рознасць паміж грашовымі паступленнямі і расходамі за пэўны перыяд. У бухгалтарскім уліку С. — рознасць паміж сумамі па дэбету і крэдыту рахункаў. Дэбетовае С. (дэбет большы за крэдыт) паказвае велічыню рэшткаў гасп. сродкаў, крэдытавае (крэдыт большы за дэбет) — стан крыніц гасп. сродкаў. У бухгалтарскім балансе рахункі з дэбетовым С. складаюць актыў, з крэдытавым — пасіў. У міжнар. гандлі С. — рознасць паміж сумай экспарту і імпарту або сумай патрабаванняў і абавязацельстваў. У гандл. балансе станоўчае С. — перавышэнне экспарту над імпартам, адмоўнае — перавышэнне імпарту. У плацежным балансе станоўчае С. — перавышэнне агульнай сумы паступленняў краіны над яе плацяжамі інш. краінам, адмоўнае — перавышэнне плацяжоў краіны над яе паступленнямі з інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ЛА-1,
гарадзішча жалезнага веку (6—8 ст.) і эпохі феадалізму (9 — пач. 10 ст.), каля в. Свіла 1-я Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Пляцоўка памерам 100 × 80 м умацавана 3 кальцавымі валамі і 2 равамі. Пры раскопках знойдзены наканечнікі стрэл, скроневыя кольцы, завушніца-лунніца, прасліцы, рэшткі глінянага посуду. На гарадзішчы выяўлены 2 грунтавыя пахаванні з абрадам трупаспалення. Знойдзеная ў гасп. яме вял. колькасць абпаленага азімага жыта з’яўляецца самым раннім сведчаннем (9 ст.) існавання гэтай культуры на Беларусі. Комплекс асн. рэчываў дае падставы меркаваць, што гарадзішча С.-1 заснавана балцкімі плямёнамі, а пазней ператворана крывічамі ў апорны пункт пры асваенні новых зямель у Падзвінні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЖАЎ,
старажытны горад Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127—28 у сувязі з паходамі кааліцыі паўд.-рус. князёў на Полацкую зямлю «... а Всеволоду Олговичю провеле ити с своею братею на Стрежев к Борисову». Іпацьеўскі летапіс называе гэты горад яшчэ раз пад 1159: «Рогволод ... а Всеволоду да Стрежев». Аднак С. пакуль не лакалізаваны. Адны даследчыкі атаясамлівалі яго з в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены. Другія шукалі С. на месцы сучаснага г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на. У ім даследаваны 2 археал. помнікі 12 ст. Але гэты населены пункт размешчаны далёка ад паўд. мяжы Полацкай зямлі, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛІКІ (Citellus),
род грызуноў сям. вавёркавых. Вядомы з міяцэну (каля 10—5 млн.г. назад). 36 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Насяляюць лугі, стэпы, лесастэпы, пустыні і інш. Жывуць у норах. На зіму ўпадаюць у спячку. Многія віды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальнікаў чумы і інш. На Беларусі (пераважна ў паўд.ч.) трапляецца С. рабы (C. suslicus). У выкапнёвым стане ў Чачэрскім р-не знойдзены рэшткі С. вял. (C. major), інш. відаў — у Віцебскім і Гродзенскім р-нах.
Даўж. цела да 40 см, хваста да 25 см. Афарбоўка ад пясчана-вохрыстай да буравата-шэрай. Вушныя ракавіны малыя. Ногі кароткія. Расліннаедныя. Нараджаюць да 17 дзіцянят. Аб’ект промыслу.
рымскі імператар [98—117] з дынастыі Антанінаў. Ваен. трыбун, потым намеснік (у 97) правінцыі Верхняя Германія. Пры ім Рым. імперыя дасягнула сваіх максімальных межаў. У выніку войнаў 101—102 і 105—106 заваяваны Дакія, у 106 — Набатэйская дзяржава. Вынікам усх. паходу 114—117 стала далучэнне Вял. Арменіі і ўсёй Месапатаміі. Т. карыстаўся падтрымкай сената, шляхам пазык імкнуўся стрымаць разарэнне дробных і сярэдніх землеўладальнікаў, даваў правінцыялам правы рым. грамадзянства, пашыраў сістэму аліментацыі. Пры Т. шырока вялося будаўніцтва ў Рыме і правінцыях (Траянава калона, рэшткітраянавых валоў ва Усх. Еўропе).
Літ.:
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕРУ́СКІ (лац. Cherusci),
германскае племя. Паводле Тацыта, Х. жылі па берагах сярэдняга цячэння р. Везер і яе прытокаў; межы іх паселішчаў даходзілі да р. Эльба. У 11 і 9 ст. да н.э. згаданы ўварванні ў валоданні Х. армій Друза і Тыберыя. У 4 н.э. заваяваны рымлянамі. У 9 у Тэўтабургскім лесе (тэр. на ПнЗ Германіі паміж далінамі рэк Везер і Эмс) паўстаўшыя Х. на чале з Армініем разам з інш.герм. плямёнамі ў выніку чатырохдзённай бітвы знішчылі 3 рым. легіёны на чале з палкаводцам Варам. Унутр. разлад і войны з суседнімі плямёнамі прывялі да заняпаду Х., пасля 21 частка іх тэр. падпарадкавана хатамі. У 4 ст.рэшткі Х. увайшлі ў склад саксаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
remainder
[rɪˈmeɪndər]
n.
1) рэ́шта чаго́-н.
the remainder of the afternoon — рэ́шта ча́су папаўдні́
2) рэ́шта пры адыма́ньні
if you take 2 from 9, the remainder is 7 — Калі ады́мем два ад дзевяцёх, застане́цца сем
3) нераспрада́ныя рэ́шткі накла́ду кні́гі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
residue
[ˈrezɪdu:]
n.
1) аста́ча f., аста́так -ку m., рэ́шткіpl., аса́дак -ку m.
The syrup had dried up, leaving a sticky residue — Сыро́п вы́парыўся, пакінуўшы лі́пкі аса́дак
2) Law ча́стка спа́дчыны, яка́я застае́цца пасьля́ спла́ты ўсіх даўго́ў, выда́ткаў ды і́ншых спа́дчыньнікаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кала́шня ’прыбудова да сенцаў’ (іван.Жыв. сл.), ’вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжанай сцяны’, калашня (дзярж., Нар. сл.). Зыходная структура — каласня, як для калашнік — каласнік, параўн. рус.дыял.колосник ’пабудова для саломы, мякіны’. Адносна семантыкі зыходнага колас (гл.) параўн. рус.дыял.колос ’калоссе, якое аддзяляецца ад саломы пры малацьбе’, ’калоссе, якое патрабуе дадатковага абмалоту’, ’адходы, якія ўтвараюцца пры абмалоце зерневага збожжа (дробная салома, рэшткі каласоў і да т. п.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Néigef -, -n
1) нахі́л, схіл
2) рэ́шткі, падо́нкі;
das Glas bis zur ~ léeren вы́піць [асушы́ць] шкля́нку [ча́рку] да дна;
der Tag ist an der ~ дзень канча́ецца;
an die [zur] ~ géhen* ісці́ на спад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)