ненаві́сны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае нянавісць, агіду. Крыўдна было думаць, што дарагія твайму сэрцу мясціны ўжо топча жалезны бот ненавіснага акупанта. Паслядовіч. Шапацеў ненавісны халодны дождж. Васілеўская. // Які выражае нянавісць, поўны нянавісці. «А-а, праклятая!» — Аксіння бліснула на Акульку ненавісным позіркам і спынілася. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнік, ‑а, м.

Той, хто паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп. [Мароз:] — Мы сурова пакараем як паклёпніка, так і таго, хто памагаў яму. Лобан. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, і аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).

2. перан. Поўны цяжкасцей, пакут, нягод. Максім слухаў.. [Міколу] з напружанай увагай і ўяўляў сабе цярністы шлях, які за кароткі час давялося прайсці Клінцэвічу. Машара. У маім сэрцы — апавяданне аб цярністых дарогах адважных. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэты́чны

(гр. poietikos)

1) які мае адносіны да паэзіі (напр. п. зборнік);

2) поўны хараства, прыгажосці (напр. п. пейзаж);

3) надзелены ўзвышаным пачуццём да прыгожага (напр. п-ая натура).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сідэры́чны

(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)

зорны;

с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;

с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hate​1 [heɪt] n.

1. няна́вісць; агі́да;

a look of hate по́зірк, по́ўны няна́вісці

2. infml аб’е́кт няна́вісці;

He is her pet hate. Яна яго цярпець не можа.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fat​2 [fæt] adj. по́ўны, то́ўсты, тлу́сты, сы́ты;

grow/get/become fat таўсце́ць, тлусце́ць

♦

a fat chance of doing smth. сла́бая надзе́я, што; наўра́д ці/што, безнадзе́йна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

contentious

[kənˈtenʃəs]

adj.

1) сварлі́вы, зва́длівы

2) по́ўны спрэ́чак, заўзя́тасьці; задзі́рлівы

a contentious campaign — заўзя́тая кампа́нія

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

entire

[ɪnˈtaɪr]

adj.

1) уве́сь m., уся́ f., усё n.

2) цэ́лы; по́ўны; непадзе́льны (маёмасьць), суцэ́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

expressive

[ɪkˈspresɪv]

adj.

1) які́ выяўля́е або́ азнача́е што-н.

2) выра́зны; экспрэсі́ўны, по́ўны пачуцьця́; шматзна́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)