кантакарэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
У капіталістычных краінах — адзіны рахунак, які адкрываецца ўстановамі банка сваім пастаянным кліентам для ўзаемнага разліку паміж імі.
[Ад іт. conto corrente — бягучы рахунак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.
Заціснуць паміж чым‑н.; сціснуць з двух бакоў чым‑н. Зашчаміць губу зубамі. Зашчаміць пальцы дзвярамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухрадко́ўе, ‑я, м.
Страфа з двух радкоў; два сумежныя, звязаныя паміж сабой радкі верша. Знойдзеш у Багдановіча таксама творы, напісаныя двухрадкоўямі. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́дыум 1, ‑а, м.
Паводле забабонных уяўленняў спірытаў — пасрэднік паміж людзьмі і «духамі».
[Ад лац. medius — сярэдні.]
ме́дыум 2, ‑а, м.
Сярэдні рэгістр жаночага пеўчага голасу.
[Ад лац. medius — сярэдні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжакруго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рада акругоў, агульны для некалькіх акругоў.
2. Які адбываецца паміж акругамі. Міжакруговыя шахматныя спаборніцтвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжпу́цце, ‑я, н.
Спец. Адлегласць, палоса паміж двума трамвайнымі або чыгуначнымі пуцямі. Па шпалах ісці было няёмка, і .. [Канстанцін Сцяпанавіч] скіраваў на міжпуцце. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бацько́ўства, ‑а, н.
1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем. Устанаўленне бацькоўства.
2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкрэа́цыя, ‑і, ж.
Уст. Перапынак паміж урокамі ў школе. Пачалася вялікая рэкрэацыя. Гімназісты, карыстаючыся трыццаццю хвілінамі перапынку, сыпанулі на сонечны двор. Караткевіч.
[Ад лац. recreatio — адпачынак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́ля, ‑і, ж.
Абл. Тоўстая дошка; дылёўка. Праз вузкія шчыліны паміж дыль, з якіх былі складзены сцены .., свяціў ранні прамень сонца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапарцыяна́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прапарцыянальнага (у 1 знач.); суразмернасць.
2. Спец. Залежнасць паміж велічынямі, якія прапарцыянальна змяняюцца. Прамая прапарцыянальнасць. Адваротная прапарцыянальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)