пе́ршы, -ая, -ае.

1. гл. адзін.

2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.

Першае ўражанне.

Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.

3. Самы лепшы з усіх у якіх-н. адносінах, выдатны, добры.

П. майстар.

П. гатунак.

4. у знач. наз. пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.

З’есці першае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяро́², -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.

Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (перан.: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (перан.: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

|| прым. пёравы, -ая, -ае.

Шарыкавыя і пёравыя ручкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уляце́ць, улячу́, уляці́ш, уляці́ць; уляці́м, улеціце́, уляця́ць; уляці́; зак.

1. у што. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.

Ластаўка ўляцела ў сенцы.

2. у што. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).

У. у хату.

3. у што. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).

У. у яму.

У. у гразь.

4. безас., каму. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).

Яму ўляцела ад бацькоў.

|| незак. улята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хва́ля, -і, мн. -і, хваль, ж.

1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.

Хвалі залівалі бераг мора.

2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі ці электрамагнітным полі (спец.).

Электрамагнітныя хвалі.

Гукавая х.

3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

4. перан., чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.

Х. дэманстрацый.

Х. мітынгаў.

|| прым. хва́левы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак; густы.

Ч. штыкетнік.

Ч. дождж.

2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Частыя тралейбусныя прыпынкі.

3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., што ідуць адзін за адным.

Ч. пульс.

Чуліся частыя адрывістыя гукі.

4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу.

Частыя сустрэчы.

|| наз. частата́, -ы́, ДМ -таце́ (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмы́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Хутка хадзіць, рухацца каля каго-, чаго-н., паміж кім-, чым-н.

Па вуліцы шмыгаюць машыны.

2. Праходзіць, выходзіць хутка, незаўважана.

Як убачыць мяне, шмыгае за дзверы.

3. чым. Тое, што і шморгаць (у 3 знач.).

Ш. носам.

|| аднакр. шмыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шмыгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шмы́ганне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шум, -у, м.

1. Гукі, якія зліліся ў громкае гучнае і нязладжанае гучанне.

Ш. прыбою.

Ш. матораў.

Без шуму перамяшчацца.

Узняўся ш.

Ш. у зале.

2. перан. Ажыўленае абмеркаванне, выкліканае павышаным інтарэсам да чаго-н.

Фільм выклікаў ш.

3. Гук з няяснай танальнасцю (спец.).

Шумы ў сэрцы.

4. Сварка, крыкі, гучнае выражэнне незадавальнення.

Што там за ш. у суседзяў? Чаго ўзнялі ш., супакойцеся!

|| прым. шумавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІЗАГІЕ́ТЫ (ад іза... + грэч. hyetos дождж),

ізалініі колькасці ападкаў за адзінку часу або сярэдніх шматгадовых сум ападкаў за месяц або год.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).

Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заняпа́д ’упадак’. Укр. занепа́д ’тс’. Параўн. рус. бранск., смал., кур., арл. занепасть ’зрабіцца слабым, хваравітым’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *занепадати, *занепад + ти > *занепасти. Складанасць у сумяшчэнні значэння кораня (пад‑) і кампанента не-, якое дае ’не падаць’, што не адказвае сапраўднаму значэнню слова (прэфікс за азначае пачатковы этап ці завяршэнне дзеяння, а таму ў гэтых разважаннях неістотны); параўн. рус. за‑не‑мочь. Калі ўлічыць наяўнасць рус. варонеж., бранск., кур., уладз., ярасл., кубан. занапастить(ся) ’мець напасці, г. зн. непрыемнасці; знікнуць, замучыць, страціць’, відаць, трэба ўводзіць слова да *занапасти, у якім потым адбылася ўзмацняючая народна-этымалагічная замена на > не: *занепасти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)