самы верхні прыродны вышынны пояс гор і палярных абласцей, размешчаны вышэйснегавой лініі. Найб. вышыні ніжняй мяжы пояса ў пустынных гарах Цэнтр. Азіі і ў Андах (больш за 6500 м); у Антарктыдзе і Грэнландыі нярэдка апускаецца да ўзроўню мора. Для Н.п. характэрны ледавікі і снежнікі, ледавіковыя формы рэльефу (кары, трогі, свежыя марэны і інш.), скалы і восыпы, нівальны клімат. Вял. намнажэнні снегу пры шматгадовым захаванні паступова пераходзяць у фірн і глетчарны лёд. Інтэнсіўнасць раставання і выпарэння залежаць ад сонечнай радыяцыі і экспазіцыі схілу. На стромкіх схілах снег і лёд перыядычна сыходзяць уніз у выглядзе снежных лавін і ледавікоў. На паўд. схілах, дзе хутка ідзе раставанне снегу, агаляюцца горныя пароды і інтэнсіўна развіваюцца працэсы фізічнага (у асн. марознага) выветрывання. Ідзе разбурэнне парод з утварэннем грубых абломкаў, якія намнажаюцца ў больш нізкіх месцах. Раслінны і жывёльны свет Н.п. бедны. Сярод раслін пераважаюць лішайнікі, што пакрываюць паверхню скал і валуноў, разбураюць іх і ўтвараюць прымітыўныя глебы. У ніжнія гарызонты пояса могуць пранікаць нізкарослыя экземпляры раслін з інш. паясоў. З вышэйшых жывёл трапляюцца залётныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́ЛІЗ ДРАЎНІ́НЫ, сухая перагонка драўніны,
тэрмічнае (пры награванні да 450 °C) раскладанне драўніны без доступу паветра. Асн. прадукты П.д. — драўнінная смала, воцатная кіслата, драўняны вугаль. Адзін з першых працэсаў хім. тэхналогіі, вядомы з 12 ст. (смалакурэнне, вуглевыпальванне). У 19 ст. пачалося прамысл. выкарыстанне П.д. пераважна для атрымання воцатнай к-ты.
Пры П.д. адбываецца тэрмадэструкцыя геміцэлюлоз (пры 200—260 °C), цэлюлозы (240—350 °C), лігніну (250—400 °C). Выхад прадуктаў залежыць ад скорасці награвання і канчатковай т-ры працэсу, а таксама пароды і вільготнасці драўніны. З 1 м³ драўніны атрымліваюць (у сярэднім) 140—180 кг драўнянага вугалю, 280—400 кг вадкага дыстыляту, з якога вылучаюць драўнінную смалу і воцатную к-ту, і 80—100 кг газападобных прадуктаў (некандэнсавальных гаручых газаў; цеплата згарання 3—15 МДж/м³). Асн. стадыі тэхнал. схемы П.д.: раздрабненне сыравіны на кавалкі, высушванне драўніны (да вільготнасці не вышэй за 15%), піроліз, ахаладжэнне вугалю і яго стабілізацыя, кандэнсаванне пары лятучых прадуктаў. Звычайна П.д. ажыццяўляюць у верт. апаратах (рэтортах) бесперапыннага дзеяння з унутр. цыркуляцыяй газападобнага цепланосьбіта. Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУПЫ́ШКАў раслін,
зародак парастка. Мае кароткую вось (сцябло) з конусам нарастання на верхавінцы і шчыльна размешчанае на восі зародкавае лісце, якое ўкрывае вось і адно аднаго (вегетатыўная П.), або мае, акрамя таго, зародкі кветак і суквеццяў (генератыўная П.). Вонкавыя лісцевыя органы ахоўваюць унутр. мерыстэматычную ч. ад высыхання і пашкоджвання і ўтвараюць у П. цёмную вільготную камеру. Кветкавая П., што мае 1 кветку, наз.бутонам. Адрозніваюць верхавінкавыя (тэрмінальныя) П. — забяспечваюць рост парастка ў даўжыню, і бакавыя (пазушныя) — забяспечваюць галінаванне і развіццё сістэмы парасткаў. У шматгадовых раслін П. перажываюць перыяд спакою, які звычайна звязаны з неспрыяльнымі ўмовамі, і з надыходам цёплага або вільготнага сезона даюць парасткі (П. ўзнаўлення). Спячыя П. захоўваюць жыццяздольнасць на працягу гадоў і пры пашкоджанні ч. ствала і галін, якія знаходзяцца вышэй, з іх развіваюцца т.зв. вадзяныя парасткі, часта у выглядзе пнёвых парасткаў. Гэтая ўласцівасць выкарыстоўваецца пры фарміраванні кроны пладовых і дэкар. дрэў. З прыдаткавых П. на каранях утвараюцца каранёвыя атожылкі. Многія П. служаць для вегетатыўнага размнажэння, а т.зв. вывадкавая П. (напр., у брыяфілуму) — для жыванараджэння ў жывародных раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЦАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры 19 ст. ў в. Райца Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1817 з цэглы на сродкі ўладальніка сядзібы Ф.Раецкага, прызначаўся для родавай пахавальні. Пасля 1863 касцёл ператвораны ў правасл. Спаса-Праабражэнскую царкву. Прамавугольны ў плане будынак. На гал. фасадзе ўзвышаецца магутная 4-гранная вежа з зубчастым крэмальерным парапетам і аркатурным фрызам. Над вежай гіпсавая скульптура Маці Божай, на франтальнай грані быў гадзіннік-куранты. Гал. ўваход у выглядзе стральчатай аркі і такой жа формы акно хораў над ім аб’яднаны агульным высокім стральчатым парталам. Вышэй размешчаны акно-ружа і арачны праём яруса-звона, аформлены гатычнай аркай. Сцены выкладзены з бутавага каменю і абпаленай цэглы. Бакавыя фасады расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, выкладзенымі з бутавых валуноў. Вылучаюцца пабеленыя элементы арх. дэкору: стральчатыя нішы, аркатурныя паясы, парталы ўваходаў. Пад храмам крыпта, у якой знаходзіліся пахаванні фундатара і членаў яго сям’і. Каля касцёла стаяла стараж. медная гармата. Непадалёк ад яго мураваная 2-павярховая плябанія з брамай у выглядзе стральчатай аркі (адлюстравана на акварэлі Н.Орды 1864—67).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКА́ТЫ (ад лац. silex крэмень),
солі крэмніевых кіслот. У прыродзе пашыраны ў выглядзе мінералаў (гл.Сілікаты прыродныя).
Прыродныя С. і іх сінт. аналагі звычайна даволі тугаплаўкія рэчывы (tпл 1000—1300 °C, часам да 2000 °C і вышэй), маюць высокую цвёрдасць (6—8 па шкале Моаса). За выключэннем С. шчолачных металаў практычна нерастваральныя ў вадзе, інертныя ў растворах мінер. кіслот (акрамя фторыставадароднай к-ты) і шчолачаў. Раскладаюцца расплавамі карбанатаў і гідраксідаў шчолачных металаў. Расплавы многіх С. цвярдзеюць у выглядзе шкла. Сінт. С. атрымліваюць награваннем сумесей аксідаў крэмнію і адпаведных металаў, гідратэрмальным сінтэзам, асаджэннем з раствораў і газавай фазы, крышталізацыяй з расплаваў. Пры вытв-сці сілікатных матэрыялаў (цэмент, шкло, буд. кераміка) звычайна выкарыстоўваюць керамічны, ці абпальны, спосаб сінтэзу — спяканне прыроднай мінер. сыравіны (гліна, кварцавы пясок, тальк і інш.) з карбанатамі (часам з сульфатамі). Сінт. С. выкарыстоўваюць як адсарбенты і носьбіты каталізатараў, С. шчолачных металаў (пераважна калію і натрыю) — у вытв-сці клею, фарбаў (гл. Сілікатны клей, Сілікатныя фарбы), розных замазак, у мылаварэнні. Гл. таксама Алюмасілікаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЭ́ТЫ (польск. і чэш. Sudety, ням. Sudeten),
горы ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. Даўж. каля 300 км. Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ ад р. Лаба (Эльба) да Мараўскіх Варот. Абрамляюць з ПнУ Чэшскі масіў. Утвораны ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых хрыбтоў (горы Соўі, Бастшыцкія, Орліцкія, Сталовыя), раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць выш. 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні б.ч. згладжаныя. Найб. высокі хр. Крконашы (г. Снежка, 1602 м) з ледавіковымі формамі рэльефу (цыркі, кары, марэнныя азёры). Радовішчы бурага вугалю, шкловых пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінер. крыніц. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія т-ры ў студз. ад -4 °C да -17 °C, ліп. 8—14 °C. Зімой утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У С. вытокі рэк Лаба (Эльба), Марава, Одра, Бубр, Нейсе і інш. Падножжа і схілы да выш. 1000 м параслі дубова-букавымі, вышэй — піхтава-яловымі лясамі, з выш. 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі. Крконашскі нац. парк. Курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧУА́НЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА, Чырвоны басейн,
міжгорная ўпадзіна ў Кітаі, у бас. сярэдняга цячэння р. Янцзы. Пл. каля 200 тыс.км². Выш. 400—500 м (на ўскраінах да 1000 м). Абмежавана на З Сіна-Тыбецкімі гарамі, на Пн і ПнУхр. Цыньлін і Дабашань, на Пд нагор’ем Гуйчжоў. Прымеркавана да сінеклізы Кіт.-Карэйскай платформы. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 4000 м) чырванаколерных пясчанікаў і сланцаў юрскага і мелавога ўзросту і інш. асадкавымі пародамі. Утварае прыступкавы амфітэатр, звернуты на Пд. Паверхня ўзгорыстая, перасечана р. Янцзы і яе прытокамі. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя т-растудз. 10 °C, ліп. 29 °C. Ападкаў 800—1750 мм за год. Вегетац. перыяд круглы год. Глебы — жаўтазёмы, чырваназёмы. Лістападныя і вечназялёныя лясы (большасць высечана), вышэй за 600 м вільготныя лясы (вечназялёны дуб, вастраліст, лаўр, кунінгамія, кіпарыс, хвоя і інш.). Важны с.-г. раён (вырошчваюць рыс, пшаніцу, кукурузу, чай, тытунь, цытрусавыя і інш. культуры). Класічная правінцыя тэрасавай гаспадаркі. Радовішчы нафты, газу, кам. солі, кам. вугалю, жал. і поліметал. руд. Буйныя гарады Чунцын і Чэнду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭМЕ́НТ (ням. Zement ад лац. caementum друз),
парашкападобнае вяжучае рэчыва (пераважна гідраўл.), здольнае ўтвараць з вадой (воднымі растворамі солей або інш. вадкасцямі) пластычную масу, што з часам загусае і пераходзіць у каменепадобны стан.
У залежнасці ад сыравіны і спосабу атрымання адрозніваюць віды Ц.: портландцэмент і яго разнавіднасці (шлакавы і пуцаланавы; гл.Пуцаланы), гліназёмісты, расшыральны і шэраг спец. марак (напр., кіслотатрывалы). Прамысл.вытв-сць з 19 ст.Найб. пашыраны портландцэмент — прадукт тонкага памолу, атрыманы абпальваннем да спякання (т-ра каля 1450 °C) вапняку і гліны (суадносіны 3:1). Каб палепшыць тэхн. ўласцівасці, пры памоле да клінкеру дадаюць каля 3% двухводнага гіпсу і каля 15% актыўных мінер. дабавак (дыятаміту, трэпелу, доменнага грануляванага шлаку і інш.). Якасць Ц. вызначаецца тонкасцю памолу, тэрмінам ахоўвання і маркай (характарыстыкай трываласці пры сцісканні стандартных узораў) — абазначаецца лічбамі 200, 300, 400, 500, 600 і 700. Чым вышэй марка, тым больш трывалы выраб на яго аснове. Асн. галіны выкарыстання Ц. — атрыманне маналітнага і зборнага бетону і жалезабетону, прыгатаванне буд. раствораў.
На Беларусі Ц. выпускае прадпрыемства «Ваўкавыскцэментнашыфер», ВА«Крычаўцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Па-майстэрску пераймаць каго‑, што‑н., з дакладнасцю ўзнаўляць, падрабляючыся пад каго‑, што‑н. Імітаваць воўчы голас. Імітаваць рухі. Імітаваць пажар. □ [Выстрал] дамоўлена было імітаваць з дапамогаю дошкі, якою сам Цімошка ў патрэбны момант павінен быў за кулісамі ляснуць аб падлогу.Краўчанка.
2. Рабіць імітацыі (у 2 знач.). Імітаваць мармур. Імітаваць жэмчуг.
3. Паўтараць музычную тэму або матыў у другім голасе на які‑н. інтэрвал вышэй або ніжэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бі́гус ’бігус, сечанае мяса’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.); пераносна ’ханжа, крывадушнік’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр.бігос ’смажаная капуста з салам’, рус.би́гус. З польск.bigos ’тс’ (а гэта з ням.Beguß; Латання, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 13; Фасмер, 1, 164, або з ням.Beiguß; Шалудзька, Нім., 22). Гл. Кюнэ, Poln., 44; Шалудзька, Нім., там жа, і прыведзеную вышэй літ-py (няпэўна Брукнер, 27, які першакрыніцай лічыць ням.Bleiguß ’кавалачкі волава’). Параўн. ст.-бел.бигос ’рагу’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).