1. Брыдкі, агідны. — Канвойнікі падганяюць нас, пакрыкваюць ды такімі паскуднымі словамі лаюцца, што і слухаць моташна.Колас.// Дрэнны, гадкі. Дровы былі тады, і паскудныя ж — хоць ты сам заместа іх у топку лажыся.Лынькоў.[Дзед Бадыль:] Лагчына там, ды такая ж паскудная! Што ні ступіш, дык навылёт і навылёт.Крапіва.
2.Лаянк. Несумленны, непрыстойны, благі; які любіць рабіць шкоду, подласць. Паскудны чалавек заўсёды пакажа сябе, тут нечаму асабліва здзіўляцца.Лынькоў.[Саўка:] — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў.Танк.// Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой.Колас.Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас.Броўка.Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы.Сабаленка.//перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном.Машара.Над Дзвіною бары пявучыя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плётка1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл.*plet‑ъka ад *plesti > бел.пле́сці (гл.).
Плётка2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых.плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск.plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл.*plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plesti ’плявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
evidence[ˈevɪdəns]n.
1.(of/for) до́каз(ы), фа́кты;
They found new evidence for their theory. Яны знайшлі новыя факты як доказ іх тэорыі.
2.law до́каз; сведчанне, паказа́нні све́дкаў;
The fingerprints were the only evidence. Адбіткі пальцаў былі адзіным доказам.
♦
be in evidence быць навідаво́ку; быць лёгка заўва́жаным;
The boy was nowhere in evidence. Хлопчыка нідзе не было відаць;
She likes very much to be in evidence. Яна вельмі любіць быць на вачах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Dingn -es, -e
1) рэч
2) спра́ва, акалі́чнасць
3) разм. дзяўчы́н(к)а;
vor állen ~en перш за ўсё;
gúter ~e sein быць у до́брым настро́і;
das árme ~ небара́ка;
◊
áller gúten ~e sind drei ~≅ Бог тро́йцу лю́біць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mad
[mæd]
adj.
1) ненарма́льны, звар’яце́лы; шалёны
2) дурны́, неразу́мны
3)
а) які́ страшэ́нна лю́біць што-н.
mad (after, about) — шалёна захо́плены (чым-н.)
б) дзі́ка ра́дасны або́ вясёлы
4) informal ве́льмі злы
to get mad — узлава́цца, мо́цна раззлава́цца
Don’t get mad at me — Ня гне́вайся на мяне́
like mad — шалёна, мо́цна або́ ху́тка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
care2[keə]v.
1. (about, for) клапаці́цца, ру́піцца, дагляда́ць
2. (about) турбава́цца, хвалява́цца; дбаць;
Who cares? Мяне гэта не турбуе/не цікавіць;
I don’t care. Мне ўсё роўна;
I don’t care a damn/a straw/a button. infml Мне на гэта напляваць.
Would you care for a cup of tea? Хочаш/хочаце кубак чаю?
♦
I couldn’t care lessinfml мне на гэ́та наплява́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
летуце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць летуцець (летуценіць), мае схільнасць да летуцення. [Маці] была вельмі прыгожая тады, нейкая летуценная і ціхая.Быкаў.// Які выражае схільнасць да летуцення. Твар .. [Васілісы] расчулены, на вуснах блукае летуценная ўсмешка.Васілевіч.Я ўпершыню пачула голас Натапчыка — мяккі, летуценны.Савіцкі.// Звязаны з летуценнем, летуценнямі. Усеваладу хочацца хоць трошкі памарыць. У летуценным задуменні хоць трошкі усміхнуцца самому сабе.Скрыган.
2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны. Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца. Шчасця замнога, Дужа замнога, Не летуценнага шчасця — зямнога.Калачынскі.Так блізка ўсё! Але па кладцы, Па мосціку самотным, летуценным Ракі не перайсці, не перабрацца У родны дом, што прагне вызвалення.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бара́н1, ‑а, м.
1. Самец авечкі.
2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран.
3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока.Лупсякоў.
4.Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.Крапіва.
•••
Уперціся як барангл. уперціся.
Як баран на новыя вароты (глядзець) — глядзець на што‑н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы.
Як баран у аптэцы (іран.) — пра чалавека, які нічога не разумее.
Як баран у біблію (глядзець) — глядзець, нічога не разумеючы.
бара́н2, ‑а, м.
Двухручны рубанак для стругання дошак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спас1, ‑у, м.
У выразе: спасу няма — тое, што і ратунку няма (гл. няма). Я ўпаў. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць.. Бачу, няма спасу, пабег, а яны за мною.Сяргейчык.
спас2, ‑а, м.
Разм.
1. Збавіцель; адна з назваў Хрыста. // Абраз з вобразам Хрыста. Памаліўся [Клопікаў] перад пазелянелым спасам — госпадзі, блаславі на новую жытку! — і .. патупаў цераз вуліцу.Лынькоў.// Царква ў імя Хрыста-збавіцеля. Спас Нярэдзіцкі.
2. Назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят. Спас першы — мядовы; другі — яблычны; трэці — палатняны. □ [Нікіпар] любіць святкаваць. Таму не абміне ні дзяды, ні коляды, ні радаўніцу, ні спас.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)