Пла́та1 ’выплата, узнагарода за працу, службу ці за атрыманую рэч’, ’грашовая кампенсацыя’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Варл., Сцяшк. Сл.), укр. пла́та, рус. пла́та, польск. płaca (< *plat‑ja) ’від аплаты ў судзе’ (XV ст.), пазней ’плата за працу’, старое płata ’аплата’, в.-луж. płata ’плата, плацеж’, чэш. pláce, plat, славац. pláca, plat, славен. plȃt узнагарода’, pláča ’жалаванне’, серб.-харв. пла́та, пла́ћа ’плата, заробак’, макед., балг. плата ’тс’. Прасл. *plata, *platja, утворанае ад *platiti (Банькоўскі, 2, 615), якое ад *platъ > плат1 (гл.), было запазычана ў прагерм. мову (Мартынаў, Язык, 23–24). Паводле Фасмера (3, 274), ад *plata ўтворана *platiti.

Пла́та2 ’гатунак са скуры каніны’ (Касп.), рус. дыял. плат ’моцная скура для ботаў, якая не прапускае ваду’, польск. płatкавалак скуры’. Развіліся з плат1 (гл.) ’кавалак палатна’. Канец слова — пад уплывам ску́ра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́ца ’камяк’, «Каб ты крыцай села» (Бір. Дзярж., Грыг., Яшк., КЭС, лаг.). Ст.-бел. крица ’каванае жалеза’ (з 1520 г.). Запазычанне з польск. kryca (?) праблематычнае (параўн. Булыка, Запазыч., 177). Укр. крицякавалак жалеза, пакрыты шлакам’, рус. крица ’тс’. Яшчэ Міклашыч (139) разглядаў гэтыя словы як запазычанні з ням. Kritze ’тс’ (параўн. Kritzeisen). Гл. Фасмер, 2, 378.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр. пожа́рище, серб.-харв. по̏жа̄риште, славен. požárišče, балг. пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес. пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́скі, плоскі ’пакаты, плоскі’ (беласт., іўеў., паст., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі, пляскаты, плыткі, плазаваты’ < *plaz‑bskb < *p!azaплаз (гл.), (Банькоўскі, 2, 622–623; Бязлай, 3, 51).

Пласкі́ ’абложная зямля’ (ганц., ДАБМ, камент., 858). З польск. plaska < plosaкавалак раллі сярод лесу’, ’пас зямлі ў 12 загонаў’ < прьсп. pol‑sa > бел. пачассі ’паласа’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́цка старое ’шчака’, мн. л. пы́цкі: даць па пыцках (Даніл. Сл.), пы́цак: даць па пыцку (там жа, па твары?), сюды ж пыцо́к ’penis’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), параўн. польск. дыял. pycekкавалак’, мажліва, сюды ж і славен. рîсек ’penis’. Утворана ад імітатыўнага *pykъ, гл. пы́цнуць, зыходная форма пы́цкаць ’дакранацца’; не выключана сувязь з *pyskъ, гл. пысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лажкаві́на́ Кавалак логу сярод пасеву, лесу, за агародамі (Слаўг.). Тое ж лажок (Ветк., Слаўг.).

ур. Лажкі́ (лог) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Бантэеў Лажок (поле) каля в. Целяшы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

joint1 [dʒɔɪnt] n.

1. anat. суста́ў;

My joints ache. У мяне ламата ў суставах.

2. BrE вялі́кі кава́лак мя́са для прыгатава́ння (звычайна з косткай)

3. стык; шво;

The pipe is leaking at the joint. Труба цячэ на стыку.

4. infml шыно́к, піўну́шка

5. infml цыгарэ́та з марыхуа́най

out of joint

1) вы́віхнуты (пра сустаў)

2) не ў пара́дку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., што.

1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў іх і схаваў за спіну. Шамякін. Любка нечакана стукнула яму па руцэ і крыкнула: — Не лезь! — Паліцай адхапіў руку, як ад прыску. Дамашэвіч.

2. Разм. Набыць, дастаць, ухапіць; зарваць. Зямля была вельмі ўрадлівая. Ксавэр Блецька ведаў, які кавалак адхапіць ад Гальваса. Чорны.

3. Разм. Зарабіць, атрымаць. Адхапіць двойку. Адхапіць вымову.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́чына, ‑ы, ж.

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі. Галавач. // Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі. Чорны.

2. Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч. // перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)