дзяржава ў Паўд. Італіі ў 1282—1815. Вылучылася ў 1282 зСіцылійскага каралеўства пасля таго, як Карл Анжуйскі (гл.Анжуйская дынастыя) страціў Сіцылію. Сталіца каралеўства — г.Неапаль. Дасягнула магутнасці ў часы праўлення Роберта [1309—43], які ўзначаліў італьян. гвельфаў (гл.Гвельфы і гібеліны). У выніку жорсткай барацьбы за прастол у Н.к. ўсталявалася малодшае венг. адгалінаванне Анжуйскай дынастыі [1382—1435], Пастаянныя войны з Сіцыліяй і ўнутр. ўсобіцы аслаблялі каралеўскую ўладу. У 1442—43 дзяржаву заваяваў кароль Арагона і Сіцыліі Альфонс V (у Н.к. — Альфонс I), заснавальнік у Н.к. Арагонскай дынастыі [1442—1501]. У выніку Італьян. войнаў 1494—1559 Н.к. — уладанне (з 1504) Іспаніі, разам з Сіцыліяй утварыла Сіцылій абедзвюх Каралеўства. Эканам. заняпад дзяржавы (асабліва гарадоў), падатковы ўціск з боку іспанцаў выклікалі ў 16—17 ст. у Н.к. шматлікія паўстанні. Пасля нядоўгага аўстр. праўлення (з 1707, фармальна ў 1714—35) пад уладай ісп. Бурбонаў. У 1805 акупіраваны франц. войскамі Напалеона I, кіравалі ген. Ж.Банапарт (1806—08) і І.Мюрат (1808—15). Пасля разгрому Напалеона зноў у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій; з 1860 у складзе аб’яднанага Італьян. каралеўства.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нязго́дны ’непатрэбны, лішні; непрыгодны па стану здароўя, выбракаваны’ (Сл. ПЗБ). Да го́дны ’прыдатны, прыгодны’, з пачатковым комплексам няз‑ (< не + з), параўн. нязго́ршы, нязг̌арны і пад. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад зго́дны ’прыдатны для ўжывання’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́нах у кантэксце: «Акыш, каб вы падохлі! Як запарашу, то папаху вашага тут ні будзя, акыш!» (Сл. бел. нар. фраз., 153, стаўбц.), ηαπάχτ ’пах’ (З нар. сл., карэл.). Няясна. Магчыма, зпах, расшыранага пад уплывам нюхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі знутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен.noter ’унутр’, рус.ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўта́чка ’жаўтуха (хвароба)’ (гом., глус., Янк. III; мядз., Жыв. сл., 41). Укр.дыял.жовта́чка ’тс’. Зпольск.żółtaczka ’тс’ з падвядзеннем падбел. форму кораня. Адпаведная суфіксацыя ў назвах хвароб для бел. нетыповая. Параўн. жаўту́ха1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ґрасіць ’выкрасаць агонь’ (мін., Нар. лекс.). Гл. выкрасіцьз азванчэннем к, характэрным для некаторых гаворак Міншчыны, звычайна ў інтэрвакальным становішчы; параўн. стаган (зрус.стакан ’шклянка’) і пад., тут, магчыма, у выніку адштурхоўвання ад вы́красіць ’пафарбаваць’.
КАСЦЮ́ШКА (Андрэй Тадэвуш Банавентура) (ахрышчаны 12.2.1746, фальварак Мерачоўшчына каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 15.10.1817),
палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нац.-вызв.паўстання 1794. З роду Касцюшкаў. Скончыў Любяшоўскі піярскі калегіум (1760), Варшаўскі кадэцкі корпус (1769), Парыжскую акадэмію (1774). Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыі, быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. У 1774 вярнуўся на радзіму. У 1775 выехаў у Парыж, у 1776—83 добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Служыў у амер. арміі на пасадзе гал. вайсковага інжынера арміі Поўначы. У 1777 удзельнічаў у буд-ве фартыфікацый пад Саратогай, кіраваў буд-вам найвялікшай цытадэлі ЗША ва Уэст-Пойнце. У 1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала; узнагароджаны ордэнам Цынцыната, атрымаў амер. грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел. У 1784 К. вярнуўся на радзіму з намерам служыць у войску ВКЛ. Гаспадарыў у сваім радавым маёнтку Сяхновічы. У 1789 прызначаны ген.-маёрам у кароннае войска. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць Таргавіцкай канфедэрацыі 1792. Як камандзір дывізіі ў арміі Ю.Панятоўскага вызначыўся ў бітве пад Дубенкай. Узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» з наданнем чына ген.-лейтэнанта (1792). У 1792—93 выязджаў у Лейпцыг і Парыж за дапамогай для паўстання (канкрэтнай дапамогі не атрымаў). 24.3.1794 аб’яўлены галоўнакамандуючым узбр. сіламі і нач. паўстання. К. даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, устанаўленне самаўладдзя народа і ўсеагульную свабоду. У маі 1794 прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду, выдаў Паланецкі універсал пра вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Імкнуўся надаць паўстанню агульнанар. дэмакр. характар, але яго намер зрабіць уступкі сялянству сустрэў супраціўленне шляхты, што звузіла сац. базу паўстання. У бітве каля Мацяёвіц 10.10.1794 К. цяжка паранены, трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля вызвалення (1796) выехаў у ЗША, у 1798 вярнуўся ў Еўропу. Памёр у Швейцарыі. Астанкі К. перапахаваны ў Кракаве. У гонар К. пад Кракавам насыпаны курган, яму пастаўлены помнікі ў Польшчы, ЗША, Швейцарыі, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Музей К. існуе ў Салюры (Швейцарыя). Імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, у Гродне і Косаве ўстаноўлены мемарыяльныя знакі. К. нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Літ.:
Юхо Л., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...». Мн., 1994;
Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746—1817. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грыф1, ‑а, м.
1. У антычнай міфалогіі — крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла або льва.
2. Вялікая драпежная птушка, якая гнездзіцца на скалах, абрывах, адзіночных дрэвах і жывіцца падлай.
[Грэч. gryps.]
грыф2, ‑а, м.
1. Доўгая драўляная пласцінка на шыйцы музычных інструментаў, да якой у час ігры прыціскаюць струны. Гітара была добрая, з прыгожымі малюнкамі на версе, з вялікім чырвоным бантам на канцы грыфа.Васілёнак.
2. Стальны прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца шары, дыскі.
[Ням. Griff.]
грыф3, ‑а, м.
1. Штэмпель з узорам чыйго‑н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля. Бланк з грыфам установы. □ Светла-жоўтыя, горда аздобленыя двухмоўным грыфам паўпрэдства СССР пакеты прыходзяць на лагерную пошту амаль штодня.Брыль.
2. Надпіс на дакуменце, выданні, які вызначае правілы карыстання імі. Апублікаваць брашуру пад грыфам: «На правах рукапісу». □ Палкоўнік запісаў.. [лічбы] на бланку з грыфам «Сакрэтна», затым утаропіўся ў іх вачамі і задумаўся.Дудо.
[Ад фр. griffe — кляймо, штэмпель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)