ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ АНАЛІЗ
Пачаткам развіцця гэтай галіны матэматыкі на Беларусі паслужыла заснаванне ў 1959 у БДУ навукова-даследчага семінара па функцыянальным аналізе (кіраўнікі М.І.Брыш, В.Ф.Ждановіч, А.М.Родаў). Значная частка вынікаў у галіне функцыянальнага аналізу і яго дастасаванняў належыць удзельнікам гэтага семінара, іх вучням і паслядоўнікам. Даследаванні вядуцца таксама ў Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі, Гродзенскім, Гомельскім, Віцебскім ун-тах.
У тэорыі выяўлення груп дадзена яўнае апісанне непрыводных выяўленняў канкрэтных груп Лі, выражэнне іх матрычных элементаў праз розныя класы спецыяльных функцый (А.М.Ламбіна, А.М.Родаў, А.В.Розенблюм, Л.В.Розенблюм, У.Б.Рыўкін, Н.М.Траццякова, Л.А.Яновіч). У галіне дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў на падставе ўведзенага Я.В.Радынам функцыянальнага злічэння распрацаваны агульная тэорыя дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў у лакальна-выпуклых і банахавых прасторах і тэорыя гэтых ураўненняў у шкалах банахавых прастор (П.П.Забрэйка, В.І.Назараў, Я.В.Радына); для шырокага класа дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў у гільбертавай прасторы метадам энергетычных няроўнасцей даказана іх карэктная вырашальнасць (М.І.Брыш, В.І.Карзюк, Я.В.Радына, У.І.Часалін, М.І.Юрчук і інш.). У тэорыі аператарных алгебраў распрацаваны новы кірунак, арыентаваны на дастасаванне да новых класаў функцыянальна-псеўдадыферэнцыяльных ураўненняў (А.Б.Антаневіч, М.В.Белавусаў, А.У.Лебедзеў); тэорыя інтэградыферэнцыяльных аператараў і адпаведнасцей (Ю.А.Быкадораў, Г.М.Кабак, Ю.К.Ландо); пабудаваны інварыянтныя меры па тапалагічных падгрупах (У.У.Мухін) і функцыянальнае злічэнне генератараў аналітычных паўгруп (А.Р.Міроцін). У нелінейным аналізе распрацоўваецца тэорыя нерухомых пунктаў, вектар-функцый і інтэгральных ураўненняў (П.П.Забрэйка і яго вучні). У галіне абагульненых функцый распрацаваны новы кірунак у тэорыі мнемафункцый (нелінейных абагульненых функцый), прапанаваны агульны метад будавання алгебраў мнемафункцый (А.Б.Антаневіч, Я.В.Радына і іх вучні). Цыкл работ В.І.Карзюка, Я.В.Радыны, М.І.Юрчука адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі 1996.
Літ.:
Антоневич А.Б., Радыно Я.В. Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984.
Я.В.Радына.
т. 18, кн. 2, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капу́т ’канец, смерць’ (ТСБМ). Паходзіць з нямецкай мовы (праз польскую ці рускую), параўн. н.-в.-ням. kapútt ’сапсаваны, разбіты, зламаны’, ’які загінуў’ < франц. capot ’прапаў, праіграў’ у выразе être (або faire) capot ’вашы карты пабіты’; аналагічна ням. kaputt machen (Фасмер, 2, 188; Клюге, 350–351; ЕСУМ, 2, 379). Даза (139) дапускае генетычную сувязь франц. capot з праванс. cap, якое з нар.-лац. capus, лац. caput ’галава’. У Вялікую Айчынную вайну лексема набыла значэнне ’капец, смерць’ — у выніку другаснага запазычання (Шанскі, 2 (К), 59–60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус. категорический, укр. категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням. kategorisch або франц. catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац. categoria) ням. Kategorie, франц. categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч. κατηγορία — тэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балага́н (БРС) ’будова для хавання бульбы’ (Шушк.), балага́нчик (Касп.). Рус. балага́н, укр. балага́н. Запазычанне (праз цюрк. мовы) з перс. balaχanä ’верхні пакой, пакой над галоўным уваходам’. Локач, 17; Фасмер, 1, 112. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 18–19.
Бала́ґан ’беспарадак’ (тураў., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Націск і выбухное ґ сведчаць аб запазычанні з польск. дыял. bałagan. Але (паводле Варш. сл.) у польск. няма такога значэння. Таму лепш лічыць запазычаннем з рус. мовы. Аб паходжанні слова гл. балага́н (якое таксама мае пераноснае значэнне ’беспарадак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́мар 1 ’драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр. клямра ’скаба для драўляных дэталей’, рус. клямра ’тс’. Запазычанне праз польск. klamra з с.-в.-ням. klamer ’тс’ (Слаўскі, 2, 185; ЕСУМ, 2, 469).
Кля́мар 2 ’ціскі’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сцяшк.). Гл. клямар 1.
Кля́мар 3 ’скаба’ (Касп., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. клямар 1.
Кля́мар 4 ’суцэльная пражка, якая зашпільваецца на кручок’ (Мат. АС). Гл. клямар 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кот 1 ’самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.
Кот 2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот 1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.
Кот 3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывы́. Рус. живо́й, укр. живи́й, польск. żywy, в.-луж. žiwy, н.-луж. žywy, палаб. zaivĕ, чэш., славац. živý, славен. žȋv, серб.-харв. жи̑в, балг., макед. жив ’жывы’. Ст.-слав. живъ ’жывы’. Ст.-рус. живый ’тс’. Літ. gývas, лат. dzîvs, лац. vivus, кімр. biw, ст.-інд. jīvá‑, ст.-іран. ǰīva‑ ’жывы’. І.‑е. *gu̯īu̯‑o‑s працягвае корань *guī, падоўжаны праз u. Покарны, 1, 467, Траўтман, 76; Фасмер, 2, 51–52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Булахаў, Гіст. прым., 3, 76–77. Гл. жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)