Саве́ць ’рабіцца вялым, санлівым ад зморанасці’ (ТСБМ), часцей асаве́ць (гл.). Рус. сове́ть ’быць ачмурэлым, падкочваць вочы’, польск. sowieć ’станавіцца асавелым, смутным’. Да сава, першапачаткова ’стаць такім, як сава’, таму што совы, актыўныя ноччу, днём становяцца апатычнымі і соннымі. Гл. Праабражэнскі, 1, 664; 2, 348; Фасмер, 3, 162; Борысь, 567.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тану́ць, тану́, то́неш, то́не; тані́; незак.
1. Апускацца пад ваду на дно пад уздзеяннем сілы цяжару.
2. Гінуць, апускаючыся на дно.
Карабель тоне.
3. у чым. Апускацца ў што-н. мяккае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым-н.
Т. у гразі.
Т. у снезе.
4. перан. Станавіцца малапрыкметным сярод чаго-н.
Хацінкі танулі ў зеляніне садоў.
|| зак. патану́ць, -тану́, -то́неш, -то́не; -тані́.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
1. Станавіцца ў строй па прамой лініі.
Р. ў страі.
2. на каго-што і па кім-чым. Імкнуцца быць падобным да каго-, чаго-н.
Р. на лепшых вучняў.
3. з кім-чым. Параўноўваючы сябе з кім-н., прызнаваць роўным.
З ім ніхто не можа р.
|| наз. раўне́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым.
2. Страчваць чуллівасць; нямець.
Мярцвеюць рукі ад холаду.
3. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.
Мярцвее лес.
|| зак. змярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.), амярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, абмярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і памярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. амярцве́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Амярцвенне тканак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прозрева́ть несов.
1. станаві́цца віду́шчым, пачына́ць ба́чыць;
2. перен., уст. (понимать) уця́мліваць, разуме́ць; (догадываться) здага́двацца (аб чым); (проникать умом) праніка́ць ро́зумам (у што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.
2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відне́ць, ‑ее; незак.
1. безас. Світаць; святлець. На ўсходзе ўжо віднела. □ [Тодар:] — А цяпер мне ўжо і на дамоўку пара, скора віднець пачне. Кулакоўскі.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным. Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч. А там далей доўгі шнур віднее з жытцом. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караце́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе. Блізілася восень, карацелі дні. Адамчык. Калі набліжаўся .. [настаўнік] да лямпы або адыходзіў ад яе, цень яго то падаўжаўся, то карацеў, а ў стыках сцяны і столі борздзенька пераломваўся і забягаў на столь. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым. Хачу, Каб раслі зноў і сосны і клёны І край прыгажэў мой штогод. Прыходзька. — І чаго ты такі сур’ёзны выгляд робіш, — жартавала з.. [Тані] Ніна .. Усміхніся лепш — зусім іншай станеш. Таня не вытрымлівала, усміхалася і сапраўды прыгажэла. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусце́ць, ‑ее; незак.
Рабіцца пустым, нічым: не запоўненым. Да папярос цягнуліся мазолістыя пальцы, і каробка ўмомант пусцела. Шамякін. Чыгун тлустай смачнай куцці пусцее ўвачавідкі. Якімовіч. // Станавіцца бязлюдным. Людзі пачалі раз’язджацца і расходзіцца па хатах: рынак увачавідкі пусцеў. Гартны. Мінута сёмая сцякае, Пусцее ранішні перон. Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)