віднець, ‑ее; незак.

1. безас. Світаць; святлець. На ўсходзе ўжо віднела. ▪ [Тодар:] — А цяпер мне ўжо і на дамоўку пара, скора віднець пачне. Кулакоўскі.

2. Віднецца, станавіцца відным, бачным. Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч. А там далей доўгі шнур віднее з жытцом. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)