рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 87 км, пл. вадазбору 1000 км² (у межах Беларусі адпаведна 38 км і 800 км²). Выцякае з воз. Броджайс у Латвіі, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Вусце. Цячэ ў межах Латгальскага ўзв. і паўн.-зах. часткі Полацкай нізіны. Асн. прытокі: Сарыя, Чаўшыца, Асуніца (справа), Мальніца, Тур’я (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 200—350 м. Схілы ўмерана стромкія, выш. 10—15 м, парэзаныя ярамі. Пойма перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, шыр. 150—200 м, у разводдзе затапляецца на глыб. да 1 м, у высокае разводдзе — да 1,5—2,5 м. Рэчышча звілістае і малазвілістае, неразгалінаванае, шыр. 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, 15—25 м — у ніжнім. Берагі стромкія і абрывістыя. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,4 м³/с. Рака — водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПЯ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма вадасховішчаў, каналаў і інш. гідратэхн. збудаванняў ва ўсх. частцы Мінска; уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Пабудавана ў 1977—83. Уключае вадасх.Дразды, сістэму вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар і канал на водападзеле рэк Цна і Слепня, пераўтворанае рэчышчар. Слепня з сістэмай вадаёмаў. Чыжоўскае вадасховішча. Вада з вадасх. Дразды па напорным трубаправодзе пампуецца ў наліўное Цнянскае вадасх., адкуль па сістэме каналаў і вадаёмаў і былым рэчышчы р. Слепня самацёкам паступае ў Чыжоўскае вадасховішча. Агульная даўж. сістэмы 26 км. Створаны 13 вадаёмаў (пл. ад 0,2 да 6,4 га, глыб. 0,8—2 м). Прапускная здольнасць сістэмы 1,5 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку каля 8 млн.м³. С.в.с. выкарыстоўваецца для водазабеспячэння прамысл. прадпрыемстваў, камунальнай гаспадаркі і воднага добраўпарадкавання ўсх.ч. Мінска. Уздоўж сістэмы зялёныя масівы агульнага карыстання, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя рэкрэацыйныя ўмовы для мясц. жыхароў (гл.Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́,
рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 105 км, пл. вадазбору 1220 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Качановічы Нясвіжскага р-на, цячэ праз воз. Свіцязь, упадае ў р. Нёман на У ад в. Ярэмічы Карэліцкага р-на. Асн. прытокі: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка (злева), Міранка (справа). Даліна слаба выражаная, схілы пераважна нізкія, забалочаныя, месцамі павышаюцца да 12 м. Пойма двухбаковая, забалочаная. Шыр. разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 10,1 км каналізаванае. Каля г. Нясвіж і в. Качановічы цячэ праз сажалкі. Берагі абрывістыя, у верхняй і ніжняй ч. забалочаныя. Ледастаў ад сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Веснавое разводдзе на працягу 1 мес, найб. ўзровень над межанню 3 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ ГА́НЧА,
рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прыток р. Нёман. Даўж. 145 км, пл. вадазбору 1916 км² (у межах Беларусі даўж. 35 км і пл. вадазбору 178 км²). Пачынаецца ў Польшчы на паўд. схіле Балтыйскай грады, цячэ праз азёры Ганча і Вігры, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі. Злучана праз Аўгустоўскі канал з р. Нёман. У Беларусі цячэ па паўн. схілах Гродзенскага ўзв. і зах. частцы Сярэднянёманскай нізіны. Асн. прыток — р. Марыха (злева). Пад лясамі 84% тэр. вадазбору. Даліна шыр. 0,7—3,5 км, глыбока ўрэзаная. Пойма шыр. 0,2—1 км, двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком; ёсць участкі надпоймавых тэрас выш. да 10 м. Рэчышча (шыр. да 10 м) звілістае, з буйнымі меандрамі. Выш. берагоў ад 0,5 да 3 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярод рыб харыус, стронга ручаёвая (у Чырв. кнізе Беларусі).
1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.
2.перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях.Лупсякоў.// Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.
1. Сабраць і правесці; адправіць. Выправіць дзяцей у школу. Выправіць у далёкую дарогу.
2. Выправадзіць. Выправіць гасцей з хаты.
3. Паслаць куды‑н. з якой‑н. мэтай; адправіць. Выправіць да доктара. Выправіць камбайны ў поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перака́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. Працяжны перарывісты гул. Перакаты грому. □ Гул даносіўся перакатамі, то заціхаў, то ўзмацняўся.Краўчанка.І зноў рэха перакатамі, як гром, пакацілася па наваколлю.Мележ.
2. Валападобны пагорак на паверхні чаго‑н., які плаўна пераходзіць у паглыбленне. Дарога слалася перакатамі. □ Па снегавых перакатах Водгулле громам ішло.А. Александровіч.
3. Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Дно Прыпяці часта мяняецца: у самых нечаканых месцах плынь наганяе пяску, робіць перакаты.Ракітны.Невялікая рака, вузкая і мелкая, яна мела шмат перакатаў і крутых паваротаў.Чарнышэвіч.
4. У спорце — паступовае перамяшчэнне цяжару цела з аднаго пункта на другі. Скачок з перакатам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВОДАЗАБО́РНАЕ ЗБУДАВА́ННЕ, водазабор,
гідратэхнічнае збудаванне, якое ажыццяўляе забор вады з адкрытага вадаёма (ракі, возера, вадасховішча) для мэт гідраэнергетыкі, водазабеспячэння, ірыгацыі і інш. Забяспечвае пропуск вады ў вадавод (канал, трубаправод, тунэль і інш.) у зададзеным аб’ёме, належнай якасці і ў адпаведнасці з графікам водаспажывання.
Бываюць: безнапорныя і напорныя; водазаборныя збудаванні ГЭС — берагавыя, вежавыя, на бетонных збудаваннях, плывучыя; водазаборныя збудаванні сістэм водазабеспячэння — водапрыёмнікі (збіраюць ваду ад асушальных сістэм і адводзяць яе); рачныя — берагавыя, рэчышчавыя, каўшовыя (з басейнам-каўшом у галаве канала); ірыгацыйныя — бесплацінныя (у т. л. берагавыя, каўшовыя і шпорныя са. шпорай-дамбай, якая выступае ў рэчышча) і плацінныя (будуюцца ў целе плаціны або на беразе, забіраюць ваду з верхняга б’ефа). Для забору падземных вод выкарыстоўваюць вертыкальныя (у выглядзе буравых свідравін і шахтавых калодзежаў) і гарызантальныя (траншэйныя, галерэйныя) водазаборныя збудаванні, а таксама каптажныя збудаванні (гл.Каптаж).
А.Я.Вакар.
Схемы водазаборных збудаванняў: а — галаўнога берагавога (1 — рашотка для затрымкі смецця, 2 — засаўка, 3 — рыбазагараджальнік, 4 — усмоктвальная труба); б — бесплаціннага паверхневага берагавога (1 — рэгулятар з засаўкамі, 2 — канал); в — бесплаціннага паверхневага каўшовага (1 — коўш, 2 — трубаправод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛМА,
рака ў Мінскай вобл., левы прыток Свіслачы (бас. Дняпра). Даўж. 103 км. Пл. вадазбору 1150 км² Пачынаецца меліярац. каналам каля паўн.-ўсх. ускраіны в. Каралёў Стан Мінскага р-на, цячэ па Мінскім узв. і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі р-ны. Вусце за 1 км на У ад в. Стары Двор Пухавіцкага р-на. Асн. прытокі: Вожа, Гаць, Чэрвенка (злева), Слоўст (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі больш як 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вял. працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі, у т. л. плацінай Пятровіцкага вадасховішча. Рэчышча ў сярэднім цячэнні выпрастанае і паглыбленае, шыр. ракі ў вярхоўі 3—4 м, ніжэй — 8—10 м, у вусцевай частцы больш як 40 м. Берагі стромкія і абрывістыя выш. ад 0,4 да 2 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 6,7 м³/с. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Волма», частка вады праз іх сістэму скідваецца ў р. Свіслач. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На ёй г.п. Смілавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЬВЯ́НКА,
рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 170 км. Пл. вадазбору 1940 км². Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага р-на, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах. Асн. прытокі: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Сасва, Самараўка, Юхнаўка.
Даліна трапецападобная, яе шыр. ад 500 м да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шыр. да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 400—600 м. Рэчышча моцназвілістае, яго шыр. ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі Ваўкавыскага р-на (16 км) і на ўчастку за 2 км на Пн ад г.п. Зэльва — 2 км на Пн ад в. Ліхінічы Мастоўскага р-на (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Жыўленне мяшанае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м5/с. На рацэ вадасховішчы Зэльвенскае і Паперня, г.п. Зэльва, г. Масты (пры ўпадзенні Зальвянкі ў Нёман).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРТЫ́Ш,
рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток р. Об. Даўж. 4248 км, пл.бас. 1643 тыс.км². Бярэ пачатак у гарах Мангольскага Алтая на тэр. Кітая (Чорны І.). У вярхоўях горная рака. Ад воз. Зайсан да г. Усць-Каменагорск зарэгулявана вадасховішчамі Бухтармінскай і Усць-Каменагорскай ГЭС. Ніжэй г. Сяміпалацінск да вусця цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Рэчышча няўстойлівае, шмат пясчаных перакатаў, ніжэй г. Омск утварае вял. лукавіны. Даліна шырокая (да 20 км, каля вусця да 35 км). Гал. прытокі: Ішым, Вагай, Табол, Конда (злева), Ом, Тара, Дзям’янка (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Разводдзе ў ніжнім цячэнні з мая да вер., у верхнім — з крас. да кастрычніка. Сярэдні расход вады каля Табольска 2150 м³/с, у вусці — 2830 м³/с. Суднаходная на 3784 км ад вусця. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння, арашэння, жывіць Іртыш—Караганда канал, Шульбінскае вадасховішча. Багаты рыбай (нельма, шчупак, акунь, асетр, сцерлядзь і інш.). Асн. гарады і парты: Усць-Каменагорск, Сяміпалацінск, Паўладар, Омск, Табольск, Ханты-Мансійск.