рэ́чышча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́чышча рэ́чышчы
Р. рэ́чышча рэ́чышчаў
рэ́чышч
Д. рэ́чышчу рэ́чышчам
В. рэ́чышча рэ́чышчы
Т. рэ́чышчам рэ́чышчамі
М. рэ́чышчы рэ́чышчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэ́чышча, -а, мн. -ы, -ышч і -аў, н.

1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ вадзяная плынь.

Р. ракі.

2. перан. Напрамак, шлях развіцця чаго-н.

Накіраваць гаворку ў патрэбнае р.

У рэчышчы рамантычных традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́чышча ср. ру́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́чышча, ‑а, н.

1. Паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака. За манастырскімі садамі рака зноў зліваецца ў адно рэчышча, утвараючы вялікі, выцягнуты востраў. Лобан. [Свіслач] выходзіла з берагоў, заліваючы ўсе нізкія мясціны ўздоўж рэчышча. Лужанін. Летам такія рэчкі перасыхаюць, і тады мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць і ездзяць па сухіх камяністых рэчышчах, як па дарогах. В. Вольскі.

2. перан. Напрамак, шлях, па якім ідзе развіцця чаго‑н. [Жэні] вельмі пасуе роля гаспадыні: умее запрашаць, камандаваць хлопцамі, накіраваць гаворку ў патрэбнае рэчышча. Навуменка. У рэчышчы асноўных заканамернасцей развіцця новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся творы М. Багдановіча па пытаннях эстэтыкі. Лойка. У рэчышчы рамантычных традыцый развівалася таксама творчасць Міхася Сеўрука. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэчышча 4/126; 9/252, гл. Даліны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэчышча

т. 14, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэ́чышча ’паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рэ́чыца ’старое рэчышча’ (ЛА, 2), рачы́шча ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ро́чышча ’месца, дзе цякла рака’ (Яшк.). Укр. річище, польск. rzeczysko, в.-луж. rěčišćo, rěčnišćo, чэш. řečiště, славацк. riečišteрэчышча’, балг. рѐчище ’тс’. Прасл. *rečišče. Ад рака (гл.), як багнішча < багна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́чышча Месца, дзе цякла рака (БРС). Тое ж рочышча (Слаўг.), рочадзь (Вілен.).

ур. Рэчышча каля в. Аздамічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

рэчышча, ложа; ручво (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ста́рыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Старое, перасохлае рэчышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)