ТРЫ (Tree) Герберт Дрэйпер Бірбам (17.12.1853, Лондан —2.7.1917),
англійскі акцёр, антрэпрэнёр, рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1876, з 1887 узначальваў т-р «Хеймаркет», у 1897—1915 — т-р «Хэр Маджэстыс». Паставіў 20 п’ес У.Шэкспіра. Сярод інш. спектакляў: «Танцоўшчыца» Г.Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О.Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С.Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога (1903), «Пігмаліён» Б.Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі. Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайм. п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»), У 1904 у Лондане заснаваў школу драм. мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драм. мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЙДЭ́Р (Feyder; сапр.Фрэдэрыкс; Frédérix) Жак
(21.7.1888, Іксель, каля Бруселя — 25.5.1948),
французскі кінарэжысёр. З 1908 акцёрт-ра, з 1912 — кіно. Як рэжысёр дэбютаваў у 1916. Поспех прынёс яркі, экзатычны фільм «Атлантыда» (1920). Лепшыя яго нямыя фільмы «Крэнкебіль» (1922), «Грыбіш» (1926), «Тэрэза Ракен» (1927) процістаялі экранным стандартам, сцвярджалі нац. своеасаблівасць і рэалізм франц. кінамастацтва. Сярод інш. фільмаў: «Вялікая гульня» (1934), «Пансіён «Мімоза», «Гераічная кермеса» (абодва 1935; за апошні прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі і прэмія «Оскар», 1936), «Жанчына знікае» (1941), «Макадам» (1946). Аўтар кн. «Кіно — наша прафесія» (1944, з Ф.Разэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЖА́ЕЎ Алім (7.10.1910, г. Бухара, Узбекістан — 14.2.1977),
узбекскі акцёр. Нар.арт.СССР (1959). Вучыўся ў Бухарскім ін-це асветы, скончыў рэжысёрскія курсы ў Маскве (1951). З 1929 ва узб. Т-ры імя Хамзы. Мастацтва вылучалася лірызмам і інтэлектуальнасцю. Сярод роляў: Алішэр Наваі («Алішэр Наваі» Уйгуна і І.Султанава), Хамза («Хамза» К.Яшэна і А.Умары), Юлдаш Камілаў («Людзі з верай» Султанава), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). Выступаў і як рэжысёр. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1977. Дзярж. прэмія Ўзбекістана 1967.
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1981). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Тбіліскі тэатр.ін-т (1951). З 1951 у Т-ры імя Ш.Руставелі ў Тбілісі. Творчасці ўласцівы майстэрства імправізацыі і пераўтварэння. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.Какабадзе), Рычард III, кароль Лір («Рычард III», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Аздак («Каўказскі мелавы круг» Б.Брэхта). Здымаўся ў кіно: «Страказа», «Саджанцы», «На парозе жыцця», «Смерць філатэліста», «Старыя млыны», «Дрэва жадання», «Грузінская хроніка XIX стагоддзя», «Рукі ўверх!», «Шлях дадому», «Перамога» (роля І.Сталіна). Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981, Дзярж. прэмія СССР 1979.
татарскі акцёр. Нар.арт. Татарстана (1950). Нар.арт. Расіі (1957). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Казанскі пед.ін-т. З 1930 у Башк. т-ры імя М.Гафуры ва Уфе, з 1946 у Тат. т-ры імя Г.Камала ў Казані. Сярод роляў: Тукай («Тукай» А.Файзі), Галімулін, Ахун, Балтаеў («Муланур Вахітаў», «Хаджа Насрэтдзін», «Зіфа» Н.Ісанбета), Дармідонт, Цяляцеў («Позняе каханне», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні). Пераклаў на тат. мову «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, трагедыі У.Шэкспіра, Ф.Шылера, Эсхіла, А.Пушкіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́КГАФ, Экхаф (Ekhof, Eckhof) Конрад (12.8.1720, г. Гамбург, Германія — 16.6.1778), нямецкі акцёр, педагог, тэатр. дзеяч. З 1740 працаваў у гамбургскіх трупах, у Гамбургскім нац. т-ры. З 1775 узначальваў прыдворны т-р у Гоцы. Аднадумец Г.Э.Лесінга. першы інтэрпрэтатар асветніцкай драмы на ням. сцэне. Сярод лепшых роляў: Барнвел («Лонданскі купец» Дж.Ліла), Адаарда, Малефонт, Тэльгайм («Эмілія Галоці», «Міс Сара Сампсан», «Міна фон Барнхельм» Лесінга), Бацька сям’і («Бацька сям’і» Д.Дзідро) і інш. Распрацоўваў тэорыю сцэн. майстэрства, абагульняў вопыт акцёрскай творчасці. Быў крытыкам, перакладчыкам, гісторыкам ням.т-ра. Сярод яго вучняў Ф.Л.Шродэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат Нью-Джэрсі, ЗША),
амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прыцы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. З 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РЫЧ (сапр.Аляксееў) Юрый Віктаравіч
(14.1.1885, г. Полацк Віцебскай вобл. — 22.2.1967),
бел. і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; заснавальнік бел. кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1903—05). У 1905 за рэв. дзейнасць сасланы ў Табольскую губ. З 1907 акцёр правінцыяльных т-раў у Сібіры, з 1918 акцёр і рэжысёр маскоўскіх т-раў (у 1920—24 адзін з кіраўнікоў Курсанцкага т-ра ў Крамлі). З 1923 выступаў як сцэнарыст, з 1925 рэжысёр кіно. Паставіў у Расіі фільмы «Марока» (з Я.Івановым-Барковым), «Першыя агні», «Банда бацькі Кныша» (усе 1925), «Крылы халопа» (1926), «Булат-Батыр» і «Капітанская дачка» (1928). У 1926 зняў першы бел.маст. фільм «Лясная быль» паводле аповесці М.Чарота «Свінапас» — героіка-рамантычная стужка пра падзеі грамадз. вайны на Беларусі. У 1928—39 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў фільмы: «Да заўтра» (1929), «Нянавісць» і «Вышыня 88,5» (абодва 1930), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатае ліпеня» (1938). Творчасць Т. вызначаецца спалучэннем рэальных гіст. падзей з маст. вымыслам, рамантызму з псіхалагізмам, тонкім адчуваннем бел. прыроды. У час Вял.Айч. вайны зняў навелу «На кліч маці» для кіназборніка «Беларускія навелы» (1942, з У.Корш-Сабліным). У 1943—45 маст. кіраўнік кінастудыі «Манголкіно», з 1945 на кінастудыях Масквы. У 1951—54 зняў дакумент. фільмы на кінастудыі «Беларусьфільм» («Народны паэт», 1952, і інш.), маст. кіраўнік кінафільма «Апавяданні пра юнацтва» (1961).
Літ.:
Красинский А.В. Юрий Тарич. Мн., 1971;
Власов М. Юрий Тарич // 20 режиссерских биографий. М., 1971;
Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. Т. 1. 1924—1959 гг. / А.В.Красінскі. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.9.1989),
бел.акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ-2 (1931). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1986). У сваёй творчасці працягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам, унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон, мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм., камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і па-мастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т. л.бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.Горкага), Пераяркаў, Пётр («Багна», «Лес» А.Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я.Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Месны («Фронт» А.Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.К’юсак).
Літ.:
Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага натхнення (А.М.Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.