(14.1.1885, г. Полацк Віцебскай вобл. — 22.2.1967),
бел. і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; заснавальнік бел. кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1903—05). У 1905 за рэв. дзейнасць сасланы ў Табольскую губ. З 1907 акцёр правінцыяльных т-раў у Сібіры, з 1918 акцёр і рэжысёр маскоўскіх т-раў (у 1920—24 адзін з кіраўнікоў Курсанцкага т-ра ў Крамлі). З 1923 выступаў як сцэнарыст, з 1925 рэжысёр кіно. Паставіў у Расіі фільмы «Марока» (з Я.Івановым-Барковым), «Першыя агні», «Банда бацькі Кныша» (усе 1925), «Крылы халопа» (1926), «Булат-Батыр» і «Капітанская дачка» (1928). У 1926 зняў першы бел.маст. фільм «Лясная быль» паводле аповесці М.Чарота «Свінапас» — героіка-рамантычная стужка пра падзеі грамадз. вайны на Беларусі. У 1928—39 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў фільмы: «Да заўтра» (1929), «Нянавісць» і «Вышыня 88,5» (абодва 1930), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатае ліпеня» (1938). Творчасць Т. вызначаецца спалучэннем рэальных гіст. падзей з маст. вымыслам, рамантызму з псіхалагізмам, тонкім адчуваннем бел. прыроды. У час Вял.Айч. вайны зняў навелу «На кліч маці» для кіназборніка «Беларускія навелы» (1942, з У.Корш-Сабліным). У 1943—45 маст. кіраўнік кінастудыі «Манголкіно», з 1945 на кінастудыях Масквы. У 1951—54 зняў дакумент. фільмы на кінастудыі «Беларусьфільм» («Народны паэт», 1952, і інш.), маст. кіраўнік кінафільма «Апавяданні пра юнацтва» (1961).
Літ.:
Красинский А.В. Юрий Тарич. Мн., 1971;
Власов М. Юрий Тарич // 20 режиссерских биографий. М., 1971;
Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. Т. 1. 1924—1959 гг. / А.В.Красінскі. Мн., 2001.