ШАМУ́КАЎ Габдула Рухулавіч (24.12.1909, Уфа, Башкортастан — 1981),
татарскі акцёр. Нар. арт. Татарстана (1950). Нар. арт. Расіі (1957). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Казанскі пед. ін-т. З 1930 у Башк. т-ры імя М.Гафуры ва Уфе, з 1946 у Тат. т-ры імя Г.Камала ў Казані. Сярод роляў: Тукай («Тукай» А.Файзі), Галімулін, Ахун, Балтаеў («Муланур Вахітаў», «Хаджа Насрэтдзін», «Зіфа» Н.Ісанбета), Дармідонт, Цяляцеў («Позняе каханне», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні). Пераклаў на тат. мову «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, трагедыі У.Шэкспіра, Ф.Шылера, Эсхіла, А.Пушкіна.
т. 17, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)