Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч.λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус.магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́зя (дзіц.) ’карова’ (малар., Нар. лекс.). Да гукапераймання мы‑ (гл. мы́каць1) з ласкальным суфіксам ‑зя. Параўн. аналагічна ўтворанае драг.бэ́‑ця ’тс’ (< бы́‑ця < прасл.bučati) ці мы́‑ка ’тс’ (Нас.). Іншае ўтварэнне маеславен.múza ’карова з загнутымі назад рагамі’ (Бязлай, 2, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > вмае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумле́ў ’сумненне’ (вілен., Стан.; Янк. 3.), сумлі́ў ’няпэўнасць, недавер’ (Варл.). Адваротны дэрыват ад сумлявацца (гл. сумленне); Станкевіч (Язык, 597) лічыў форму з ‑і‑ ўкраінізмам, што не мае падстаў, паколькі яна выводзіцца з дзеяслова з “іканнем”, параўн. sumlivácca ’не давяраць’ (Варл.), сумліва́цца ’сумнявацца’ (Бяльк.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грашо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грошай, выражаецца ў грашах. Грашовыя знакі. Грашовы даход. Грашовая рэформа.
2. Які служыць для захоўвання грошай. Грашовая скрынка.
3. Які мае многа грошай; багаты. Грашовы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куслі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае здольнасць кусацца, джаліць (пра жывёл, насякомых). Ку слівы сабака. Куслівыя пчолы.// Пякучы (пра расліны). Куслівая крапіва.//перан. Які мае здольнасць дапячы, даняць чым‑н.; шкодны, зламысны. Куслівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да партала. Партальная арка. Партальныя калоны.// Які мае ў сабе партал (у 2 знач.). Партальны станок. □ Для размяшчэння партальных кранаў былі створаны Верхні і Ніжні прычалы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́ўнікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да складання і выдання слоўніка (у 1 знач.). Слоўнікавы артыкул. Слоўнікавая работа. Слоўнікавае выдавецтва.
2. Які мае адносіны да слоўніка (у 2 знач.); лексічны. Слоўнікавы састаў мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
resistance
[rɪˈzɪstəns]
n.
1) супраці́ў -ву m.
The bank clerk made no resistance to the robbers — Ба́нкавы слу́жачы не супрацівіўся рабаўніка́м
2) усто́йлівасьць, супраціўля́льнасьць f., імунітэ́т -у m.
She has little resistance to germs and so is often ill — Яна́ма́е слабы́ імунітэ́т да бактэ́рыяў і ча́ста хварэ́е
3) супраці́ў -ву m., супраціўле́ньне n.
to follow the line of least resistance — ісьці́ па лі́ніі найме́ншага супраці́ву
4) Electr. супраціўле́ньне n.
Copper has a low resistance — Медзь ма́е мало́е супраціўле́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гноепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд гною (у 2 знач.). Гноепадобныя выдзяленні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)