Мы́зя (дзіц.) ’карова’ (малар., Нар. лекс.). Да гукапераймання мы‑ (гл. мы́каць 1) з ласкальным суфіксам ‑зя. Параўн. аналагічна ўтворанае драг. бэ́‑ця ’тс’ (< бы́‑ця < прасл. bučati) ці мы́‑ка ’тс’ (Нас.). Іншае ўтварэнне мае славен. múza ’карова з загнутымі назад рагамі’ (Бязлай, 2, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)