РА́МЗЕЙ, Рэмзі (Ramsey) Норман Фостэр (н. 27.8.1915, Вашынгтон), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1950). Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) ун-ты. У 1942—47 у Калумбійскім ун-це (з 1943 удзельнічаў у Манхатанскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф.), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Н.-д. асацыяцыі ун-таў. Навук. працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыст. механіцы. Адкрыў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магн. моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магн. і эл. дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атамнага гадзінніка. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярные пучки. М., 1960;
Эксперименты с разнесенными осциллирующими полями и водородными мазерами // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГРЭ́ (Segré) Эміліо Джына (1.2.1905, г. Тывалі, Італія — 22.4.1989),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1958), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1973). Скончыў Рымскі ун-т (1928), дзе працаваў з 1929. З 1936 ва ун-це ў г. Палерма. З 1938 у ЗША. У 1938—72 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Берклі (з 1946 праф.). У 1943—46 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы ў ЗША. Навук. працы па атамнай спектраскапіі, ядз. фізіцы, радыяхіміі, штучнай радыеактыўнасці, фізіцы элементарных часціц. Эксперыментальна рэалізаваў запавольванне нейтронаў і адкрыў павольныя нейтроны (1934; разам з Э.Фермі і інш.). Адкрыў (разам з інш.) першы штучны элемент тэхнецый (1937), астат (1940) і ізатоп плутонію 239Pu (1941), а таксама антыпратон (1955). Нобелеўская прэмія (разам з О.Чэмберленам).
Тв.:
A mind always in motion: The autobiography of Emilio Segre. Berkeley, 1993;
Рус.пер. — Антипротоны. М., 1957;
Экспериментальная ядерная физика. Т. 3. М., 1961 (у сааўт.);
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1956) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957). Замежны чл.АНСССР (1947). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1945). Скончыў Будапешцкі ун-т (д-р медыцыны, 1917). З 1922 у Нідэрландах, Вялікабрытаніі (д-р філасофіі Кембрыджскага, 1927), ЗША. З 1930 у Венгрыі: з 1931 праф. Сегедскага, з 1945 — Будапешцкага ун-таў. З 1947 у марской біял. лабараторыі і Ін-це па вывучэнні мышцаў у г. Вудс-Хол (ЗША). Навук. працы па працэсах біял. акіслення, хіміі вітамінаў, механізмах мышачнага скарачэння. Вылучыў з жывёльных і расл. тканак аскарбінавую к-ту, адкрыў антыгемарагічны фактар — вітамін P, устанавіў прыналежнасць рыбафлавіну да комплексу вітаміну B2. Выявіў у скарачальным мышачным бялку (актаміязіне) 2 звязаныя паміж сабой часткі — актын і міязін, механізм ініцыяцыі адэназінтрыфасфатам працэсу скарачэння мышцаў, каталітычныя функцыі дыкарбонавых к-т у працэсах тканкавага дыхання. Стварыў шэраг тэорый мышачнага скарачэння. Нобелеўская прэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЙРАН (Styron) Уільям (н. 11.6.1925, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША),
амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Вучыўся ў Дэвідсан-каледжы (Паўд. Караліна) і ва ун-це Дзьюка. Бакалаўр мастацтваў і д-р л-ры. Дэбютаваў як пісьменнік у 1945. На яго творчасць паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960). У гіст. рамане «Прызнанні Ната Тэрнера» (1967) мастацка-філас. асэнсаванне расавай праблемы. Маральна-філас. раман «Выбар Сафі» (1979, экранізаваны ў 1982) спалучае лірыка-біягр. аповед і сац.-псіхал. анатомію злачынства, ахвярнасці і пакут у Асвенціме. Аўтар аповесцей «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зб-каў эсэ і публіцыстыкі.
Тв.:
Рус.пер. — И поджег этот дом;
Долгий марш. М., 1991;
Выбор Софи М., 1991.
Літ.:
Мулярчик А. США: Век двадцатый. М.; Мн.;
Барановичи, 1994;
Комаровская Т.Е. «Признания Ната Тернера» У.Стайрона как философский исторический роман // Человек в контексте культуры и литературы США. Мн., 1996 Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНБЕРГЕР, Штэйнбергер (Steinberger) Джэк (н. 25.5.1921, г. Бад-Кісінген, Германія), амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1966), Гайдэльбергскай АН (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1969). З 1934 у ЗША. Скончыў Чыкагскі (1942) і Калумбійскі (1948) ун-ты. З 1948 у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў, з 1949 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі, у 1950—71 праф. Калумбійскага ун-та, з 1986 праф. Вышэйшай нармальнай школы ў г. Піза (Італія). Адначасова з 1968 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць π-мезонаў, пацвердзіў існаванне нейтральнага піона (1950—52, разам з В.К.Г.Панофскім). Сумесна з інш. адкрыў Σ−-гіперон (1956). Эксперыментальна даказаў існаванне двух розных тыпаў нейтрына — электроннага і мюоннага (1962, з Л.М.Ледэрманам і М.Шварцам). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Ледэрманам і Шварцам).
Тв.:
Рус.пер. — Эксперименты с пучками нейтрино высоких энергий // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РНДАЙК (Thorndike) Эдуард Лі (31.8.1874, г. Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9.8.1949),
амерыканскі псіхолаг і педагог. Чл.Нац.АН ЗША. З 1904 праф. Калумбійскага ун-та і пед. каледжа ў Нью-Йорку. З 1924 адзін з рэдактараў час. «Journal of genetic psychology» («Часопіс генетычнай псіхалогіі»), з 1926 — «Genetic psychology monographs» («Манаграфіі генетычнай псіхалогіі»). У працы «Розум жывёл» (1898) Т., уяўляючы інтэлект жывёл як інструмент прыстасавання да навакольнага асяроддзя, сфармуляваў закон «спроб і памылак»: спробы, якія выпадкова былі ўдалымі, замацоўваюцца і ствараюць уражанне мэтанакіраваных паводзін. Яго праца «Педагагічная псіхалогія» (1903) зрабіла ўплыў на развіццё тэорыі навучання ў ЗША, у т. л. на канцэпцыі праграмаванага навучання. Ён распрацоўваў праблемы навыкаў, паводзінскай псіхалогіі, сфармуляваў «закон праектавання», «закон эфектаў», «закон гатоўнасці» і інш. Т. належыць серыя прац па псіхалогіі навучання арыфметыцы, алгебры, мове, чытанню. Ён распрацаваў уласную сістэму тэстаў для колькаснага вымярэння ўзроўню псіхічнага развіцця. Даследаванні Т. даюць падставу сцвярджаць, што ён падрыхтаваў узнікненне біхевіярызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Фрэдэрык Уінслаў (20.3.1856, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 21.3.1915),
амерыканскі інжынер-вынаходнік, эканаміст; стваральнік адной з першых сістэм навук. арганізацыі працы (гл.Тэйларызм); заснавальнік навук.менеджменту і менеджэрызму. Прац. дзейнасць Т. пачынаў рабочым у мех. майстэрні ў Філадэльфіі, потым працаваў малодшым служачым, інжынерам, гал. інжынерам металургічнага з-да; з 1890 гал. менеджэр Прамысл. інвестыцыйнай кампаніі, інжынер-кансультант па менеджменце шматлікіх фірм і кампаній. Т. — аўтар каля 100 вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў металургічнай і маш.-буд. прам-сці ЗША. З 1906 прэзідэнт Амер.т-ва інжынераў-механікаў. У 1911 арганізаваў Т-ванавук. менеджменту, якое пасля яго смерці стала наз. «Таварыства Тэйлар». Аўтар прац: «Здзельная сістэма» (1895), «Кіраванне вытворчасцю» (1903), «Майстэрства рэзання металу» (1906), «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Принципы научного менеджмента. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕК, Ван Флек (Van Vleck) Джон Хазбрук ван (13.3.1899, г. Мідлтаўн, штат Канектыкут, ЗША — 27.10.1980), амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэорыі магн. уласцівасцей рэчыва. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1934), Нац.АН ЗША (1935) і інш. Скончыў Вісконсінскі (1920) і Гарвардскі (1922) ун-ты. З 1934 у Гарвардскім ун-це (з 1935 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі магнетызму, тэорыі валентнасці, фізіцы цвёрдага цела, фера- і ферымагнітным рэзанансе, атамнай і малекулярнай спектраскапіі. Стварыў квантава-мех. тэорыю дыя- і парамагнетызму (1926—28). Развіў тэорыю ўнутрыкрышталічнага поля (поля лігандаў), даў класіфікацыю асн. тыпаў парамагнетыкаў (1932), тлумачэнне антыферамагнетызму (1941). Нобелеўская прэмія 1977 (з Ф.В.Андэрсанам і Н.Ф.Мотам).
Тв.:
Рус.пер. — Квантовая теория валентности. М., 1938 (разам з В.Пені, А.Шэрманам);
Квантовая механика — ключ к пониманию магнетизма // Успехи физ. наук. 1979. Т. 127, вып. 1.
Літ.:
Белов К.П. Джон Хасбрук Ван Флек: К 100-летию со дня рождения // Юбилеи науки, 1989. Киев. 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРЫ́ФЕР (Schrieffer) Джон Роберт (н. 31.5.1931, г. Ок-Парк, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1971), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1953) і Ілінойскі ун-т (1957). З 1961 у Пенсільванскім ун-це (з 1962 праф.), з 1980 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Санта-Барбара. З 1992 ва ун-це штата Фларыда і Нац. лабараторыі моцных магнітных палёў. У 1994—96 прэзідэнт Амер.фіз.т-ва. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, фізіцы нізкіх т-р, тэорыі многіх цел, звышправоднасці, магнетызме. Стварыў паслядоўную мікраскапічную тэорыю звышправоднасці [з Дж.Бардзінам (гл. Дадатак) і Л.Куперам; тэорыя Бардзіна—Купера—Ш., ці БКШ-тэорыя; 1957]. Нобелеўская прэмія 1972 (з Бардзінам і Куперам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разам з Дж.Бардзінам);
Теория сверхпроводимости. М., 1970;
Сверхпроводимость полупроводников и переходных металлов. М., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Bardeen) Джон (23.5.1908, г. Мадысан, ЗША — 30.1.1991),
амерыканскі фізік і інжынер-электронік; адзін са стваральнікаў тэорыі звышправоднасці. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Нац.інж. акадэміі ЗША (1972). Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Вісконсінскі (1929) і Прынстанскі (1936) ун-ты. З 1935 у Гарвардскім, з 1938 у Мінесоцкім ун-тах, з 1945 у «Бел тэлефон лаборатарыс». З 1951 праф. Ілінойскага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы нізкіх т-р, звышправоднасці Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з У.Н.Братэйнам, гл. Дадатак). Пабудаваў (разам з Л.Х.Куперам і Дж.Р.Шрыферам) паслядоўную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера; 1957), прадказаў звышцякучасць вадкага гелію-3 (1958). Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1987). Нобелеўскія прэміі 1956 (з Братэйнам і У.Б.Шоклі), 1972 (з Куперам і Шрыферам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разам з Дж.Шрыферам).
Літ.:
Алферов Ж.І. Памяти великого физика современности // Физика и техника полупроводников. 1991. Т. 25.