ПЁТР З ГАНЁНДЗА (Пётр Гезка з Ганёндза; паміж 1525—30, мяст. Гонёндз Падляскага ваяв., Польшча — 15.9.1573),
ідэолаг левай, сялянска-плебейскай плыні Рэфармацыі на Беларусі і ў Літве, антытрынітарый. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1551), удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 праф. сафістыкі ў Падуанскім ун-це. Паслядоўнік рэліг.-філас. вучэння ісп. вучонага М.Сервета і сац.-паліт. ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царк.-тэалагічную і філас. схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сац. няроўнасці, войнаў, феад. права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С.Будным. Выдаў на лац. мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570). Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы. Мн., 1970;
Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. 2 выд.Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РЫН Юрый Фёдаравіч (3.5.1819, С.-Пецярбург — 31.3.1876),
рускі эканаміст, грамадскі дзеяч, філосаф, гісторык і публіцыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1838). У 1844—52 на дзярж. службе, з 1853 займаўся літ.-публіцыст. дзейнасцю. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні сял. рэформы 1861 (эканамічна абгрунтаваў яе ў кн. «Аб прыгонным стане і пераходзе з яго да грамадзянскай свабоды», 1856). Як філосаф — напачатку прыхільнік Гегеля. У пач. 1840-х г. далучыўся да славянафілаў. Распрацаваў тэорыю аб трох перыядах нац. жыцця: «надзвычайнай нацыянальнасці», «пераймальнасці» і «разумнай народнасці». Лічыў, што толькі ў народзе захоўваецца «дух у яго жывой цэльнасці», матэрыялізм «зусім не вынікае з прыродазнаўчых навук». Яго паліт. дактрына грунтавалася на прызнанні толькі дзвюх узаемазвязаных сіл, — самадзяржаўя і вясковай абшчыны. Навук. працы па сац.-эканам. і нац. адносінах у Прыбалтыцы, скасаванні прыгоннага права ў Прусіі, гісторыі езуіцтва. Аўтар літ.-эстэт. артыкулаў аб творчасці М.Ю.Лермантава і М.В.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛА,
адна з трох першапачатковых карэйскіх дзяржаў (Кагуро, Пэкчэ і С.) у 1 ст. да н.э. — 7 ст.н.э., у 7—9 ст. першая агульнакар. дзяржава. Спачатку займала ПдЗ Карэйскага п-ва. Паводле летапісных паказанняў, засн. ў 57 да н.э., хаця першыя звесткі пра С. адносяцца да 3 ст., калі яна ўяўляла саюз паўн.-зах.кар. плямён. Як дзяржава аформілася да пач. 6 ст. У 503 правіцель (марыпкан) Чыджын [500—514] прыняў тытул цара (вана), а дзяржава — назву С. Фарміравалася пад моцным уплывам кіт. культуры і канфуцыянства. У 6 ст.дзярж. рэлігіяй стаў будызм. Сумесна з войскамі кіт. дынастыі Тан С. ў 660 разбіла Пэкчэ, у 668 — Кагуро, потым выгнала з Карэі былых саюзнікаў — кітайцаў. У 8 — пач. 9 ст. у час росквіту С. як агульнакар. дзяржавы сфарміравалася кар. народнасць. З сярэдзіны 9 ст. С. пачала занепадаць і ў канцы 9 ст. распалася на асобныя дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛА́ДЗЕНЬ,
складны абраз, або т.зв. машчавік з двух (дыпціх), трох (трыпціх) ці больш (паліпціх) частак-створак. Выконваецца ў тэхніках тэмпернага жывапісу, разьбы па косці або дрэве, у метале з выкарыстаннем чаканкі, філіграні, эмалі і інш.
Жывапісныя С. належаць да стараж.-візант. літургічнай традыцыі. У зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі, Адраджэння, барока пашырыліся алтарныя С., якія аб’ядноўвалі жывапіс і скульптуру (напр., С. М.Пахера ў царкве г. Санкт-Вольфганг, Аўстрыя, 1471—81); скульптурныя (напр., драўляны С. В.Ствоша ў касцёле Дзевы Марыі ў г. Кракаў, Польшча, 1477—89); жывапісныя (напр., «Алтар Ільдэфонса» П.П.Рубенса, 1632). У Расіі з 15 ст. пашыраны мініяцюрныя, медналітыя, выразаныя з дрэва ці косці С. з гравіроўкай, залатой і сярэбранай сканню (трыпціх майстра Лукіяна, 1412—13, і інш.).
На Беларусі С. меў вял. пашырэнне ў правасл. (напр., С. «Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл», 1760) і стараверскіх храмах (шматстворкавыя метал. С., аздобленыя выемчатай каляровай эмаллю 17—20 ст.).
Да арт.Складзень. Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. Беларуская школа. 1760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ДЗІЧЫ,
археалагічныя помнікі (2 групы курганных могільнікаў і селішча) каля в. Юдзічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.Курганны могільнік-1 належаў радзімічам, датуецца 11 ст.; налічваў 169 насыпаў выш. 1—2 м, дыям. 6—12 м. Вакол многіх курганоў прасочваюцца раўкі. Абследавалі Е.Р.Раманаў (1890) і А.М.Ляўданскі (1930), раскопкі праводзілі Г.Ф.Салаўёва (1968), А.М.Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч (1979—80), даследавана 15 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (зрэдку на пясчанай падсыпцы) галавой на 3. Пахаванні ў асн. адзіночныя, у трох выпадках — парныя. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, жал. нажы, абручы і дужкі ад вёдзер, гліняная льячка, бронзавая трохдрацяная грыўня, драцяныя бранзалетападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі, бронзавыя псеўдазярнёныя крыжыкі і шыракарогія лунніцы, бронзавыя і сярэбраныя званочкі, касцяныя амулеты, разнастайныя пацеркі (золата- і сярэбрана-шкляныя, чорнашкляныя з белай эмаллю — «у вочкі», сердалікавыя, бурштынавыя, з горнага хрусталю і інш.). У каралях-маністах выяўлены араб. дырхем 10 ст.Могільнік-2 і селішча не даследаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па-дэ-труа́
(фр. pas de trois = літар. танец утраіх)
1) парны бальны танец, які складаецца з элементаў менуэта, мазуркі і вальса;
2) танец трох выканаўцаў у балеце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
doliczyć się
зак.kogo/czego1. налічыць каго/што;
2.часцей з адмоўем далічыцца;
nie doliczyć się trzech książek — не далічыцца трох кніг
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр.кринджола ’санкі’, рус.кринджолы ’тс’, польск.gryndżoły ’нізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ.gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні з польск.grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑on‑, а не ‑in‑, ‑yn‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hatch2[hætʃ]v.
1. высе́джваць (куранят);
We hatched the eggs by keeping them in a warm place. Мы вывелі куранят, трымаючы яйкі ў цяпле.
2. (out) вылу́плівацца (з яйка);
Three eggs have already hatched (out). З трох яек ужо вывеліся кураняты.
3. (up) выно́шваць, распрацо́ўваць (ідэю, план);
hatch (up) a plot заду́мваць змо́ву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гра́цыя, ‑і. ж.
1. Прыгажосць формы, позы, рухаў цела. Ва ўсёй постаці Званцовай было столькі грацыі і хараства, што ад яе цяжка было адвесці вочы.Рамановіч.
2. Шырокі эластычны жаночы пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.
3.Уст.паэт. Красуня, прыгажуня. — Быць у Панямоні і не пабачыць вас, трох грацый, панямонскіх красунь, было б злачынствам з нашага боку, — пажартаваў Лабановіч.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)