Ка́ліўка ’бручка, Brassica napus’ (ДАБМ, Касп., Мат. Гом.), каляўка ’тс’ (ДАБМ). Рус.асташ., пск., цвяр., наўг., пецярб.калевка ’тс’, наўг., пск., цвяр., велікал., уладз., калуж., а таксама ў рус. гаворках Прыбалтыкі каливка ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад каліва ’бручка’, параўн. у такім значэнні наўг., пск., цвяр.калива. Структура апошняга слова не вельмі ясная; нельга прыняць меркаванне Смулковай, Балтызмы, 41, што крыніцай бел. слова з’яўляецца лат.kālis або літ.kõlis ’бручка’. Не выключаецца магчымасць утварэння слова на слав. тэрыторыі (параўн. варыятыўнасць лексемы: калика, калига, калива, каля і да т. п.). Адпаведная структура была ўжо ў мове, адкуль пайшла міграцыя тэрміна, магчыма, было некалькі зон, адкуль слова запазычана. Параўн. каліка (гл.). Бел. слова сустракаецца ў розных гаворках, што, відаць, сведчыць не столькі аб страце лексемы на большай тэрыторыі, колькі аб розных напрамках яе пранікнення.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж.nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж.nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж.nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *ono‑gъda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разлі́к, -ку м., в разн. знач. расчёт;
узя́ць р. — взять расчёт;
кулямётны р. — пулемётный расчёт;
р. параво́га катла́ — расчёт парово́го котла́;
па маі́х ~ках ён паві́нен ху́тка прые́хаць — по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать;
○ ная́ўны р. — нали́чный расчёт;
гаспада́рчы р. — хозя́йственный расчёт;
◊ бра́цца (прыма́цца) у р. — принима́ться в расчёт;
скі́нуць з ~ку — сбро́сить со счето́в;
прыня́ць у р. — приня́ть в расчёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кады́р ’пасудзіна для збожжа, мукі, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка дрэва’ (глус., Янк. 2), кадырчык ’невялікая драўляная дзежачка, завужаная кверху’ (Мат. Маг.). Адзначым, што магілёўскі слоўнік зафіксаваў слова таксама ў Глускім раёне, што вымушае лічыць кадыр вузкарэгіянальным утварэннем. Як і ў іншых выпадках, гэта можа азначаць запазычанне, архаізм або інавацыю. Першае і другое на прычыне адсутнасці паралелей адпадаюць. Для версіі новаўтварэння можна прапанаваць некалькі варыянтаў этымалогіі. Магчыма, кадыр — суфіксальнае ўтварэнне ад асновы кад‑ (гл. кадзь, кадушка) і суфікса ‑ыр, пры дапамозе якога, паводле Сцяцко, Афікс. наз., 127, утвараюцца асабовыя і неасабовыя назоўнікі (націск на суфіксе); дэрываты характарызуюць істоты, прадметы па выразнай прыкмеце: жаўтыр ’птушка жаўтушка (амялушка)’, пустыр ’пустка’. Відавочна, што такую суфіксацыю для слова кадыр можна прыняць толькі па фармальнаму крытэрыю. З семантычнага боку (значэнне ’выдзеўбаная з кавалка дрэва’) перашкоды для такой этымалогіі няма, параўн. палес.кадушка ’выдзеўбаная з кавалка дрэва пасудзіна’. Паводле другога варыянта этымалогіі, кадыр < кадоўб, кадуб ад асновы кад, якая вычленена ў выніку зацямнення і перараскладання структуры гэтых слоў. Такім чынам, лёгка тлумачыцца значэнне слова, аднак застаюцца цяжкасці, звязаныя з семантыкай суфікса. Разглядаць кадыр таксама можна як утварэнне, аналагічнае і паралельнае слову кадоўб. У такім выпадку ка‑ < ко‑ дзеяслоўнага ў назоўніку, а ‑дыр суадносіцца з слав.dirałi. Фанетыку ў бел. слове можна вытлумачыць фармальным уздзеяннем ‑ыр‑суфіксацыі, аднак цяжка ўзгадніць семантыку патэнцыяльнага аддзеяслоўнага кадыр і слав.dьrti. Як магчымыя аналагічныя ўтварэнні можна прывесці рус.асташ., цвяр.кадра ’дрэнь, калі гаварыць аб пэўным саслоўі або класе людзей’. Даль прыводзіў як магчымыя сінонімы падера, падра. Цікавай выглядае магчымасць суаднесці бел.кадыр і бал.дыял.кадра ’кадка’, кадурка ’кадушка’, якое аўтары балгарскага этымалагічнага слоўніка выводзяць ад када ’чан, бочка’, кадра < кадурка з сінкопай ‑у‑, гл. БКР, 3, 129 і 132. Калі прыняць этымалогію балгарскага слова, застаецца магчымасць прывесці яго як словаўтваральна падобнае бел. слову, гл. нашу першую версію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адста́ўкаж.Ábdankung f -, Rücktritt m -(e)s, -e; Demissión f -, -en (высок. – урада, дыпламата);
зая́ва аб адста́ўцы Rücktrittsgesuch n -(e)s, -e;
у адста́ўцы außer Dienst (скар. а. D.), verábschiedet, ábgedankt;
пада́ць у адста́ўку séinen Rücktritt [Ábschied] éinreichen;
прыня́ць адста́ўку den Rücktritt ánnehmen* [genéhmigen];
вы́йсці ў адста́ўку zurücktreten*vi (s), in den Rúhestand tréten*;
быць у адста́ўцы im Rúhestand sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ergreífen*vt
1) хапа́ць, бра́цца (за што-н.); схапі́ць, злаві́ць
2) (з)ахо́пліваць; узру́шваць;
die Flucht ~ кі́нуцца наўцёкі;
die Gelégenheit ~ скарыста́цца з наго́ды;
das Wort ~ узя́ць сло́ва;
Máßnahmen ~прыня́ць за́хады [ме́ры];
Besítz ~ von etw. (D) авало́даць чым-н.;
die Initiatíve ~ узя́ць на сябе́ ініцыяты́ву
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася.// Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус.Сіўцоў.// Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о!Бажко.
2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).
3.перан.Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш.Дадзіёмаў.Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў.Даніленка.Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць.Шамякін.
4.перан.Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся.Бажко.Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну.Лужанін.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася.Шахавец.Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі.Асіпенка.// Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала.Васілевіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа].Васілёнак.
3.перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік.Шамякін.Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабра́т, ‑а, М ‑браце; мн. сабраты, ‑оў і сабрацці, ‑яў; м.
Таварыш па прафесіі, занятку. [Вучоныя:] За гонар мы палічым Прыняць яго [Скарыну] ў наша кола, як сабрата.Клімковіч.Пра дух непакорнасці тых гавару, Каму капітал плаціць кратамі, ссылкай. Там і сёння Сабраццям тваім па пяру Не даходзяць ад маці пасылкі!Арочка.//перан.Разм. Хто‑, што‑н. у шэрагу падобных істот, прадметаў, з’яў. [Шабанаў:] — Рыбы, палічылі мяне за свайго сабрата, якога мора выкінула на бераг.Шыцік.— Што ж датычыцца маіх ведаў і вопыту, — дадаў Гогіберыдзе, — то, па думцы многіх, я не горшы за сваіх сабраццяў.Самуйлёнак.На высокім беразе Заходняй Дзвіны стаіць адзін з самых старадаўніх мураваных будынкаў на тэрыторыі нашай рэспублікі — трэці сабрат Наўгародскага і Кіеўскага Сафійскіх сабораў — Полацкі Сафійскі сабор.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)