Прыку́р: ён бага́ты прыку́р за ёй узёў (пух., Жд. 1). Цёмнае слова, магчыма, звязанае са ст.-бел.преикур ’прымак’ (< літ.preykur (Лаўчутэ, Балтизмы, 95), рэдк. preikuras ’прымак; зяць, прыняты ў дом жонкі’). Нельга, аднак, выключыць, што гэта т. зв. “лексікаграфічны фантом”, у якім пры аналізе зробленага рукапіснага запісу былі пераблытаны р і п; такім чынам першасная форма магла выступаць у выглядзе прыку́п с празрыстай семантыкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Тое, што і болька.
2.перан.Разм. Недахоп, слабае месца ў дзейнасці, характары. — Ты на маю балячку не [цісні]. Ад самога сябе хапае, сасмылела ўсё ўнутры, — адсек Нікадзім.М. Ткачоў.[Блецьку] агарнуў смутак і безнадзейнасць. Балячкі яго душы былі разварушаны.Чорны.// Пра чалавека з якімі‑н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву. Пакідаць .. [Шалюту] старшынёю нельга, гэта відавочна, але ж на якую работу паставіць такую балячку?Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною.
2.перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму‑н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей.Савіцкі.
3.Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачкі дрэва замест гузіка.
4.Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць.Сабаленка.Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Імя, якое даюць свойскай жывёле. Аднаму каню, высокаму і худому, хлопцы ніяк не маглі прыдумаць клічку. — Дон Кіхот! — усклікнуў адзін з іх на ўсю канюшню.Няхай.// Мянушка, якую даюць чалавеку (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах і пад.). Гэта быў адзін з майстроў вялікіх, Звалі яго Люцыян Таполя, А па клічцы проста Багароб.Танк.— У падполлі нельга карыстацца ўласнымі прозвішчамі. Трэба прыдумаць клічкі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Зрабіць драпіну (драпіны) на чым‑н.; злёгку абдзерці. Падрапаць ногі аб іржышча. □ [Кухаркі] нават аканом баіцца: бегае то туды, то сюды ад адной фурманкі да другой і пакрыквае на парабкаў, каб часам чаго не пабілі, не падрапалі.Каліна.Лістоўкі, якія нельга было адклеіць, Ёшка падрапаў нажом.Пестрак.
2. Драпаць некаторы час; драпнуць некалькі разоў. Воўк прыціснуўся ў кут, заляскаў зубамі, падрапаў зямлю і палез угару.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгла́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1.Уст. Інструкцыя, службовы статут, звод правіл. У Куцага чэшуцца рукі да бойкі, але ён ведае рэгламент, дзе сказана, што біць нельга.Пестрак.
2. Устаноўлены, прыняты распарадак з’езда, схода і пад. Устанавіць рэгламент. Рэгламент пленарнага пасяджэння канферэнцыі.//Разм. Час, адведзены згодна з устаноўленым распарадкам на выступленне. Гэта нават не нарада, гэта хутчэй аператыўнае пасяджэнне баявога штаба ў палявых умовах. Рэгламент — тры хвіліны. Уносіць толькі канкрэтныя прапановы.Грахоўскі.
[Ад фр. règlement.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́заны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сказаць.
2.узнач.наз.ска́занае, ‑ага, н. Тое, што вымаўлена кім‑н.; словы, якія сказаў хто‑н. Спахапіўшыся, паспрабавала [Марыя] змякчыць тон, перайначыць сэнс сказанага.Кулакоўскі.Але Валодзя не звярнуў на сказанае ніякай увагі.Даніленка.Тут усё настолькі дакладна і разумна, што дадаць да сказанага.. нічога нельга.«Полымя».
•••
Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказанагл. быць.
Сказана — зроблена — слова не разыходзіцца са справай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́тка
1. Мяжа на лузе, на пасеве з уторкнутымі жэрдкамі (Слаўг.).
2. Межавы знак, галіна з заламаным верхам або шосцік з пучком сена на самым версе; дарожны і водны арыенцір (Слаўг.). Тое ж ме́та, грані́ца, знак (Слаўг.).
3. Луг, дзе нельга пасвіць жывёлу пакуль не будзе скошан травастой (Слаўг.).
□ ур. Віткі́ (поле) каля в. Гайшын Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
wégkriegenvt
1) выдаля́ць, выво́дзіць (плямы)
2) адця́гваць ува́гу, адрыва́ць;
man kann ihn vom Buch nicht ~ яго́не́льга адарва́ць ад кні́гі
3) разм. атрыма́ць;
er hat was wéggekriegt ён атрыма́ў наганя́й
4) разм. разве́даць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)