ганчарны выраб у беларусаў; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і інш. вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай-літком і ручкай. Лакальныя адрозненні ў прапорцыях сілуэта такія ж, як і ў гарлачоў. Узах. раёнах Беларусі З. рабілі на 3—6 л з вельмі шырокім вусцем і выкарыстоўвалі яго ў якасці даёнкі. Выраблялі З. пераважна чорназадымленыя і паліваныя, аздаблялі лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцаваным арнаментам у елачку, геам. і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАЭКАНО́МІКА,
раздзел эканам. навукі, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца адасобленыя эканам. адзінкі (прадпрыемствы, фірмы, аб’яднанні, хатнія гаспадаркі і да т.п.), а таксама асобныя рынкі, канкрэтныя цэны, тавары і паслугі. У адрозненне ад макраэканомікі ў цэнтры ўвагі М. знаходзяцца вытворцы і спажыўцы, рыначныя паводзіны суб’ектаў, аналіз попыту і прапанавання на асобных рынках тавараў і паслуг, рабочай сілы і капіталу. На мікраўзроўні ажыццяўляецца непасрэднае выкарыстанне прац. рэзерваў краіны, іх уклад у эканоміку ў якасці рэсурсу і фактару вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
1. Пражыць, правесці некаторы час дзе‑н. Такім чынам у Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры.Колас.
2. Праслужыць, прапрацаваць некаторы час уякасці каго‑н. А Рыгор .. так і прабыў польскім абознікам нешта вельмі доўга.Чорны.
3. Пражыць, правесці час якім‑н. спосабам. — Наеліся дзеткі малака. Што я ім пастаўлю? Вады хіба пасалю? Гэта ж твая ўсё донечка любая! — Прабудуць дзень як і бег малака.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.
2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў.«Звязда».На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні.Корбан.
3.У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік.// Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidźуякасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус.выскидь, чэш.výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабае́шка ’біта для гульні ў гарадкі’ (Сцяшк. Сл.), ’шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы’ (Шатал.), пабавешка, пабаешка ’доўбня, юрок; някемлівы чалавек’ (Сл. ПЗБ), пабавешка ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць уякасці малатка’ (Інстр. II), паббиня ’тс’ (Шатал., Сл. ПЗБ). Ад пабіць < біць (гл.) з рэгулярнымі суфіксамі -ешка, -ня і аблаўтам у корані (параўн. бой). Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Словаўтв., 40, 153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Талабе́нь, толобе́нь — слова з няяснай семантыкай у традыцыйнай формуле сватання: Надобе́нь толобе́нь? а як недоўбе́нь, то я дале подоўбень (ТС). Відаць, метафарычная назва асобы з суф. ‑ень ад толуб ’фігура, тулава; аснова лапця’ (гл. тулаб), параўн. укр.то́лоб ’кадаўб’. Меркаванне Коваля (Бел. эрот. фольклор, 119) пра трансфармацыю зыходнага таўка́чуякасці эўфемізма не пераконвае. Магчыма, “звонкі” варыянт ад талапень ’някемлівы чалавек, ёлупень’ (гл.). Гл. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУХА́ЛЬСКІ Андрэй (1767?, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?),
бел. танцоўшчык. Прыгонны падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. Ужн. 1778 удзельнічаў уякасці саліста ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. У 1785—90 у складзе трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступаў на каралеўскіх сцэнах, у т. л. ў замку ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і ў Нац. т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАНЕ́ЎСКІ Дзмітрый Сяргеевіч (н. 6.7.1940, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1986). Скончыў БДУ (1962). З 1978 уБПА (з 1988 прарэктар), у 1993—95 у Мін-ве адукацыі і навукі Беларусі, з 1995 уБПА. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Распрацаваў колькасныя і якасныя метады люмінесцэнтнага аналізу паўправаднікоў, апаратуру для тэхнал. кантролю якасці паўправадніковых матэрыялаў і прылад.
Тв.:
Физика и материаловедение полупроводников с глубокими уровнями. М., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кабя́лак ’скрутак’ (зэльв., Жыв. сл.). Запазычанне з польск.kobiałka (аб распаўсюджанні і значэннях гл. Mały atłas gwar polskich, т. III, к. 123). Не выключана, што ў якасці непасрэднай крыніцы была гутарковая форма тыпу kobiałek ’тс’. Польск. слова — памянш. ад kobieł ’кашолка і інш.’, аб некаторых цяжкасцях у тлумачэнні словаўтварэння гл. Слаўскі, 2, 295.