магнацкі род герба «Дамброва» («Дуброва») у ВКЛ. Заснавальнік роду Павел Струміла (пач. 15 ст.). Яго сын Мацей (Мацька) родапачынальнік Цеханавецкіх. Найб. вядомыя К.: Станіслаў Пятрашкавіч (?—1513, або 1514),
падстолі ВКЛ (1487—88), маршалак гаспадарскі і намеснік лідскі (1493), маршалак земскі ВКЛ (каля 1512); Пётр Станіслававіч (?—1534), староста драгічынскі, дзяржаўца ожскі і пераломскі, з 1521 ваявода полацкі, з 1532 кашталян трокскі і староста жмудскі, адзін з буйных магнатаў ВКЛ; Станіслаў Пятровіч (?—1.11.1544), староста брацлаўскі (1522), дзяржаўца ўсвяцкі і азярышчанскі, з 1544 ваявода віцебскі; Ян Станіслававіч, гл.Кішка Ян С.; Януш Станіслававіч, гл.Кішка Януш С.; Мікалай Станіслававіч (?—31.5.1644), з 1617 ваявода дэрпцкі, з 1627 — мсціслаўскі, з 1636 кашталян трокскі, з 1640 падскарбі ВКЛ, бяздзетны; Крыштоф Станіслававіч, з 1632 чашнік ВКЛ, з 1636 ваявода мсціслаўскі, з 1639 — віцебскі. Яго дачка Альжбета — апошняя ў родзе К. Большая частка багацця згаслага роду перайшла да пародненых з ім Радзівілаў.
Літ.:
Jakubczak S. Jerzy Strumiłło — przywódca konfederacji lwowskiej 1464 // Społeczeństwo Polski średniowiecznej. Warszawa, 1992. T. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МАЎ (Мікалай Пятровіч) (2.5.1884, Масква — 6.5.1958),
расійскі жывапісец-пейзажыст і тэатр. мастак. Нар.маст. Расіі (1956). Чл.-кар.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1904—11). Выкладаў у Маскве ў Прачысценскім практычным ін-це (1919—20), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1920—22), Маст. вучылішчы памяці 1905 г. (1934—39). Чл. аб’яднання «Блакітная ружа» (1907), Саюза рус. мастакоў (з 1910), Т-ва маскоўскіх мастакоў. З канца 1900-х г. ствараў яркія паводле каларыту, дэкар.-абагульненыя кампазіцыі. Творы (напачатку дынамізаваныя, потым гарманічна-спакойныя) стылізаваў у духу прымітыву, пазней — габелена і класіцыстычнага пейзажа: «Навальніца» (1908), «Жоўты хлеў» (1909), серыя «Купальшчыцы» (1910-я г.). З 1920-х г. адлюстроўваў устойлівыя станы прыроды, на аснове іх аналізу распрацаваў сваю сістэму тону (колер выяўляў не матэрыяльную структуру, а толькі ступень асветленасці аб’екта). Імкнуўся да стварэння сінт. пейзажа-карціны праз эмацыянальнае адзінства вобразнага ладу: «Рэчка» (1926), «Каля млына» (1927), «Раніца ў Цэнтральным парку...» (1937), «Летні дзень у Тарусе» (1939—40). Сярод тэатр. работ: афармленне спектакляў МХАТ «Гарачае сэрца» (1926), «Таленты і паклоннікі» (1933) А.Астроўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЦЕРАЎ (Пётр Іванавіч) (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў студыю Бел.т-ра юнага гледача імя Крупскай (1933). З 1932 працаваў у Т-ры юнага гледача. Беларусі, у 1938—41 у Полацкім калгасна-саўгасным, з 1944 у Палескім і Пінскім абл.драм. т-рах. З 1949 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, з 1956 у бабруйскіх вандроўным бел.драм. і муз.-драм., у 1965—78 у магілёўскіх абл.муз. камедыі і драмы і камедыі т-рах. Камедыйны акцёр. Створаныя ім вобразы вылучаліся знешне выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Найб. значныя ролі: у т-рах драмы і камедыі — Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка» і «Трыбунал» А.Макаёнка), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі). Паставіў спектаклі: «Генеральны консул» бр. Тур і Л.Шэйніна (1939), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» Астроўскага (1974) і інш.
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1948), у 1967—92 выкладаў у ім. Зб-кам «Дарога далёкая» (1947), «Вяртанне» (1955), паэмам «Вага вёрстаў» (1945), «На рубяжах» (1945—47) і інш. уласцівы інтанацыі рэквіема, імкненне да высокай сімволікі. У зб-ках «Ветравое шкло» (1961), «Развітанне са снегам» (1964), «Ладажскі лёд» (1965), «Падкова» (1967), «Познія вершы» (1971), «Пад старым небам» (1976), «Абрысы рэчаў» (1977), «Медальён» (1979), «Проза ў вершах» (1982; Дзярж. прэмія СССР 1986), «Барматуха» (1991), паэмах «Балада пра цырк» (1961), «Alter ego» (1975) і інш. успрыняцце рэчаў у маштабе часу і вечнасці, сімвалізацыя дэталей, проціпастаўленне гульні афіцыйнасці і дэмагогіі, цырк як сімвал уласнага жыцця, творчага лёсу, сусвету. Паэзія М. адметная філасафічнасцю, драматызмам, спалучэннем фантазіі з непасрэднай рэальнасцю перажывання, літ. рэмінісцэнцыямі. Аўтар вершаў на бел. тэматыку («З вайны»). На бел. мову асобныя вершы М. пераклалі А.Вялюгін, С.Гаўрусёў, У.Шахавец.
1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім‑, чым‑н., прадаставіўшы кожнаму пэўную частку. Міша загадаў размеркаваць наяўныя запасы не менш як на тыдзень.Новікаў.// Вызначыць месцы для каго‑н., размясціць, расставіць дзе‑н.; паслаць куды‑н. Размеркаваць студэнтаў-выпускнікоў. □ Падрыхтавалі [партызаны] пазіцыю, размеркавалі на ёй байцоў, заняўшы два бакі дарогі.Колас.Раненых размяркуем па сёлах у сваіх людзей.Няхай.// Раздзяліць на групы, разрады, катэгорыі па якіх‑н. адметных рысах. Размеркаваць мінералы па групах.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго‑н., размясціць у якой‑н. паслядоўнасці. — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе.Колас.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць. У сваіх планах цётка даўно размеркавала, колькі кватарантаў можна змясціць у разгароджанай прыбудоўцы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Рабіць уздыхі. — Добрая душа гэта паненка, — казала бабка і ўздыхала.Колас.Відаць, не лягчэй на сэрцы было і ў Паўліка, бо ён прыціх і толькі час ад часу ўздыхаў.Бяганская./уперан.ужыв.Вада і неба былі чорныя, глуха ўздыхала бездань акіяна.Хомчанка.Уздыхаў на пероне цягнік, Залатыя губляючы іскры.Глебка.
2.перан.; пакім-чым. Сумаваць, тужыць. Уздыхаць па далёкай радзіме. □ [Цёця Каця:] Вас мне шкада, Аляксандр Пятровіч. [Чарнавус:] Чаго ж па мне ўздыхаць? Я ж не памёр.Крапіва.Трэці быў няўклюдны малы, які ўвесь час уздыхаў па нейкай сваёй гармоні.Лынькоў.//пакім. Быць закаханым у каго‑н. Добры быў хлопец, А зараз па ім Болей дзяўчына Не будзе ўздыхаць, — П’яніц дзяўчаты Не хочуць кахаць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уяві́ць, уяўлю, уявіш, уявіць; зак., каго-што.
1. У думках скласці вобраз каго‑, чаго‑н., узнавіць розумам, фантазіяй. Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленне.Дзяргай.[Юхім:] Мы зажывём з табою так багата, Як і ўявіць не можаш ты, сястра!З. Астапенка.Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць.Шамякін.На момант Мікалай Пятровіч уявіў сабе крануты ўсмешкай твар маці, уважлівыя позіркі гасцей, і яму зрабілася не па сабе.Каршукоў.
2. Палічыць, дапусціць. Я не верыў гэтаму, я не мог уявіць, што ў нас мог знайсціся такі чалавек.Кулакоўскі.
•••
Можаш (можаце) сабе ўявіць; уяві(це) сабе (узнач.пабочн.) — ужываецца з мэтай звярнуць увагу слухача на якую‑н. акалічнасць, зацікавіць яго чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́льнасць, ‑і, ж.
1. Фармальныя адносіны да чаго‑н.; праяўленне фармалізму ў чым‑н. Максім ведаў гэтую хітрасць: захоўваць фармальнасць там, дзе можна было б абысціся без яе, і парушаць, дзе выгадна.Машара.
2. Тое, што адлюстроўвае прыняты парадак; тое, што робіцца па традыцыі і не мае істотнага значэння. У памяці Лабановіча засталася апошняя споведзь яшчэ ў а. Мікалая. Гэта была проста фармальнасць.Колас.Для фармальнасці натарыус праверыў пашпарты.Пальчэўскі.
3.звычайнамн. (фарма́льнасці, ‑ей). Знешнія патрабаванне ўмовы, якія выконваюцца пры афармленні чаго‑н. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы.Лужанін.Васіль Пятровіч .. зайшоў да начальніка санпрапускніка, каб уладзіць фармальнасці і атрымаць даведку.Карпаў.
4. Уласцівасць фармальнага (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЕ́ВІЧ (Антон Пятровіч) (27.5.1914, в. Дуброўка Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.4.1978),
бел.паэт. Вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме, у 1933—35 — у Магілёўскім палітасветным ін-це. Друкаваўся з 1937. У першым зб. «Чалавек з Дубровы» (М., 1945, на рус. мове) — творы ваен. часу. У творчасці Бялевіча ўслаўленне подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фалькл. вобразнасць, нар.-песенны лад, выразнасць маст.-выяўл. сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказвання. Аўтар сатыр. і гумарыстычных твораў (зб-кі «Хлеб і нахлебнікі», 1957; «Маштабны Міканор», 1963), вершаў, казак і паэм для дзяцей. Выступаў як празаік і публіцыст (зб-кі нарысаў «Людзі робяць вясну», 1959; «Споведзь сэрца», 1978; нарыс «Хатынь: боль і гнеў», 1971; аповесць «Малюнкі маленства», 1977; кн.літ. партрэтаў пісьменнікаў «Чарадзеі», 1970). Пераклаў на бел. мову паэму А.Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы А.Пракоф’ева, М.Бажана, А.Малышкі, У.Няходы і інш. На словы Бялевіча напісалі песні М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬ (сапр.Кавалёў) Васіль Пятровіч
(17.8.1907, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1926—27, 1928—1929). З 1928 працаваў у час. «Маладняк». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У ранніх апавяданнях (зб. «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзнёслая вобразнасць, паэтычна-эмацыянальны арнаментальны стыль. Гал. тэмы твораў — адвечны побыт і праца бел. вёскі (зб-кі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся метафарычнасці, фальклорна-паэт. стылізацыі, ішоў да паглыбленага псіхалагізму, рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці, канкрэтнарэаліст. лепкі характараў (апавяданні «Шчасце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст» (1934), «Следапыты» (1936). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Чэхава, М.Горкага, Б.Лаўранёва, К.Станюковіча, І.Мікітэнкі, І.Лэ, М.Канапніцкай і інш.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1959;
Следапыты;
Санька-сігналіст. Мн., 1961.
Літ.:
Пальчэўскі А. Васіль Каваль // Пальчэўскі А. Выбр.тв.Мн., 1975. Т. 2;
Казека Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985.