kawałek
kawał|ek
м.
1. кавалак; кусок; луста;
rozlecieć się na ~ki — разляцецца на кавалкі;
pracować na ~ek chleba — працаваць на лусту (кавалак) хлеба;
~ek poematu — урывак паэмы;
2. муз. разм. пьеска;
3. ~ki мн. анектоды; показкі;
~ek ołówka (noża) — які-небудзь аловак (нож і да т.п.);
mówić — (разм.zalewać) głodne ~ki — плесці глупствы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
trzeba
трэба; патрэбна; неабходна;
trzeba mu pomóc — яму трэба дапамагчы; яму патрэбна дапамога;
trzeba przyznać, że ... — трэба прызнаць, што...;
jeśli trzeba — калі трэба (неабходна);
trzeba ci czegoś? — табе што-небудзь трэба?;
dziękuję, nie trzeba — дзякуй, не трэба;
ze szkłem trzeba ostrożnie — са шклом трэба абыходзіцца асцярожна;
trzeba by разм. трэба было б
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Варса́ць, ворса́ть ’калоць з разбегу ў бок’ (Мядзв.), ва́рсаць ’кідаць’ (КЭС), варса́ць або́ры ’працягваць аборы праз вуха лапця’ (Маш.). Сюды ж і варсану́ць ’піхнуць, штурхнуць’. Параўн. рус. дыял. варсану́ть ’з сілай ударыць чым-небудзь вострым; штурхануць’. Слова цёмнага паходжання. Часам паралельна ўжываюцца барса́ць ’працягваць абору ў лапці’ і варса́ць (Шат.). Барса́ць таксама значыць і ’кідаць’, але і яно няяснага паходжання (гл.). Паралелізм барса́ць|варса́ць можа тлумачыцца тым, што зыходным з’яўляецца варса́ць. Так, Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) зыходзіў пры тлумачэнні барса́ць (укр. бо́рса́ти) з *ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Параўн. абарсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верч, ве́рчик ’скрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верч ’скрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчык ’скрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчик ’скрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верча ’від прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́рат ’дзірка ў мяху, праз якую насыпаюць што-небудзь’ (Нас.); ’каўнер’ (Бяльк., Грыг., КЭС, віц.); ’каўнер, прарэх’ (Шатал.). Рус., укр. во́рот ’каўнер’, ст.-рус. воротъ ’шыя’, ст.-слав. вратъ, балг. врат, серб.-харв. вра̑т, славен. vrȃt ’шыя’, польск. wrot ’вяртанне’, в.-луж. wrót ’паварот’. Звязана чаргаваннем з вярцець (Фасмер, 1, 354). Прасл. vortъ — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад vortiti (гл. варочаць), першапачаткова Nomen actionis ’паварот, тое, што варочаецца’ (Брукнер, 632; Скок, 3, 618 і наст., Шанскі, 1, В, 167 і наст.). У бел. мове значэнне ’каўнер’, калі меркаваць па лакалізацыі, магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхла́ 1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.
Віхла 2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калі́сь ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; дзярж.; КЭС; Нас.), ’калі-небудзь, у будучым’ (ТСБМ), калісьці ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ; дзярж., КЭС). У Насовіча ў форме коли‑сь‑то. Сл. паўн.-зах. адзначае формы калісь, колісь, колесь, колысь ’некалі, даўней’, калісьці, калісьця ’тс’. У ТС колісь і коліся ’тс’. Укр. колись, рус. колись (смал., зах.-бран., куйбыш.), колись‑то (курск., смал.). Відавочная бел.-укр. інавацыя, да koli (гл. калі), -сь, відаць, займеннікавага паходжання, параўн. Сразнеўскі, I, 772. Адносна функцый лексемы гл. спецыяльна ESSJ SG, 2, 356–357.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клін 1 ’завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клин, рус. клин, ст.-рус. клинъ, балг. клин, макед. клин, серб.-харв. кли̏н, славен. klìn, польск. klin, чэш. klín, славац. klin, в.-луж. klin, н.-луж. klin ’тс’. Прасл. klinъ да kъl‑inъ, якое ад kolti ’калоць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 46). Гл. калоць.
Клін 2 ’устаўка ў адзенні, прарэх, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Да клін 1. Другаснае значэнне ўзнікла на аснове знешняга падабенства часткі адзення да кліна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)