Калі́сь ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; дзярж.; КЭС; Нас.), ’калі-небудзь, у будучым’ (ТСБМ), калісьці ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ; дзярж., КЭС). У Насовіча ў форме коли‑сь‑то. Сл. паўн.-зах. адзначае формы калісь, колісь, колесь, колысь ’некалі, даўней’, калісьці, калісьця ’тс’. У ТС колісь і коліся ’тс’. Укр. колись, рус. колись (смал., зах.-бран., куйбыш.), колись‑то (курск., смал.). Відавочная бел.-укр. інавацыя, да koli (гл. калі), -сь, відаць, займеннікавага паходжання, параўн. Сразнеўскі, I, 772. Адносна функцый лексемы гл. спецыяльна ESSJ SG, 2, 356–357.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)