сукупнасць даброт, створаных у грамадстве за ўвесь папярэдні перыяд развіцця. Найважнейшы паказчык сац.-эканам.стану краіны, які характарызуе эканамічны патэнцыял грамадства. Уключае: вытв. магутнасці грамадства, таварныя запасы, у т. л.дзярж. рэзервы, прыроднае багацце, інтэлектуальны фонд грамадства (назапашаны вытв. вопыт людзей, іх адукац. патэнцыял, дасягненні навук.-тэхн. думкі, інфарм. рэсурсы), сац. інфраструктуру, асабістую маёмасць грамадзян. Найб. значныя зрухі ў складзе Н.б. адбываюцца ў перыяды навукова-тэхнічнай рэвалюцыі — хутка павялічваюцца і аднаўляюцца вытворчыя фонды, у складзе невытв. фондаў усё большую долю складае маёмасць навук., навуч. і інш. падобных устаноў, паскараюцца тэмпы ўцягнення прыродных рэсурсаў у гасп. абарачэнне, павышаецца навук.-тэхн. ўзровень кадраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТАХО́НДРЫЯ (ад грэч. mitos нітка + chondrion зярнятка, крупінка),
арганоід клетак эўкарыётаў, які забяспечвае арганізм энергіяй. Апісана ням. гістолагам Р.Альтманам у 1894. Асн. функцыя — утварэнне энергіі (каля 95% у жывёльнай клетцы і некалькі менш у расліннай і клетцы грыбоў). Складаецца з бялкоў, ліпідаў, РНК і ДНК. Колькасць у клетцы ад 1 да 100 тыс., памеры 1—10 мкм; у некат. клетках бесперапынна рухаюцца і мяняюць форму. Павелічэнне колькасці М. адбываецца ў выніку дзялення шляхам перашнуроўкі. Цыкл жыцця — каля 10 сутак. Ультраструктура М. залежыць ад фізіял.стану арганізма і змяняецца пад уплывам дыхальных ядаў.
А.С.Леанцюк.
Да арт.Мітахондрыя: электронная мікрафатаграфія зрэзу мітахондрыі падстраўнікавай залозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТО́З (грэч. mitos нітка),
карыякінез, непрамое дзяленне, асноўны спосаб дзялення эўкарыётных клетак. Забяспечвае строга аднолькавае размеркаванне рэдуплікаваных храмасом паміж даччынымі клеткамі, захоўвае генет. раўнацэннасць клетак і пераемнасць у шэрагу клетачных пакаленняў. У М. ўмоўна вылучаюць некалькі стадый (прафазу, метафазу, анафазу і тэлафазу), якія паступова і бесперапынна пераходзяць адна ў адну. Іх працягласць залежыць ад тыпу тканкі, фізіял.стану арганізма, знешніх фактараў і доўжыцца ад некалькіх мінут да многіх гадзін (у сярэднім 1—2 гадзіны). Перыяд паміж 2 паслядоўнымі мітатычнымі дзяленнямі наз.інтэрфазай.
Літ.:
Алов И.А. Цитофизиология и патология митоза. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Незале́жнасць ’самастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр.незалежність ’самастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск.niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск.zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус.незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш.nezávislost, славен.nezavisnost, серб.-харв.неза́висност, балг.незави́симост, макед.независност і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адта́ць, адтане; зак.
Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы.Кулакоўскі.Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай.Якімовіч.//перан. Памякчэць, падабраць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся.Гарэцкі.Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў.Марціновіч.// Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак.
1.каго-што. Датыкаючыся да каго‑, чаго‑н., вывесці са стану спакою. Паварушыць вуголле ў печы. □ — Ахрэм, устань... — нарэшце паварушыла [жонка] мужа за плячо.Мележ.//чым. Злёгку, крыху варухнуць. Фельчар нічога не сказаў, а толькі паварушыў вусамі.Пестрак.
2.што. Крыху разгрэбці; павярнуць. Паварушыць сена.
•••
Пальцам не паварушыць — не зрабіць ніякіх намаганняў для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пачацца, надысці (пра час, стан і пад.). Настаў час адпачынку. Настала вясна. □ На ўсёй зямлі настала свята, яна красой уся абнята.Дубоўка.У класе настала насцярожаная цішыня.Якімовіч.Тым часам настала жніво.Дуброўскі.
2.Разм. Прыстаць да каго‑н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. Так настаў, што я згадзіўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стану 5. Станавыя адносіны ў сказе.
станавы́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да стана 2 (у 4 знач.). //узнач.наз.станавы́, ‑о́га, м. Тое, што і станавы прыстаў. [Антось:] — Заварочвай аглоблі і смалі дахаты, калі не хочаш, каб з цябе і з брата станавы садраў па рублю.С. Александровіч.
•••
Станавы прыстаўгл. прыстаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)