разо́рына, ‑ы, ж.

Разм. Асобная разора. Раўнавага была ўжо страчана, і .. [Чубар] паляцеў паміж разорын, хапаючыся рукамі за слізкі бульбоўнік. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суба́рктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж. (з вялікай літары).

Геаграфічны пояс, размешчаны паміж зонай умеранага клімату і зонай арктычных пустыні..

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флагшто́к, ‑а, м.

Шост для пад’ёму флага. А сёння паміж цёмна-сініх сосен на высокім флагштоку ўзвіўся чырвоны сцяг. Грахоўскі.

[Гал. vlagstok.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промежу́ток в разн. знач. праме́жак, -жку м.;

промежу́ток в не́сколько киломе́тров праме́жак у не́калькі кіламе́траў;

в промежу́тке ме́жду встре́чами у праме́жку памі́ж сустрэ́чамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Палок ’нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Выг., Сл. ПЗБ), ’полка ў лазні’ (Касп., Бяльк.). Рус. поло́к ’палок у лазні; палаці, памост’. Вытворнае ад пол (гл.) (Фасмер, 3, 314).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

between

[bɪˈtwi:n]

1.

prep.

1) між, памі́ж

2) міжсо́бку, супо́льна

They own the land between them — Яны́ супо́льна ўлада́юць зямлёю

3) адно́ з двух

to choose between the two books — вы́браць адну́ зь дзьвюх кні́гаў

2.

adv.

памі́ж, пасяро́д

- between ourselves

- between you and me

- in between

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

інтэрлінья́ж

(фр. interlignage, ад лац. inter = паміж + linea = лінія)

прабел паміж двума радкамі кнігі або іншага выдання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

бо́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бомбы. Бомбавы ўдар. □ Інтэрвалы паміж бомбавымі разрывамі бадай што ўжо і не заўважаліся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астэро́іды, ‑аў; адз. астэроід, ‑а, М ‑дзе, м.

Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

[Ад грэч. asteon — зорка і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыно́мія, ‑і, ж.

Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.

[Грэч. antinomia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)