ПЕТРАШЭ́ЎСКІ (Буташэвіч-Петрашэўскі) Міхаіл Васілевіч
(13.11.1821, С.-Пецярбург — 19.12.1866),
дзеяч рас.рэв. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1841). Служыў у Мін-ве замежных спраў. Яго паліт. і філас. погляды адлюстраваны ў «Кішэнным слоўніку замежных слоў, якія ўвайшлі ў склад рускай мовы» (вып. 1—2, 1845—46). У 1845—49 П. праводзіў у сябе сходы, т.зв. «пятніцы», рэв.-дэмакр. інтэлігенцыі (гл.Петрашэўцы). Прыхільнік утапічнага сацыялізму Ш.Фур’ё, адмены прыгоннага права, звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэсп. ладу ў Расіі. У 1848 удзельнічаў у нарадах па стварэнні тайнага т-ва. У 1849 арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу, замененага бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усх. Сібіры. З 1856 на пасяленні.
Літ.:
Прокофьев В. Петрашевский. М., 1962;
Возный А.Ф. Петрашевский и царская тайная полиция. Киев, 1985.
польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВІЛЫ ЎНУ́ТРАНАГА ПРАЦО́ЎНАГА РАСПАРА́ДКУ.
На Беларусі рэгламентуюцца Тыпавымі П.ў.п.р. (зацверджаны пастановай Дзярж.к-та па працы і сац. абароне насельніцтва 19.5.1994). Складаюцца з 7 раздзелаў. Уключаюць паняцці ўнутр.прац. распарадку, рэгламентуюць парадак прыняцця галіновых і мясц. правіл, вызначаюць правы і абавязкі наймальніка і інш. службовых асоб, парадак прыёму і звальнення работнікаў, абавязкі работнікаў і наймальніка, рабочы час і яго выкарыстанне, меры заахвочвання, адказнасць за парушэнне прац. дысцыпліны. На аснове прац. заканадаўства і Тыпавых правіл мін-вы, дзярж. к-ты і ведамствы з удзелам галіновых прафсаюзаў могуць распрацоўваць і зацвярджаць галіновыя правілы. Пры адсутнасці мясцовых дзейнічаюць галіновыя або Тыпавыя П.ў.п.р. У асобных галінах нар. гаспадаркі (напр., транспарт, авіяцыя) унутр.прац. распарадак рэгулюецца статутамі або палажэннямі аб дысцыпліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1957). З 1981 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнес-планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытв-сцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.
Тв.:
Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. Мн., 1974;
Организация ритмичной работы промышленных Предприятий. Мн., 1979;
Оперативное управление промышленным производством. Мн., 1985;
Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. Мн., 1990 (разам з С.М.Танковіч);
Бизнес-план: Техникоэкон. планирование и обоснование финансовой стратегии предприятия: Методика и практич. рек. Мн., 2000.
Лу́пы́2 мн. ’адходы пры шатраванні круп’ (стол., Выг. дыс.). Да лупа́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́рмур ’цвёрдая горная парода, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ’ (ТСБМ, Нас., Бес.; швянч., Сл. ПЗБ), марму́рак ’папера, афарбаваная пад мармур’, марму́ркавы ’колерам падобны да мармура’ (Нас.), марвовы ’мармуровы’ (мін., Нар. сл.), ст.-бел.мармуръ, марморъ ’мармур’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск.marmur, marmor (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Кюнэ, 76), якія з лац.marmor ’тс’ < ст.-грэч.μάρμαρος ’камень’, ’бліскучы камень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́йсца, ме́йсце ’месца’, ’мясцовасць’, ’пэўны ўчастак цела, плацэнта’ (Нас., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ), мін. ’частка агарода, якая знаходзіцца за сцяной замка’ (Яшк.), ст.-бел.мейсце (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.miejsce, miejsco ’тс’. Форма мейста ’тс’ (Яруш.) — кантамінацыя польск.miejsce і ст.-бел.мѣсто, дыял.ме́ста ’месца’. Сюды ж ст.-бел.мейский, мейсцкий ’гарадскі’ < ст.-польск.miejski ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).