ПАРТНО́Ў Юрый Валянцінавіч (н. 22.5.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. ваен. дзеяч. Ген.-м. (1990). Скончыў Ульянаўскае гвардз. вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Леніна (1970), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1981), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1994). З 1970 на камандных і штабных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1981 у Групе сав. войск у Германіі, з 1986 у Далёкаўсходняй, з 1990 у Закаўказскай ваен. акругах. З 1994 нач. ваен. інспекцыі Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь, пам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваен. палітыкі. У 2001—03 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)