Га́ры ’выгаралае месца на тарфяным балоце; пажарышча’ (Яшкін). Параўн. рус. гарь ’лясны пажар, выгаралае месца’, га́ря ’тс’. Да *garь (*gorěti). Параўн. прасл. *garь у розных значэннях у Трубачова, Эт. сл., 6, 102–103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гурга́н ’сухі пясчаны востраў сярод балота’ (усх.-палес., Яшкін). З курга́н (гл. значэнні гэтай лексемы ў Яшкіна). Яшчэ ў Яшкіна: гурда́н ’курган’ < курга́н (→ гурга́н, далей дысіміляцыяй двух «г», г — г > г — д, гурба́н).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бут ’яма, траншэя з каменнем; каменны падмурак печы ў хаце’ (Яшкін). Параўн. рус. бут ’дробнае каменне, шчэбень’, бути́ть ’напаўняць яму цэментным растворам і шчэбнем’. Паходжанне слоў няяснае. Гл. Фасмер, 1, 252 (там некаторыя меркаванні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамэ́лак ’неразбіты кавалак цвёрдай ці сухой зямлі на раллі’, ’вялікі кавалак снегу, лёду са снегам’ (слаўг., Яшкін). Магчыма, азванчэннем пачатковага зычнага (асіміляцыяй) з камэлак ’тс’ (а гэта да слав. *komьlь ’камель і да т. п.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́гна ’багна’ (Шат., Яшкін). Другасная форма слова багно́ (гл. ба́гна1). Адносіны вакалізму, як у барса́ць: бэ́рсаць (гл.). Няма ніякай сувязі з чэш. behno (да чэш. змены bahno > behнo, гл. Цуржын, Studie, 51–52, карта IV).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вка ’рыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламу́жнік ’лам’ё’ (Бяльк.). Параўн. слаўг. ламажжа (І. Я. Яшкін, вусн. паведам.), якое ў сілу народнай этымалогіі асацыіруецца з ламачча. Аднак Слаўскі (5, 184) супастаўляе бел. ламу́жнік з літ. lämzyti ’давіць, прыціскаць’, lamža ’гультай’, lamža ’нязграбны, няўклюда, нехлямяжны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ер ’сажалка, ставок, рыбнік’ (Нас., Яшкін). Запазычанне з польск. дыял. bajor ’тс’ (таксама bajoro, bajura і да т. п.), паходжанне якога вельмі спрэчнае (або з ням. Weiher ’тс’, або з *banior да прасл. *banʼa, гл. Слаўскі, 1, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галашчо́к ’моцны мароз’ (Шат., Яшкін), таксама ’замёрзлая зямля без снегу’ (Шатал.), ’першы лёд на балоце, на рацэ’, ’мёрзлыя рунныя палі, груд з азімымі пасевамі’, ’адкрытае месца, узгорак, дзе вецер здзімае снег; гальнае замёрзлае балота’ (гл. у Яшкіна, там і геаграфія слова). Сустракаецца і форма галашчо́ка (Яшкін). Аналагічныя словы ёсць у іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. голоще́к ’галалёдзіца; чысты тонкі лёд без снегу’, укр. голощі́к, голощо́к ’галалёдзіца; лёд, непакрыты снегам’. Можна меркаваць, што ў аснове назвы ляжыць вобраз: ’голыя, замёрзлыя шчокі’, ’шчокі непакрытыя, таму замёрзлыя’. Усе іншыя значэнні другасныя, узніклі пры дапамозе метафарызацыі. Гэта асабліва адносіцца да розных назваў рэльефу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глабі́на ’аглобля’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ґлабня́, гла́бка, агло́бля (аглабня, аглабіна). Гл. *globa, *globati, *globiti ў Трубачова, Эт. сл., 6, 131–134.

Глабіна́ глыбокае месца на рацэ; таўшчыня торфу на балоце’ (слаўг., Яшкін). У гэтым жа значэнні ўжываецца таксама глубыня́, глубачы́нь (слаўг., Яшкін, там жа, 49). Слова глабіна́ цікавіць нас тым, што ў ім адлюстроўваецца іншая фанетычная форма слова глуб‑окі, а іменна *glъb‑, якое дае глоб‑ (з вакалізацыяй ъ > о), а не глыб‑ (як гэта звычайна ў бел. і ўкр. мовах), г. зн. глабіна < *глъбіна (праз *глобіна). Параўн. таксама глабо́ка ’глыбока’ (Сл. паўн.-зах.) < *glъb‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)