паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эўфані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі. Як у музычным творы чаргаванне аднатыпных гукаў творыць мелодыю, так і тут, у вершы, умелая інструментоўка не толькі памагае вобразнай канкрэтызацыі, але і стварае стойкую танальнасць, эўфанічную выразнасць мовы — тое, што характарызуе твор з боку яго музычнасці.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mijanka
ж.
1.чыг. раз’езд;
2.чаргаванне; размяшчэнне ў шахматным парадку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Мяжджы́ ’мазгі’ (Рам. 5). Да мозг (гл.). Пачатковае мя‑ пад уплывам літ.smẽgenys ’тс’. Чаргаваннезг > ждж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́ЛЬНІКІ,
радовішча глін і суглінкаў у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Праскурні. Пластавы паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Гліны і суглінкі тугаплаўкія, высокапластычныя, з рэдкімі праслоямі гліністага пяску, прасочваецца чаргаванне каляровых і літалагічных рознасцей. Разведаныя запасы 7,66 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,3—18,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0.2—6.7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУРАЗВАРО́Т,
чаргаванне агароднінных культур, што вырошчваюцца ў культывацыйных збудаваннях (цяпліца, парнік, аранжарэя, уцеплены грунт) на працягу аднаго года. Складаецца з некалькіх абаротаў культур, якія паступова змяняюць адна адну. Адрозніваюць К. агароднінны, расада-агароднінны і расадны. Пры праектаванні К. ўлічваюцца біял. асаблівасці культур, магчымасці атрымання макс. ўраджаю, вырошчванне неабходнай колькасці расады да пэўнага тэрміну, рацыянальнае выкарыстанне вытв. пляцовак, эканам. эфектыўнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цыклі́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цыклічнага; чаргаванне. У «Гусляры» паэт [Я. Купала] авалодваў таксама кампазіцыяй, у аснове якой была цыклічнасць падзей, звязаных ці з земляробчай працай, ці са зменаю пор года.Лойка.
2. Сістэма арганізацыі вытворчасці, пры якой яна складаецца з вытворчых цыклаў, якія ажыццяўляюцца строга па графіку. Цыклічнасць вытворчасці. Графік цыклічнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́мала
(іт. tremolo)
муз. хуткае паўтарэнне аднаго гуку, а таксама чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рата́цыяж.
1.палігр. Rotatiónsmaschine f -, -n;
2.с.-г. Rotatión f -, -en;
3. (замена, чаргаванне) Ábwechseln n -s, -, Ábwechslung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГО́ФМАЙСТЭР ((Hofmeister) Вільгельм Фрыдрых Бенядзікт) (18.5.1824, г. Лейпцыг, Германія — 12.1.1877),
нямецкі батанік, адзін са стваральнікаў эмбрыялогіі раслін. Праф. Гейдэльбергскага (з 1863) і Цюбінгенскага (з 1872) ун-таў. Навук. працы па фізіялогіі раслін. Апісаў утварэнне семязавязі і зародкавага мяшка, працэс апладнення і развіццё зародка ў пакрытанасенных раслін (1849). Даказаў адзінства цыкла развіцця споравых і насенных раслін (1851), вызначыўшы чаргаванне бясполага (спарафіт) і палавога (гаметафіт) пакаленняў у імхоў, дзярэз, хвашчоў, папарацей і голанасенных.