БЕЙРУ́Т,

горад, сталіца Лівана. Размешчаны на скалістым п-ве на ўсх. узбярэжжы Міжземнага м. 1,1 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Порт (вываз цытрусавых, яблыкаў, аліўкавага алею, шоўку-сырцу, воўны). Праз Бейрут ідзе транзітны гандаль краін Б. і Сярэдняга Усходу з Еўропай і інш. рэгіёнамі. Прамысл. і гандл.-фінансавы цэнтр Лівана. У Бейруце і яго прыгарадах каля 70% усіх прамысл. прадпрыемстваў краіны. Тэкст., харч., гарбарная, нафтаперапр., цэм., металаапр. прам-сць. Цэнтр турызму. 4 ун-ты. Музеі: Нац. музей Лівана, прыгожых мастацтваў, амер. ун-та.

Вядомы з 15 ст. да нашай эры пад назвай Берыт, горад і порт Фінікіі. У 3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры значны гандл.-рамесны цэнтр, меў аўтаномію і права чаканіць манету. З 635 у складзе Арабскага халіфата. У 1110—1291 (з перапынкам) пад уладай крыжаносцаў, у 14—15 — егіп. мамлюкаў. У 1516—1918 у складзе Асманскай імперыі. Пры эміру Фахр-ад-дзіне II (1590—1635) сталіца створанай ім незалежнай ліванскай дзяржавы, рэзідэнцыя эміра. У 1920—43 адм. цэнтр падмандатнага Францыі Лівана. З 1943 сталіца Ліванскай Рэспублікі. У 1952—75 фін. і банкаўскі цэнтр Б. Усходу. Моцна пацярпеў у час працяглай грамадз. вайны (1975—90).

У горадзе захаваліся рэшткі фінікійскіх, рымскіх і візант. збудаванняў. Сярод арх. помнікаў сярэднявечча мячэць Амара (Джамі аль-Амары, перабудавана ў 1291 з царквы Іаана Хрысціцеля) і «Палацавая мячэць» (пач. 16 ст.). Сучасны Бейрут — з прамымі вуліцамі, шырокай набярэжнай і 3 гал. плошчамі, забудаваны шматпавярховымі дамамі (арх. А.​Табет і інш.). У паўн. частцы горада — атэлі «Сен-Жорж» і «Фінікія», будынак Мін-ва юстыцыі, стадыён на 100 тыс. гледачоў і інш. За 25 км ад Бейрута — палац Бейт-эд-дзін, аздоблены мармурам і размалёўкай (19—20 ст.).

Бейрут.

т. 2, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mint

I [mɪnt]

n.

1) мя́та f.

2) мя́тная цуке́рка

II [mɪnt]

1.

n.

1) манэ́тны двор

2) мно́ства n.

mint of money — ку́ча гро́шай

mint of trouble — ку́ча непрые́мнасьцяў

2.

v.t.

1) чака́ніць (манэ́ты)

2) рабі́ць; твары́ць; фабрыкава́ць

3.

adj.

беззага́нны, як но́вы

in mint condition — у беззага́нным ста́не

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Раз, рас ’абазначае аднакратнасць дзеяння’, ’указвае на час дзеяння ў адносінах да раду падобных дзеянняў’, ’выражае ступень павелічэння або змяншэння суб’екта дзеяння, уласцівасці і да т. п.’ (ТСБМ), ’адзін (ліч.)’, ’аднойчы’ (ТСБМ, Яруш., Нас.; смарг., в.-дзв., гарад., брасл., віл., гродз., Сл. ПЗБ), ’пра пачатак дзеяння’ (Нар. лекс., Бяльк.), ст.-бел. разъ ’удар’, рус. раз ’тс’, укр. раз ’тс’, польск. raz ’раз’, в.- і н.-луж. raz ’раз’, славац. raz ’характар’, ’удар’, чэш. ráz ’удар, адбітак’, ’чаканка’, ’тып, характар’, славен. rȃz ’лапатка для адмервання зерня’, серб.-харв. ра̑з ’лапатка для адмервання зерня’, ’акладня плуга’. Першапачатковае *razъ ’удар’ звязана чаргаваннем галосных з рэ́заць (гл.), параўн. раз ’скіба зямлі’ (у слоўніку Каратынскага, гл. Мальдзіс, І ажываюць спадчыны старонкі. Мн., 1994, 71). Роднаснае літ. rúožas ’паласа, рыска’, rė́žti ’рэзаць, рабіць рысу’, лат. ruôza ’узвышанасць’, ’паласа, рад, сенажаць’, грэч. ῥώξ ’расколіна’, ῥήγνῡμι ’рву, праломваю’ (Фасмер, 3, 433; Праабражэнскі, 2, 177; БЕР, 6, 148). Першапачатковае значэнне ’рэзаць’ (параўн. рус. рази́ть, чэш. razitiчаканіць, біць’) развілося ў ’пачынаць дзеянне’ > ’рабіць адзін раз, першы раз’ > ’адзін раз’. Сюды ж злучнікі раз, рас ’калі’ (мядз., паст., Сл. ПЗБ): раз ня можаш піць, то не трэба табе жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Münze f -, -n

1) мане́та;

in brer ~ гато́ўкай;

~n prägen [schlgen*] чака́ніць мане́ту;

etw. für bre ~ nhmen* прыма́ць што-н. за чы́стую мане́ту;

j-m mit glicher ~ zhlen плаці́ць каму́-н той жа мане́тай

2) меда́ль, жэто́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

strike

[straɪk]

1.

v., struck, struck or stricken, striking

1) удара́ць; нано́сіць уда́р

to strike a person in anger — ударыць каго́ са зло́сьці

strike a blow in self-defence — нане́сьці ўда́р у самаабаро́не

2) выбіва́ць, адбіва́ць, чака́ніць

to strike a medal — адбі́ць мэда́ль

3) высяка́ць (аго́нь), чы́ркаць, запа́льваць

to strike a match — запалі́ць запа́лку

4) здава́цца, ура́жваць, рабі́ць ура́жаньне

The plan strikes me as silly — Плян здае́цца мне неразу́мным

5) біць

it has just struck four — То́лькі што прабі́ла чаты́ры

6) мо́цна ўра́жваць, ахапля́ць

They were struck with terror — Іх ахапі́ў жах

7) атакава́ць

The enemy will strike at dawn — Во́раг пачне́ ата́ку на до́сьвітку

8) прыйсьці́ ў галаву́

An amusing thought struck her — Заба́ўная ду́мка прыйшла́ ёй у галаву́

10) бастава́ць, страйкава́ць

The coal miners struck — Вугляко́пы страйкава́лі

11) выкрасьля́ць, выкасо́ўваць

Strike out the last word — Вы́красьлі апо́шняе сло́ва

Strike his name off the list — Вы́красьлі яго́нае імя́ са сьпі́су

12) сутыка́цца, урэ́звацца

The car struck a fence — Машы́на ўрэ́залася ў плот

2.

n.

1) уда́р -у m.

2) адкрыцьцё пакла́даў (руды, на́фты); нечака́ная ўда́ча

3) забасто́ўка f., страйк -у m.

- on strike

- strike a balance

- strike an agreement

- strike it rich

- strike up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schlgen*

1. vt

1) біць, удара́ць;

j-n zu Bden ~ павалі́ць каго́-н. на зямлю́;

die Hände vors Gescht ~ закры́ць твар рука́мі;

j-n ins Gescht ~ біць каго́-н. па тва́ры;

ine Brücke ~ наво́дзіць мост;

Münzen ~ чака́ніць мане́ты;

Lärm ~ падня́ць шум;

die Trmmel ~ біць у бараба́н;

den Takt ~ адбіва́ць такт

2) біць, разбі́ць; пабі́ць, перамагчы́;

lles kurz und klein ~ перабі́ць усё ўшчэ́нт

3) збіва́ць, узбіва́ць (яйца і да т.п.)

4) выбіва́ць;

j-m etw. aus der Hand ~ вы́біць у каго́-н. што-н. з рук;

j-m etw. aus dem Kopf [aus dem Sinn] ~ вы́біць каму́-н. што-н. з галавы́

2. vi

1) біць;

das Gewhr schlägt ружжо́ аддае́;

die Flmmen ~ aus dem Fnster по́лымя выбіва́ецца з акна́

2) (gegen A, auf A) уда́рыцца (аб што-н.);

die Wllen ~ ans fer хва́лі б’ю́цца [удара́юцца] аб бе́раг

3) бі́цца (пра сэрца, пульс)

4) біць, звані́ць (пра гадзіннік)

5) шчо́ўкаць (пра салаўя)

6):

das schlägt nicht in mein Fach гэ́та не па маёй спецыя́льнасці

3. ~, sich

1) бі́цца; змага́цца (пра войскі)

2):

sich an die Brust ~ біць сабе́ ў гру́дзі (тс. перан.);

sich recht und schlecht durchs Lben ~ сяк-так прабіва́цца (у жыцці);

bei j-m auf den Busch ~ спрабава́ць вы́ведаць чыю́-н. таямні́цу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)