4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).
|| зак.вы́чаканіць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.), адчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 і 2 знач.), расчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 3 знач.) іпрачака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 4 знач.).
|| наз.чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж.ічака́ненне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чака́ніцьнесов., в разн. знач. чека́нить;
ч. мане́ту — чека́нить моне́ту;
ч. на́дпісы — чека́нить на́дписи;
ч. сло́вы — чека́нить слова́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
1. Рабіць металічны выраб, выбіваючы на яго паверхні адбітак або ўзор. Чаканіць манеты. □ — Хіба гэта грошы? Гэта смецце, пане. Не спытаўшы круля, Ільчык іх чаканіў І мяняў, нягоднік, на вашы дукаты...Бажко.// Выбіваць (узор або малюнак) на паверхні металічнага вырабу. У сонца ператварылася галава Мядузы Гаргоны, якую любілі чаканіць на сваіх лагах паганцы.Караткевіч.// Рыхтаваць фігурныя металічныя вырабы шляхам халоднага кавання. Чаканіць медны посуд.
2.перан. Рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і пад.). Конскія капыты віхрылі дарожны пыл, цьмяна пабліскваючы срэбрам падкоў, і дружна чаканілі ціхі крок, трапляючы на гнуткія дошкі старых масткоў і грэбляў.Лынькоў.Чаканяць крок, раўняюцца [пажарнікі], Парадак у радах, І людзі пасміхаюцца На прызбах, у дварах.Калачынскі.Генерал ідзе, бы сокал, І арлом глядзіць навокал, Ротны тут пад казырок, Ідзе з рапартам з прыскокам, За апошнім цвёрдым крокам Стаў чаканіць назубок.Колас.
3. У тэхніцы — апрацоўваць выраб з металу з мэтай надаць яму дакладны памер, вагу, чысціню паверхні. // Апрацоўваць заклёпачныя швы і няшчыльныя злучэнні ў металічных вырабах, каб ліквідаваць шчыліны.
4. У сельскай гаспадарцы і садаводстве — абразаць верхавіны сцябла і бакавых парасткаў раслін для ўзмацнення плоданашэння і скарэйшага паспявання; пасынкаваць. Чаканіць вінаград.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)