gracious2 [ˈgreɪʃəs] interj. (перадае здзіўленне, спалох і да т.п.) Good gracious!/Gracious me!/Goodness gracious! Бо́жухна мой!/Бо́жа лі́тасцівы!;

Good gracious! What have you done to your hair! Божа літасцівы! Што ты зрабіла са сваімі валасамі?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пуг ’ляк, перапуд, спалох’ (маг., гом., ЛА): з того пугу лежала тры тыжні (лельч., ПСл). Рэдкі варыянт больш пашыранага назоўніка пуд ’тс’ (гл.), што паходзіць ад пудзіць ’палохаць’, з якога ў сваю чаргу выводзяць шматкратнае пужаць/ пугаць, аднакратнае пугну́ць (гл.), параўн. рус. испуг ’перапалох’, перепуг ’тс’, дзе варыянт з г лічыцца “крывіцкай” інавацыяй на месцы стандартнага dj > ж, гл. Новое в рус. этим., 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́цы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты). Ніцая вярба. Ніцая бяроза. □ Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. В. Вольскі. Бруіцца, празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Журба.

2. перан. Разм. Пануры, хмурны (пра чалавека). Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. Сабаленка. // Які выяўляе панурасць, хмурнасць. Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыццёвы спалох! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка і скора пужаецца; палахлівы. Дзядзькаў дом глынуў тады яго [Язэпа], маленькага, пужлівага. Бядуля. Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, І хмель веснавы на гарачых губах! Панчанка. // У якім выражаецца страх, спалох. [Ліда] памятала толькі.. [Паўлаў] пужлівы шэпт, баязлівы позірк і мітуслівыя рухі. Васілевіч. // Уласцівы таму, хто пужаецца, палохаецца. Хлопчык слухаў у здзіўлены, Вочы кідаў на карчы, а ў пужлівым уяўленні Ўсталі чэрці-рагачы. Колас.

•••

Не з пужлівага дзесятка гл. дзесятак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lęk, ~u

м. кніжн. страх, боязь, спалох, пуд, перапуд;

lęk przestrzeni — боязь прасторы;

lęk wysokości — боязь вышыні;

lęk przed samotnością — боязь адзіноты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перапало́хспалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашити ’перапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лахспалох, перапуд, пярэпалах’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш., Нас., Касп.). Укр. поло́х ’страх’, рус. поло́х ’тс’, н.-луж. płoch ’тс’, сюды ж чэш., славац. plachý ’палахлівы; нясмелы’, славен. plah ’нясмелы’, серб.-харв. пла̏х ’хуткі, рэзкі’, балг. плах ’нясмелы, палахлівы; страх’. Прасл. *polxъ, магчыма, роднаснае грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, уражваю’ (Фасмер, 3, 317). Паводле Сноя (448; гл. таксама SR, 35, 3, 269–275), узыходзіць да і.-е. *polo‑ ’страх’, вытворнае ад *pel‑ ’устрывожыць’, сюды ж гоц. us‑filma ’перапалоханы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ай, выкл.

Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай.

1. Выказвае боль, спалох, страх. Ай, баліць! Ай, баюся!

2. Выказвае здзіўленне, захапленне, радасць і пад. Вось дык дзеці! Ай, малайцы! Вока радуецца! Гурскі.

3. Выказвае жаль, засмучэнне і пад. Дайшла да.. [Журавінкі] ўчора падвечар чутка, што начальнік палітаддзела можа ў калгас наведацца. І ай жа позна дайшла! Што цяпер можна зрабіць? Лобан.

4. у знач. выкл. ах. Ай, як хораша ў лесе!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першапачатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы першы, пачатковы, зыходны. Першапачатковы план падарожжа. Аднавіць першапачатковы тэкст. □ Першапачатковы спалох праходзіў, вярталася .. [Таццяніна] звычайная ўпэўненасць і рашучасць. Шамякін. // Які быў раней, былы. Першапачатковы выгляд. Страціць першапачатковую форму. □ [Настаўніку] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго‑н. Першапачатковы перыяд хваробы. Першапачатковая апрацоўка льну. Першапачатковы ўлік.

3. Самы просты, элементарны. Развіццё першапачатковых навыкаў чытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)