спало́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спало́х
Р. спало́ху
Д. спало́ху
В. спало́х
Т. спало́хам
М. спало́ху

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спало́х, -у, м.

Раптоўнае адчуванне страху; стан перапалоху, хваляванне.

С. ахапіў прысутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спало́х, -ху м. испу́г, переполо́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спало́х, ‑у, м.

Раптоўнае адчуванне страху. Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія. Грамовіч. // Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляванне. Жанчыны — ў голас, узнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец. Танк. Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́х м. Schreck m -(e)s, Schrcken m -s;

ад спало́ху vor Schreck, im rsten Schreck;

узя́ць каго-н. на спало́х j-m (Angst und) Bnge mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спуд¹, -у, М -дзе, м.

Спалох.

Уцячы са спуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́х, -у, м.

Агульны нечаканы спалох, збянтэжанасць, паніка.

Падняўся п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапу́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Моцны спалох.

Падскочыць з перапуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пужлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

П. позірк.

Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

startle1 [ˈstɑ:tl] n. спало́х, перапу́д, пярэ́палах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)