кара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Лезці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за што‑н.; караскацца. Косцік абхапіў рукамі камель і, перабіраючы нагамі, пачаў карабкацца на хвою. С. Александровіч. Учапіўшыся рукамі за пачарнелую траву на ўзбочыне, Соня карабкалася з канавы на дарогу. Курто. // Разм. Падымацца, узбірацца куды‑н. з вялікай цяжкасцю. Адразу, як толькі Марыя канчае свае справы з прарабам, карабкаемся ўдзвюх на трэці паверх. Васілевіч. З парасніку вытыркаецца фурманка і, нібы сонная, павольна карабкаецца на ўзгорак. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.

Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.

Тухля́к3соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўх1 повх ’крот’ (беласт., Сл. ПЗБ; драг., Сл. Брэс.; Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы), ’мыш-палёўка’ (Сіг.), ’воўк’ (Бяльк.), ’гарнастай’ (Бяльк.), ’ласка’ (ЛАП), повух ’крот’ (бяроз., Выг.); укр. дыял. повх, польск. pilch ’жывёліна Myoxidae, грызун з вушамі без поўсці’, н.-луж. pjelch, чэш., слав. pich, славен. pólhсоня’, харв. puh, балг. плъх, пльф ’пацук, Mus raitus’. Некаторыя няслушна (гл. Шустар-Шэўц, 2, 1077) лічаць запазычаннем са ст.-в.-ням. pilich, с.-в.-ням. bilch ’від мышы’ (Голуб–Колечкі, 278). Да прасл. *ръ!!!хъ < *pelsb(fb) < *polsb(jь); сюды ж пялёсы, пялясы ’з белымі палосамі на цёмным фоне’ (гл.), рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёлу)’, параўноўваюць з літ. pelė ’мыш’, пат. pele ’тс’ < і.-е. *pel ’сівы, белаваты (пра колер)’, дапускаючы, што тут мае месца намінацыя паводле лысых вушных ракавін грызуноў; Немец (Этимология–1997–1999, 128) параўноўвае са ст.-чэш. oplchaly (БЕР, 5, 374–375, з літ-рай; Махэк₂, 460; Сной₂, 539; Глухак, 511). Аднясенне сюды назвы ваўка па колеравай прыкмеце (“шэры”) з’яўляецца вынікам табуізацыі; зрэшты, параўн. і ўкр. вовчоксоня’. Сюды ж повхоточыны, повховыпьне ’паточаная кратамі зямля’ (Сл. Брэс., Шатал.).

По́ўх2 ’пячкур (рачная рыба)’ (Крыв.). Няясна. Магчыма, з noyxf (гл.) з-за плямістай афарбоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПІТО́ЕВЫ, Пітаеф (Pitoēff),

французскія акцёры, тэатр. дзеячы. Нарадзіліся ў Тбілісі. Жорж П. (4.9.1884—17.9.1939), рэжысёр і акцёр; адзін з найбуйнейшых дзеячаў франц. тэатра 1920—30-х г. З 1905 вучыўся на юрыд. ф-це ў Парыжы; выступаў як акцёр у Рус. драм. гуртку. Пазней працаваў у Пецярбургу ў т-ры В.​Камісаржэўскай, Першым перасоўным драм. т-ры П.​Гайдабурава і Н.​Скарскай; у 1912 заснаваў уласны «Наш тэатр». З 1915 у Швейцарыі, з 1922 у Парыжы, дзе ўзначальваў тэатр. трупы. Адзін з заснавальнікаў тэатр. саюза «Картэль» (1926), які імкнуўся да творчага і арганізацыйнага абнаўлення тэатра. Выступаў за стварэнне т-ра, прасякнутага паэзіяй і гуманізмам, блізкага народу, прапагандаваў драматургію А.​Чэхава. Разам з тым зазнаў уплывы містыкі, сюррэалізму, фрэйдысцкіх канцэпцый. Паставіў спектаклі: «Гамлет» У.​Шэкспіра (1920), «Святая Іаана» Б.​Шоу (1925), «Тры сястры» Чэхава (1929) і інш. Сярод роляў: Гамлет (аднайм. п’еса Шэкспіра), Тузенбах, Трэплеў, Астраў («Тры сястры», «Чайка», «Дзядзька Ваня» Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.​Талстога) і інш.

Людміла П. (25.12.1895—15.9.1951), актрыса, жонка Жоржа П. З 1916 выступала ў трупах мужа. Сярод роляў: Афелія («Гамлет» Шэкспіра), Медэя (аднайм. п’еса Сенекі), Іаанна («Святая Іаанна» Шоу), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» А.​Дзюма-сына), Соня, Ніна Зарэчная, Ірына («Дзядзька Ваня», «Чайка», «Тры сястры» Чэхава), Маша («Жывы труп» Талстога) і інш. З 1939 працавала ў Швейцарыі, ЗША, Канадзе, з 1945 — у Парыжы.

т. 12, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Ды і ростам.. [Яцкевіч] нібы паменшаў: ну што гэта за мужчына, мне па плячо? Карпюк. Зблажэў не толькі матчын дом. Як бы папрысядалі, паменшалі памерамі ўсе навакольныя дамкі, хаціны, панадворкі, да дробязей знаёмыя з маленства. Навуменка. / у безас. ужыв. Парадзеў лес на берагах С[а]жа, паменшала і вады. Дуброўскі. // Стаць меншым па сіле, інтэнсіўнасці. У пакоі пацямнела, агонь у лямпе паменшаў — відаць, дагарала газа. Шахавец. Калі ж нарадзіліся Соня і Леначка, рэўнасць.. [Юркава] не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютая. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Спяваць некаторы час. Дзядзька ківае сам сабе галавою і заводзіць [песню].. Паспяваў трохі і кінуў, а, можа, яму Шугай Міхалка перашкодзіў, ідучы насустрач. Колас. Соня была сярод спевакоў. Соню хлебам не кармі, а дай паспяваць. Лось.

паспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да паспець ​1.

паспява́ць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да паспець ​2.

2. Добра, паспяхова вучыцца; не адставаць. Ніна ведала, што Коля добра паспяваў па матэматыцы, таму дырэктар і параіў яму паступіць у тэхнікум. Сіўцоў. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АХО́ЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,

віды жывёл, адносна якіх паводле мясц., дзярж. ці міжнар. нарматыўных актаў, пагадненняў ці канвенцый дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для дадзенага рэгіёна, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікіх жывёл, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае рэзкае скарачэнне колькасці або знікненне з фауны. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырвонай кнізе Беларусі 182 віды ахоўных жывёл, у т. л. 14 млекакормячых (арэшнікавая соня, барсук, белавежскі зубр, буры мядзведзь, рысь і інш.), 75 птушак (аўдотка, беркут, змеяед, сапсан, філін і інш.), 2 паўзуноў (балотная чарапаха, мядзянка), 1 земнаводных (чаротавая рапуха), 5 рыб (сцерлядзь, стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач), 79 насякомых (апалон, жужаль цудоўны, жук-алень, махаон, падалірый, пустэльнік, чмель Шрэнка і інш.), 1 двухстворкавых малюскаў (жамчужніца звычайная), 5 ракападобных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, шыракапальцы рак).

Т.​А.​Філюкова.

Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — хахуля; 2 — сярэднееўрапейскі лясны кот; 3 — скапа; 4 — сапсан; 5 — пугач; 6 звычайная палятуха; 7 — звычайны зімародак; 8 — чырвоны каршун; 9 — белая курапатка; 10 — барадатая (лапландская) няясыць; 11 — арлан-белахвост; 12 — белавежскі зубр; 13 — беркут; 14 — барсук; 15 — аўдотка; 16 — вялікая начніца; 17 — лебедзь-шыпун; 18 — драфа; 19 — чорны бусел; 20 — буры мядзведзь.
Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — сіпуха; 2 — мядзянка; 3 — вялікі бугай; 4 — сцерлядзь; 5 — ручаёвая стронга; 6 — звычайны харыус; 7 — балотная чарапаха; 8 — мёртвая галава; 9 — падалірый: 10 — махаон; 11 — блакітная ордэнская стужка; 12 — адмірал; 13 — жук-алень; 14 — рэліктавая мізіда; 15 — лімнакалянус; 16 — бакаплаў Паласа; 17 — шыракапальцы рак; 18 — чаротавая рапуха; 19 — звычайная жамчужніца.

т. 2, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сно́ўдаць, сно́ўдацца ‘хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты)’, ‘бадзяцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк., Касп., Сцяшк., Варл., Жд. 3, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; мёрск., Нар. лекс.), ‘снаваць’ (Байк. і Некр.), сну́дацца ‘тс’ (Шат.), сно́ўдацца, сны́даць ‘тс’ (Касп.), сна́ўдацца ‘валачыцца’ (Ян.), снаўда́цца ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж снаўда́ль ‘хто ходзіць без справы’ з літ. snaudãliusсоня’ (там жа). Лаўчутэ (Балтизмы, 73) адносіць да балтызмаў, параўн. літ. snaudà, snaudala ‘чалавек, які любіць паспаць’ < snausti ‘драмаць’, ‘быць павольным, марудным’. Розніца ў значэннях узнікла, відаць, пад уплывам снаваць ‘хадзіць туды і сюды’ (гл.). Гл. таксама Свобада, Studies in Slavic Linguistics and Poetics, N. Y. — London, 1968, 246. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Маленькі кусочак, дробная часцінка чаго‑н. Хлебныя крошкі. □ Па абрусе растрэсены крошкі французскага торта. Баранавых. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню. Адамчык. // зб. Здробненая маса якога‑н. рэчыва. Тарфяная крошка. □ [За клумбай] — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі. Шамякін.

2. Разм. Пра дзіця, маладую істоту. І нават крошка Соня І тая пахвалілася: — І я сама сягоння Вунь чыста як памылася! Шуцько.

3. у знач. прысл. кро́шку. Разм. Трошкі, нямнога. Яўсей гэтага коціка неяк палюбіў: то малака яму налье ў сподак, то мяса з баршчу падкіне крошку. Сабаленка.

•••

Да крошкі — поўнасцю, зусім (расходаваць, аддаць што‑н. і пад.).

І крошкі падабраць гл. падабраць.

Ні крошкі — ніколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Пачаць інтэнсіўна варушыцца. Мурашнік разварушыўся. □ На прагаліне, на краі грудка, .. не было нічога, і раптам за якія два дні зямля разварушылася і на ёй узнік ладны курганок. Сабаленка.

2. Пачаць рухацца; перастаць быць маларухомым, вялым. [Тамаш:] — Прайду трохі — ногі млеюць. Як разварушацца пры рабоце, дык яшчэ нічога, А так, дык хоць і сядзі на адным месцы, як, усё роўна, ланцугом прыкаваны... Чорны. А Соня ўжо разварушылася. Працёршы хустачкай акуляры.., зазваніла талеркай, відэльцамі. Лось. // Выйсці са стану абыякавасці, апатыі, ажывіцца. Дзеці разварушыліся, павесялелі і выйшлі з таго стану замкнёнасці, у якім яны яшчэ так нядаўна былі. Колас. Госці аглядзелі ўсю гаспадарку.. Таварыш Строіш, цаг[ельнік] па прафесіі, асабліва разварушыўся каля цагельнага завода. Брыль.

3. перан. Стаць дзейным, актыўным. [Аляксей:] — Людзі разварушыліся, там-сям пачалі пускаць чырвонага пеўня ў панскія маёнткі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)