Со́ўпацца, со́впатысьсноўдацца, совацца’, совпну́тысь ‘таркануцца, усунуцца’ (Сл. Брэс.), со́впатыся ‘соўгацца, таптацца’ (пін., Нар. лекс.). Укр. палес. со́впатис ‘цягнуцца па снезе або балоце’, совпну́ти ‘торкнуць’, перан. ‘папракнуць’, совпну́тысь ‘торкнуцца, штурхнуцца’. Анікін (Этимология–1982, 67) узнаўляе прасл. *sъlpati sę, *sъlpnǫti (sę) на аснове семантычнага паралелізму польск. wytknąć (język, palec) ‘вытаркнуць (язык)’ і wysalapić (język) як сіноніма гэтага выразу; далей гл. салупаць. Менш пераканаўча ЕСУМ (5, 343), дзе мяркуецца аб кантамінацыі со́вати або совгати і човпти ‘чаўпці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́таць ’звязваць ногі путам; блытаць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС), ’збіваць з толку; гаварыць блытана, непаслядоўна’ (Нас., Бяльк., Шат.), ’пятляць’ (ТС), укр. пу́тати ’надзяваць путы’, рус. пу́тать ’путаць, блытаць’, польск. pętać ’надзяваць путы, кайданы’, чэш. poutati ’тс’, славац. putať ’тс’, в.-луж. putać ’тс’. Арэальная паўночнаславянская інавацыя ад *pǫto, гл. пу́та, другасныя значэнні, магчыма, пад уплывам *pǫtъ ’пуць, шлях; толк’; параўн. фразеалагізм зводзіць з пуці ’збіваць з толку, блытаць’, сюды ж пу́таццасноўдацца; блытацца’, рус. пу́таться ’тс’, польск. pętać się ’настойліва нечым займацца; поўзаць, блытацца пад нагамі’ (апошняе значэнне, паводле Банькоўскага, 2, 539, — з рускай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poke

[poʊk]

1.

v.

1) шту́рха́ць; то́ркаць

2) су́нуцца

to poke one’s nose into — су́нуцца са сваі́м но́сам, ле́зьці не ў сваю́ спра́ву

3) варушы́ць (вуго́льле) качарго́ю

4) сно́ўдацца, гульта́іць

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) уда́р кулако́м

3) гульта́й -я́, абібо́к -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сцяня́ццасноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маха́ць, мыха́ць, маха́ты, маха́тэ ’рабіць узмахі, рухі ў паветры’, ’хутка ісці’, ’хутка рабіць’, ’матаць нагамі’ (ТСБМ, Федар. 6, Нас., Бяльк., ТС, Анох., драгічынскае, КЭС; Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (Нас.), махаццасноўдацца, матляцца, церціся, мазоліць вочы, жыць сабе патроху’ (Нас., ТС). Укр. маха́ти, рус. махать, польск. machać, н.-луж. machaś, в.-луж. machać, чэш. máchati, славац. máchať, славен. máhati, серб.-харв. ма́хати, макед. мава, балг. махам, ц.-слав. махати. Прасл. maxati, утворанае ў выніку пашырэння суфіксам ‑x‑ асновы majati, роднаснай з літ. móti ’махаць, ківаць’ (як jexati з літ. jóti ’ехаць на кані’). Да і.-е. *ma‑ рухаць’ (Міклашыч, 180; Бернекер, 2, 4; Бязлай, 2, 161). Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 584 і БЕР, 3, 692–693.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успе́рціся, узапруся, узапрэшся, узапрэцца; узапромся, узапрацеся; пр. успёрся, ‑перлася; зак.

Разм.

1. Абаперціся, аблакаціцца на каго‑, што‑н. Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка. Нехта зноў свіснуў, ужо трохі смялей. Чалавек адказаў яму такім жа свістам і зноў успёрся на локаць. Крапіва. — Не, мне няцяжка, — бадзёра адказвае Косцік. А самому робіцца шкада маткі. Вунь якая яна. Белая і ледзь ідзе. — Ты ўзапрыся на мяне, узапрыся, пойдзем памаленьку, — гаворыць ён. Арабей.

2. Узлезці, узабрацца куды‑н., на што‑н. Адась успёрся на [плот] і пачаў глядзець на балота пад узгоркам. Чорны.

3. Рана ўстаць. Успёрся ў такую рань. □ А заспяваюць другія пеўні — ногі самі сабой ссоўваюцца з ложка. Дзіва — і мёртвы ўстаў бы, калі стары, крэкчучы, успёрся, пачаў сноўдацца па хаце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gad

I [gæd]

1.

v.i., gadded, gadding

бадзя́цца, швэ́ндацца, сно́ўдацца; вандрава́ць

2.

n.

1) бадзя́ньне, туля́ньне n.

2) бадзя́га, валацу́га, туля́га -і m. & f.

II [gæd]

1.

n.

1) ражо́н -на́ m.

2) зубі́ла n., клін -а m. (для адбіва́ньня вугля́, руды́, ска́лаў)

2.

v.t.

1) паро́ць; кало́ць; по́ркаць (чым-н. во́стрым)

2) адко́лваць; адшчапля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

таўчы́ся, таўкуся, таўчэшся, таўчэцца; таўчомся, таўчацеся, таўкуцца; пр. тоўкся, таўклася, ‑лося; незак.

1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі. Сырое зерне дрэнна таўчэцца.

2. Разм. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н., звычайна ў цеснаце. У доме, дзе быў сельсавет, у першым пакоі — «на пошце», век таўкліся людзі. Мележ. У вестыбюлі, падпёртым масіўнымі калонамі, збіўшыся ў талаку, таўкуцца можа дзвесце хлопцаў і дзяўчат. Навуменка. // Сноўдацца без справы, без работы. Пад рукою Таўкліся дзеці, заміналі, Або смяяліся, спявалі. Колас. / Пра насякомых, птушак. Кожнае раніцы на голым кусце бэзу таўкліся і гарлапанілі вераб’і. Паўлаў. // Увіхацца каля чаго‑н. Цэлую раніцу старая таўклася ля печы, усё нешта вымудрала, старалася. Гроднеў. / у перан. ужыв. Дакучлівыя, невясёлыя думкі таўкуцца ў яго галаве, і на сэрцы цяжка. Колас. // Танцаваць. Але ў дзесятым класе, які пасля разборкі дашчанай перагародкі ў суседні пакой служыў заадно і школьным клубам, густа таўкліся пары. Б. Стральцоў.

3. Зал. да таўчы.

•••

Таўчыся на (адным) месцы — тое, што і таптацца на (аднымі месцы (гл. таптацца).

Таўчыся пад нагамі — замінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плата́ць1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус. смал. плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ. plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат. piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат. plostsплот. Сюды ж платеіццасноўдацца’ і польск. płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.

Плата́ць2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр. платати ’распластваць, пластаваць’, рус. смал., пск., цвяр. платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск. płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)