рака ў Германіі, левы прыток р. Гафель (бас.р. Эльба). Даўж. 398 км, пл.бас. 10,1 тыс.км². Вытокі ў Судэтах, цячэ па Паўн.-Германскай нізіне. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Суднаходная (ч. воднага шляху, што злучае Одэр і Эльбу). На Ш. гарады Берлін, Котбус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЛАМІЦА (Jalomita),
рака ў Румыніі, левы прыток р. Дунай. Даўж. 414 км, пл.бас. 8,9 тыс.км². Пачынаецца ў Паўд. Карпатах, цячэ па Ніжнедунайскай раўніне. Асн. прыток — р. Прахава (левы). Веснавое разводдзе, асобныя летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС. На Я. — гарады Тыргавіштэ, Слабазія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадзі́шча Вялікі разліў, вялікая вада; бурнае разводдзе (Слаўг.). Тое ж вадзя́ні́шча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
У́БАРЦЬ,
рака на Украіне і Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 292 км, пл. вадазбору 5820 км² (у межах Беларусі адпаведна 126 км і 1910 км²). Пачынаецца каля в. Андрэевічы Алеўскага р-на Жытомірскай вобл. Украіны, цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі — па Прыпяцкім Палессі. Вусце за 2 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Рэльеф плоскі, у верхняй ч. пясчаныя ўзгоркі і грады. Асн. прытокі: Пярга (Украіна), Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая (Беларусь) — справа, Крывы Рог, Старая Убарць (Украіна), Каросцінка (Беларусь) — злева. Даліна невыразная, шыр. 500—700 м, месцамі зліваецца з прылеглай мясцовасцю; схілы пакатыя і спадзістыя, слабаперасечаныя. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, куп’істая, перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі, шыр. ад 100—200 м у верхнім цячэнні да 1—5 км на астатнім працягу, у разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2 м тэрмінам да 1—1,5 мес. Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясчаныя астравы, якія затапляюцца. Шыр. рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м. Берагі стромкія і абрывістыя, радзей спадзістыя, забалочаныя Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў пач. снежня. Веснавое разводдзе пачынаецца ў 1-й пал.сак. (найб.выш. над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне мая. На веснавое разводдзе прыпадае 49% гадавога сцёку. Устойлівая межань настае ў ліп. (працягласць у сярэднім 3 мес), амаль штогод парушаецца 1—2 дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (найніжэйшы ўзровень у студз.) адносна ўстойлівая, парушаецца паводкамі ў асобныя гады. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ гар. пасёлкі Алеўск (Украіна), Лельчыцы (Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Расто́па1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус.ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.
Расто́па2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр.ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АТАБА́СКА (Athabaska),
рака на З Канады, у сістэме р. Макензі. Даўж. 1231 км, пл. басейна 153 тыс.км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, цячэ па Вялікіх раўнінах, упадае ў воз. Атабаска, утварае дэльту. Ледастаў з кастр. да красавіка. Разводдзе вясной. Сярэднегадавы расход вады 651 м³/с. Суднаходная ад г. Мак-Мары, размешчанага пры ўпадзенні р. Кліруатэр. На Атабасцы — порт Уотэруэйс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ЛА,
рака ў Іране і Іраку, левы прыток р. Тыгр. Даўж. (ад вытоку р. Сірван) 440 км, пл.бас. больш за 30 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ па Месапатамскай нізіне, утварае вял. дэльту. Сярэдні гадавы расход вады 130 м³/с. Веснавое разводдзе, летняя межань. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў час разводдзя да г. Баакуба (Ірак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛІ́Ў СТАРЫ́К,
возера на мяжы Мазырскага і Нараўлянскага р-наў Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 7 км на Пд ад г. Нароўля. Пл. 0,43 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 9,5 км. Старычнае. Берагі высокія, месцамі абразійныя, пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Старык. У веснавое разводдзе злучаецца з Прыпяццю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЙДЫЯН (Canadian),
рака ў ЗША, правы прыток р. Арканзас. Даўж. каля 1500 км, пл.бас. 124 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Сангрэ-дэ-Крыста (Скалістыя горы), цячэ па Вял. і Цэнтр. раўнінах. Гал. прыток — Норт-Канейдыян (злева). Веснавое разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На р. Норт-Канейдыян г. Аклахома-Сіці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКУЭХА́НА (Susquehanna),
рака на У ЗША. Даўж. 990 км, пл.бас. 71 тыс.км². Вытокі ў Апалачах, перасякае плато Підмант, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак. Веснавое разводдзе, межань у вер.—лістападзе. Ледастаў ад канца снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Сярэдні расход вады 1140 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.