разво́ддзе, -я, н.

Вясенні разліў, веснавая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разво́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. разво́ддзе
Р. разво́ддзя
Д. разво́ддзю
В. разво́ддзе
Т. разво́ддзем
М. разво́ддзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разво́ддзе ср. (весенняя вода) полово́дье, разво́дье; разли́в м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разво́ддзе, ‑я, н.

Веснавая вада, вясенні разліў. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілай і кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягаць на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў. Колас. Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых мясцінах. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разводдзе 9/67, 252; 12/30

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗВО́ДДЗЕ,

адносна працяглае павелічэнне воднасці ракі, якое паўтараецца штогод у адзін і той жа сезон і выклікае падняцце яе ўзроўню. Звычайна суправаджаецца выхадам вады з рэчышча і затапленнем поймы. Выклікаецца ўзмоцненым прытокам вады пры вясновым раставанні снегу на раўнінах, летнім раставанні снегу і ледавікоў у гарах, вял. дажджамі ў пэўны сезон года, напр., звязанымі з летнімі мусонамі ці зенітальнымі дажджамі (у трапічным поясе). На Беларусі Р. адбываецца вясной ад раставання снегу, звычайна пачынаецца на ПнЗ у пач. сак., на Пн у 3-й дэкадзе сакавіка. Канчаецца раней у бас. р. Нёман (канец крас.пач. мая), найпазней у бас. р. Зах. Дзвіна і Прыпяць, дзе вельмі малыя нахілы і шырокія поймы (канец мая — пач. чэрвеня). Працягласць Р. (30—120 сут) залежыць ад запасаў снегу ў басейне, ступені прамярзання глебы, т-р паветра, інтэнсіўнасці раставання снегу, памераў ракі, забалочанасці, аблесенасці і азёрнасці вадазбору, формы рэчышча і своеасаблівасцей даліны. Узроўні вясновага Р. на Беларусі, як правіла, самыя высокія за год. Сярэдняе перавышэнне над самым нізкім летнім узроўнем дасягае на рэках Зах. Дзвіна 7—9 м, Дняпро 5—5,5 м, Нёман 2,5—4 м. На гэты перыяд прыпадае 36—77% гадавога сцёку рэк.

т. 13, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разво́ддзе н. Hchwasser n -s;

веснаво́е разво́ддзе Frühjahrshochwasser n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзяразводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус. разво́дье ’тс’, укр. разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл. *orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́біць, -біць; безас.; зак., каму (разм.).

Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што-н. нечаканае.

Собіла ж яму ў такое разводдзе адпраўляцца ў дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полово́дье ср. паво́дка, -кі ж., разво́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)