дуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Народны духавы музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок або пузыр, які надзімаецца праз трубку; валынка. Іграць на дудзе. □ Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міхіе́р ’мачавы пузыр’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. михі́р, міху́рпузыр’, рус. михи́рь, ст.-рус. мѣхирь, михирь, мѣхиръ (мѣхыръ) ’пузыр — орган цела’, ’membrum virile’, польск. miecherz, чэш. měchýř, славац. mechúr, славен. mehír, серб.-харв. mjèhȋr, ме̏хур, балг. меху́р. Прасл. měxyrъ/měxyrʼь, měxurъ/měxurʼь, якое ад měchъ (Слаўскі, SP, 2, 26 і 28). Да мех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўхі́р ’пухір, пухліна’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), дзятл. паўгір ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўхір ’мачавы пузыр’ (Касп.). Укр. пухир(ь), пухірпузыр’, ’пухір’, польск. pęcherz, ст.-польск. pęchyrz, каш. pąchyr, н.-луж. puchor, в.-луж. pucher, чэш. puchyr, серб.-харв. пухапузыр’. Прасл. рдхугь (Патабня, РФВ, 4, 187). Наяўнасць ‑аў‑ на месцы ‑у уплыў балтыйскіх гаворак. Да пухнуць, пух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛАНТО́ІС (ад грэч. allantoeidēs каўбасападобны),

адна з зародкавых абалонак вышэйшых пазваночных жывёл. У рэптылій і птушак зрастаецца з харыёнам і выконвае функцыі органа эмбрыянальнага дыхання і збору прадуктаў абмену рэчываў зародка. У млекакормячых у мезенхіме алантоіса ўтвараюцца сасуды пупавіны, пазней з унутрызародкавай яго часткі фарміруецца мачавы пузыр.

т. 1, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бульды́рпузыр’. Гл. булд- і булды́р2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жёлчный

1. жо́ўцевы;

жёлчный пузы́рь жо́ўцевы пузы́р;

2. (злобный) зласлі́вы, зло́сны;

жёлчные слова́ зло́сныя сло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мочево́й мачавы́;

мочево́й пузы́рь мачавы́ пузы́р;

мочевы́е ка́мни мед. мачавы́я камяні́;

мочева́я кислота́ хим. мачава́я кіслата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пухі́р ’уздуцце на скуры; прышч; пузыр’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.; Клім.; ПСл; ЛА, 3), паўхі́р ’тс’ (Скарбы; зэльв., навагр., дзятл., валож., ЛА, 3), панхі́р, панхе́р ’тс’ (брасл., ашм., смарг., бераст., шчуч., там жа), пухе́р, пухіэр ’тс’ (Сцяшк. Сл., Бес.; пруж., ЛА, 3), пукі́р ’тс’ (Сл. Брэс.), пухі́р ’бурбалка’ (ТСБМ, іўеў., ЛА, 2), ’высушаны і надзьмуты мачавы пузыр парсюка’ (Скарбы; слуц., Нар. словатв.; лях., Янк. Мат.; капыл., Жыв. сл.), ’паветраны пузыр у рыбы’ (ЛА, 1), ст.-бел. пухиръпузыр’; параўн. укр. пухі́р, пухи́рь ’тс’, польск. pęcherz ’уздуцце скуры, пузыр’, чэш. puchýř ’тс’, славац. puchar, puchorпузыр, валляк’, в.-луж. pucherпузыр, бурбалка’, н.-луж. puchoŕ ’тс’, славен. puhọ̑r ’тс’; магчыма, сюды таксама серб. пу̏хор ’узняты ў паветра попел’. У сувязі з рознай суфіксацыяй лічыцца самастойным утварэннем у славянскіх мовах ад асновы прасл. *puch‑, гл. пухаць, пухнуць (Шустар-Шэўц, 2, 1188; Бязлай, 3, 135). Банькоўскі (2, 536) рэканструюе заходнеславянскую інавацыю *pǫ па ўзору *pǫpyrь ’тс’ пад уплывам сінанімічнага *měxyrь (гл. мяхір), адкуль фіналь ‑xyrь (“w prasłow. ‑x‑ po ‑o‑ niemożliwe”). Па фанетычных прычынах (спалучэнне ‑xi‑ < ‑chy‑ і інш.) беларускія словы запазычаны з польскай, параўн. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 193; Станкевіч, Зб. тв., 1, 39, 50, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вудыль, вудылек ’бурбалка, вадзяны пузыр’ (Нас.). Верагодна, з вудыр ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

халецысты́т

(ад гр. chole = жоўць + kystis = пузыр)

запаленне жоўцевага пузыра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)