along [əˈlɒŋ] adv., prep. уздо́ўж, наўсця́ж;

walk along the road ісці́ па даро́зе;

sail along the coast плы́сці ўздо́ўж бе́рага

get along with smb. ла́дзіць, жыць у зго́дзе з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пла́віць1 ’сплаўляць (лес)’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ; ТС; Варл.), укр. пла́вити, рус. пла́вить ’сплаўляць па вадзе, гнаць з плынню’, ст.-рус. плавити ’тс’ (1504 г.), ’перапраўляць уплаў коней’, польск. pławić ’сплаўляць тавар’, ’купаць (скаціну)’, ’акунаць у ваду, рабіць так, каб нешта плыло’, н.-луж. plawiś ’сплаўляць (лес)’, ’купацца’, в.-луж. plawić ’сплаўляць’, чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. pláviti ’тс’, серб.-харв. пла̏вити ’разлівацца (пра ваду) у разводдзе’. Прасл. *plaviti — каўзатыў да прасл. *pluli > плысці, плыць (гл.).

Пла́віць2 ’пераўтвараць цвёрдае цела ў мяккае шляхам награвання’ (ТСБМ), укр. пла́вити, рус. пла́вить, стараж.-рус. плавити (1229 г.), польск. старое pławić (з 1466 г.), чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. plavíti. Прасл. *plaviti ’тс’ — каўзатыў да прасл. *plutiплысці’ < і.-е. *pleu̯‑ ’цячы’ (Бязлай, 3, 51; Банькоўскі, 2, 621).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплу́таць ’пераблытаць, памыліцца’ (Др.-Падб.), рус. прыбалт. переплу́тать ’бязладна сплесці, пераблытаць; змяшаць адно з адным’, укр. переплу́тати, переплутувати(ся) ’пераблытваць; змешваць’. Вытворнае ад плу́таць (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przeplątać ’тс’. Стараж.-рус., ц.-слав. Переплут ’міфалагічны персанаж, бог-ахоўнік мараходаў’ суадносіцца з *plutiплысці’ (Фасмер, 3, 239) і, відаць, не звязаны з разгледжанымі дзеясловамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ztreiben

*

1.

vt прыганя́ць, падганя́ць

2.vi (s) (D) дрэйфава́ць, плы́сці (у напрамку да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Плаву́шка1 ’казялец вадзяны, Ranunculus aquatilis L.’ (дзятл., Сцмшк. МГ; Кіс.), ’раска, Lemna minor L.’ (кобр., саліг., ЛА, 1), плаву́чкси паплаву́шка, паплаву́ха, пуплавепь ’тс’ (Расл. св.). Да плаву́ха, якое з плаваць (гл.): гэтыя расліны рассцілаюцца (“плаваюць”) па вадзе ці ў вадзе (карані), як у рус. калуж. плаву́шник ’вадаперыца, Hottonia palustris L.’.

Плаву́шка2 насеннік дзеразы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да плыць, плысці (гл.). Матывацыя: пылок дзеразы -’выплывае” (- ’высыпаецца, выпаўзае’) з насенніка. Параўн. драг. просо плывэ, выплыла ’высыпаецца, высыпалася з мяцёлкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verschwmmen

* vi (s) vimp расплыва́цца, плы́сці (у вачах)

es verschwmm mir vor den ugen — у мяне́ ўсё паплыло́ пе́рад вачы́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уплыва́ть несов.

1. плы́сці, плыць; (выплывать) выплыва́ць; (отплывать) адплыва́ць; (сплывать) сплыва́ць; (заплывать) заплыва́ць;

2. перен. (проходить, миновать), разг. прахо́дзіць, міна́ць, сплыва́ць;

3. перен. (исчезать, расходоваться), разг. сплыва́ць, зніка́ць; см. уплы́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. у возеры.

Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).

2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.

Хлопчык добра плавае.

3. Трымацца на вадзе, не тануць.

Корак плавае.

4. Служыць на судне.

П. матросам на параходзе.

5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).

П. на экзамене.

|| наз. пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).

|| прым. пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Плавальныя рухі.

П. басейн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пла́ўваць1 ’здрыгацца, дрыжаць (аб сале ў свінні)’ (ганц., Сл. ПЗБ), Відаць, балтызм, параўн. літ. pleventi ’дрыжаць, мірта пець’.

Пла́ўваць2 ’плаваць’ (Сцяшк. Сл.). Да плаваць, якое з плыць. плысці (гл.). Суфікс ‑ва‑, далучаны да асновы /αν- (*pla‑vati < *p!ovati + *plaviti)9 надае дзеяслову працяглае, неабмежаванае значэнне. Прычынай такой мены асновы была ’незвычайнасць” дзеяслова плыць < прасл. *pinti, plovp < і.-е. *pleu‑te[, pleii‑ö (параўн. таксама рус. перм. плсшться ’плыць’: ст.-чэш. plvéti, ρίνα ’тс’, бел. аплавяцца ’ў дастатку, багата’) альбо ўплыў літ. plauti ’мыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаві́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. лавіруй; незак.

1. Рухацца пад парусамі супраць ветру, мяняючы напрамак судна; плысці з частымі пераменамі курсу ў абход падводных скал, мелей, ільдзін і пад. З затону ў мора выйшаў першы сейнер, Лавіруючы ўмела паміж крыг. Звонак.

2. Рухацца не прама, а зігзагамі, абмінаючы перашкоды. Машына абганяла фурманкі, лавіравала паміж грузавікоў, даючы кароткія сігналы. Мікуліч.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго‑н. Вінаваты .. [у няўдачы] быў і няўжыўчывы характар Хадасевіча, гэты хлопец ніколі не ўмеў лавіраваць і заўсёды ішоў напралом. Арабей.

[Ад гал. laveeren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)