плы́сці

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плыву́ плывё́м
2-я ас. плыве́ш плывяце́
3-я ас. плыве́ плыву́ць
Прошлы час
м. плы́ў плылі́
ж. плыла́
н. плыло́
Загадны лад
2-я ас. плыві́ плыві́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час плывучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плы́сці несов.

1. в разн. знач. плыть;

п. на ло́дцы — плыть на ло́дке;

па не́бе плыву́ць чо́рныя хма́ры — по не́бу плыву́т чёрные ту́чи;

высо́ка ў не́бе плыве́ аро́л — высоко́ в не́бе плывёт орёл;

пе́рад вачы́ма плылі́ зялёныя кругі́ — пе́ред глаза́ми плы́ли зелёные круги́;

це́ста плыве́ це́раз край — те́сто плывёт че́рез край;

2. перен. (плавно звучать) плыть; течь;

у цішыні́ плылі́ далёкія, глухі́я гу́кі — в тишине́ плы́ли (текли́) далёкие, глухи́е зву́ки;

у галаве́ плылі́ ро́зныя ду́мкі — в голове́ плы́ли (текли́) ра́зные мы́сли;

ме́рна плылі́ сло́вы — разме́ренно текли́ слова́;

3. перен. (идти, уходить) течь; (миновать — ещё) протека́ть;

час плыве́ — вре́мя течёт;

дні плылі́ — дни текли́ (протека́ли);

4. (удаляться, плывя) уплыва́ть;

парахо́д плыве́ ўдалячы́нь — парохо́д уплыва́ет вдаль;

5. перен. тая́ть;

гро́шы плыву́ць — де́ньги та́ют;

п. па цячэ́нні — плыть по тече́нию;

п. ў ру́кі — плыть в ру́ки;

п. су́праць цячэ́ння — плыть про́тив тече́ния;

п. з рук — плыть из рук; плыть сквозь па́льцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плы́сці і плыць, плыву́, плыве́ш, плыве́; плывём, плывяце́, плыву́ць; плыў, плыла́, -ло́; плыві́; незак.

1. Перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе.

Лодка плыла супраць цячэння.

2. Ехаць на судне ці на іншым плывучым сродку.

П. на параходзе.

3. перан. Плаўна рухацца або плаўна распаўсюджвацца.

Месяц плыве па небе.

Над вёскай плыў водар садовай квецені.

Над рэчкай плыла знаёмая мелодыя.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праходзіць перад вачамі рухомымі кругамі (пры паўпрытомным стане).

Перад вачамі плылі зялёныя кругі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праходзіць, мінаць.

Плыла позняя вераснёвая ноч.

Плысці па цячэнні — не супраціўляцца абставінам; прыстасоўвацца.

Плысці (плыць) у рукі (разм.) — пра тое, што лёгка дастаецца каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плы́сці

1. schwmmen* vi (s, h) (тс перан);

плы́сці па цячэ́нні mit dem Strom schwmmen*;

плы́сці су́праць цячэ́ння ggen den Strom schwmmen*;

усё паплыло́ ў яго пе́рад вачы́ма lles verschwmm vor senen ugen;

во́блакі плыву́ць die Wlken zehen*;

2. (пра лодку і г. д.) schwmmen* vi (s, h); triben* vi (s) (па цячэнні);

3. (на чым) fhren* vi (s), schffen vi (s, h) (на караблі); sgeln vi (h, s) (пад ветразямі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Плы́сці, плысць, плусць, плусці́, плаўсці́, плыць ’перамяшчацца па паверхні вады’, ’плыць на караблі, лодцы’, ’цячы’, ’плаўна рухацца, ісці’, ’высыпацца (аб жыце)’ (ТСБМ; Нас.; Гарэц.; Яруш.; Шат.; Сл. ПЗБ; ТС; Растарг.; маг., арш., Шн.), плысць ’ісці, тонучы (у снезе, гразі)’ (Юрч. СНЛ); у выразе гаршчок плыве́ць ’ён кіпіць, і з яго выцякае тое, што варыцца’ (Нас.; Нік., Оч.). Укр. плисти́, рус. плыть, плысть, плысти́ ’плыць’, ст.-польск. pluć, польск. płynąć ’цячы’, ’плысці’, pływać, чэш. plouti, ст.-чэш. plúti, славац. pluť, славен. plúti, серб.-харв. плу̏ти, пли̏ти, ст.-слав. плоути і плыти. Прасл. *pluti, роднаснае літ. pláuti ’паласкаць, мыць’, лат. plevinât ’узмахваць’, ст.-інд. plávatē ’плыве’, právate ’скача’, ’спяшаецца’, авест. fra‑fravaⁱte ’хістаецца, спатыкаецца’, ст.-грэч. πλέω ’плыву на судне’, πλΰνω ’мыю’, лац. pluit ’ідзе дождж’ (Міклашыч, 252; Траўтман, 224; Фасмер, 3, 288–289; Бязлай, 3, 63; Банькоўскі, 2, 632–633). Формы плаўсці́плысці’ (глыб., Сл. ПЗБ) і плыўсці́ ’выплываць (пра жыта)’ (паст., LKK, 30) адлюстроўваюць балтыйскую фанетыку і, магчыма, семантыку (Грынавяцкене, тамсама), а ўстойлівае словазлучэнне жы́та плыве́ць калькуе, паводле Грынавяцкене і інш. (SOr, 39, 317), літ. (rugiaĩ) pláukia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плы́сці і плыць, плыву, плывеш, плыве; плывём, плывяце; пр. плыў, плыла, плыло; заг. плыві; незак.

1. Перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). Расстраляўшы ўсе патроны, Старобінскі кінуўся плысці цераз Нёман. Гурскі. // Перамяшчацца па вадзе (пра карабель, лодку, плыт і пад.). Насустрач... [людзям] з другога берага плыла лодка. Якімовіч.

2. Ехаць на караблі, лодцы і пад. Плысці на параходзе. Плысці на пароме.

3. перан. Плаўна рухаючыся, перамяшчацца ў паветры. Над вёскай плыве ў небе ястраб. В. Вольскі. Угары эскадрыллямі плылі самалёты. Мележ. У небе, пераганяючы адна адну, плылі шэрыя хмары. Гурскі. І зноў на палі і на травы сівыя плывуць туманы. Кляшторны. / Пра месяц, сонца. Месяц ціха плыве Залатым чаўнаком. Бядуля. / Пра гукі, пахі. Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні. Асіпенка. Праз запацелыя шыбы плылі гукі піяніна. Грахоўскі. Акно было расчынена насцеж, і ў пакой шырока плыў духмяны водар асенняга саду. Краўчанка. Пахла спелай збажыной — пах гэты плыў з палёў. Шамякін.

4. перан. Плаўна рухацца, ісці. На высокай роўнядзі ляжалі жоўтыя кучы саломы, а на хвалістай нізіне за сцяною жыта плыў камбайн. Дуброўскі. Бесперарыўны паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы. Пестрак. // Прабягаць перад вачыма (тых, хто едзе на чым‑н.). І вось плывуць міма акна знаёмыя саснякі-пасадкі, шэрыя з лапінамі прозелені лугавіны, асеннія палі. Навуменка. // Аб чым‑н., што здаецца рухомым чалавеку ў паўпрытомным стане. А ў таго [Гарыка] ногі дрыжалі, у вачах плылі кругі. Скрыпка. Плывуць зялёныя кругі Ў яго [вязня] вачах. Колас. // Праходзіць у памяці (пра думкі, вобразы і пад.). Але зусім не туды плылі думкі Казіміра. Пестрак. // Ісці няспынным патокам (пра пісьмы, паперы і пад.). З ваяводства плылі загады за загадамі — узмацніць варты над банкамі, над маёнткамі, над касцёламі, пашырыць і узмацніць разведку. Пестрак.

5. перан. Праходзіць, мінаць. Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль. Колас. Над Старыцай, далёкім ад Мінска паселішчам, над палямі і ляснымі нетрамі, гэтак жа, як і над Мінскам, плыла позняя вераснёвая ноч. Хадкевіч.

6. перан. Высыпацца (аб пераспеўшым збожжы). Па сонцы жыта, як вада, плыве. Чуць дакранешся — усе зярняткі так і сыплюцца. Грахоўскі.

7. Разм. Тое, што і цячы (у 1 знач.). Вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Чорны. У Мішкі з вуха плыве кроў, а з вачэй — слёзы. Лупсякоў.

•••

Плысці па цячэнню — прыстасоўвацца да абставін, дзейнічаць згодна з абставінамі, не выказваючы супраціўлення.

У рукі плыве — пра тое, што лёгка, без намаганняў дастаецца каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плыць несов., см. плы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кроль, -ю, м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім робяцца пераменныя грабкі паўсагнутымі рукамі.

Плысці кролем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плыць,

гл. плысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з паравым рухавіком.

Плысці на параходзе.

|| прым. парахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)