блі́стэр

(англ. blister = пузыр)

1) купалападобны выступ з празрыстай пластмасы на фюзеляжы самалёта для паляпшэння агляду і размяшчэння зброі і прыцэльных прыстасаванняў;

2) супрацьміннае патаўшчэнне корпуса карабля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбасапатаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́ціск, ‑у, м.

1. Выдзяленне слова (слоў) сілай голасу. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаворвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас. — Брыдка, дзядзька Адась, — казала Волька Лысаковічаўна. — А яшчэ — калгаснік... — з прыціскам выгаварыла яна гэта апошняе слова. Калюга.

2. Патаўшчэнне штрыха, лініі пры пісьме пяром. Пісаць з прыціскам.

прыці́ск, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. прыціскаць — прыціснуць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сугло́б ’сустаў, патаўшчэнне на суставах’ (усх.-палес., Б. Сачанка), ’гарбаты чалавек’ (Бяльк.), сугло́біна ’высокі сагнуты чалавек’ (Бяльк.), сугло́п, сугло́біна ’высокі, няўклюдны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), сугло́бісты ’сутулы’ (Ян.), сугло́бы ’пануры’ (Ласт.), сугло́біцца ’згорбіцца, скрывіцца’ (Варл.). Параўн. укр. сугло́б ’згіб, сустаў’, рус. смал. сугло́бый, сугло́ба ’хмурны чалавек, нелюдзень’; сюды ж польск. zgłoba ’перашкода, запор; клопат, турботы’, серб.-харв. зглоб ’тс’, славен. zglób ’тс’, балг. сглоб ’стык, злучэнне; сустаў’, макед. зглоб ’згіб; сустаў’. Прасл. *sǫglobъ/*sъglobъ — аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑globiti ’злучыць’, параўн. укр. згло́бити ’злучыць клінам’, балг. сглобя́вам ’злучаць, складваць, прыводзіць у парадак’, прэфіксальнага дэрывата ад прасл. *globiti < прасл. *globa ’кол, шост, жэрдка’ (Борысь, Prefiks., 118–119; Фасмер, 3, 793). Развіццё значэнняў ’злучэнне, патаўшчэнне’, ’сагнуты, нахілены, гарбаты’ > ’той, хто глядзіць спадылба’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 466; ЭССЯ, 6, 131–134. Параўн. аглобля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдаве́шка1патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.

Балдаве́шка2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск. pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч. πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус. пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм. piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыша́к 1, ‑а, м.

1. Тое, што і гронка. Шышак вінаграду.

2. Разм. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін. У балотцы зімой мы корпаліся паміж высокіх купін, ламалі тугія шышакі, што раслі сярод густога чароту. Даніленка.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Шышак пчол.

шыша́к 2, ‑а, м.

Старажытны воінскі шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай наверсе. // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема — дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Загугу́ля ’бульбяная бабка’ (Мат. Гом.). Рус. загогу́ля ’выгін, крывізна’, дыял.патаўшчэнне’, перан. дыял. ’нешта незвычайнае, манернае (выраз, чалавек)’. Фасмер (2, 73) тлумачыць загогулина з гогуля, якое параўноўваецца з польск. gogólła ’зерне плода’ (у Слаўскага, 1, 310, gogołka ’завязь’). Для бел. значэння істотна ўлічыць рус. алан. гого́лька ’талакно на вадзе з маслам’, гого́лья ’камячкі мукі ў рэдкім растворы з аўса для бліноў’, балг. гага́лка ’від галубцоў’ (Гераў). Слаўскі лічыць, што ў gogołka рэдуплікацыя тыпу по‑пел. Сярод паралелей без рэдуплікацыі галушка (гл.). Першапачатковы корань, па Слаўскаму, *gol‑ ’нешта голае’. Семантычна гэта не бездакорна. Параўн. яшчэ рус. дан. гугу́ля ’груз’. Ці не трэба ў назвах ежы ўбачыць значэнне ’нешта патоўшчанае, як гуз’, якое можа быць зыходным і для назваў завязі ў польск. і чэш., мар. gagalka ’завязь’, балг. дыял. гага́лка ’авечы кал у выглядзе галачак’, гоголица ’друк з натуральнай булавешкай’? Параўн. таксама гуля, гула, гуз, гала. Тады рэдуплікацыя «ўзмацняе» першаснае значэнне ’патаўшчэнне, жаўлак, гуз’, як і прэфіксацыя: гу́ля ’гуз, шар, гала’ > гугу́ля > загугу́ля. Гуля, гула з прасл. gula. Трубачоў, Эт. сл., 7, 169–170; БЕР, 1, 222, 259; Махэк₂, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазо́ль м. Blse f -, -n (пухір з вадкасцю); Schwele f -, -n (патаўшчэнне скуры); Hühnerauge n -s, -n (на назе);

касцяны́ мазо́ль Knchennarbe f -, -n;

наступі́ць на ўлюбёны мазо́ль j-m auf die Hühneraugen trten*; j-s wnden Punkt berühren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)