Ключо́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ключа (гл.). Параўн. польск. kulig, kulik ’кулік’ і ’чарада саней падчас масленіцы’. Не выключана, аднак, што пад уплывам ключс ключок < *клінок ад клікаць (гл.) і суфікса — < ж, характэрнага для Nomina agentis (хадок ад хадзіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 59–60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курна́ 1 ’кашэчае мурканне’, ’сапенне падчас дрымоты’ (Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Бір., Янк. БФ, Янк. БП). Балтызм. Параўн. літ. kurnė́ti ’муркаць (пра ката)’ (Фрэнкель, 317).

Курна́ 2: загнуць курну ’ступні ног прыгнуць да твару’ (КЭС, лаг., Нар. словатв., Сцяц.). Да карнаць (гл.) ’укарочваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́іць ’завіваць валасы’ (брасл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), плойка ’шчыпцы, якімі накручваюць валасы’, ’прычоска, аздобленая такімі шчыпцамі’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ). З рус. плои́ть ’завіваць валасы, укладваць бялізну падчас прасавання’, плой ’складкі, хвальбоны’, якія з франц. ployer ’згінаць, складваць’ < лац. plicāre ’тс’, магчыма, праз нідэр. plooien ’укладваць складкамі’ (Фасмер, 3, 284).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́кша (трю́кша) ‘бручка, Brassica napus’ (слаўг., ДАБМ, камент.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 133) мяркуе, што трюкша — нядаўняе запазычанне з літ. *triukša, якое магло б быць утворана ад гукапераймальнага дзеяслова triukšė́ti, triuškė́ti ‘хрумстаць падчас жавання ежы’, прыводзячы ў якасці аналогіі назву бручкі griẽžtis, утвораную ад griẽžti ‘скрыгатаць, скрыгаць’. Сумніўна, бо адсутнічае фіксацыя літ. *triukša.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апеты́т м. Appetít m -(e)s;

во́ўчы апеты́т Bärenhunger m -s;

е́сці з вялі́кім апеты́там mit gróßem Appetít éssen*; kräftig zúlangen [réinhauen] (разм.);

◊

апеты́т прыхо́дзіць падча́с яды́ der Appetít kommt beim Éssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

blind​3 [blaɪnd] v.

1. асляпля́ць; сляпі́ць во́чы;

He was blinded in the explosion. Ён аслеп падчас выбуху.

2. (to) асляпля́ць, ура́жваць, мо́цна здзіўля́ць;

blind smb. to the truth зрабі́ць каго́-н. сляпы́м да пра́ўды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

За́хва ’прыстасаванне для прымацавання лодкі падчас рыбалкі (калы, убітыя на глыбокім месцы ракі)’ (Касп.). З суфіксам ‑ва ўтвараюцца некаторыя назвы меса, прылад: пратва ’месца для прання’, брытва, кочва ’выкачанае месца’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Аднак элемент зах‑ не тлумачыцца. Магчыма, тут сувязь з захватваць (як пошва ’навалачка’ з пашыць, пашываць), менш верагодна сувязь з захаваў. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык 2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БО́ХАН (Дарафей Дарафеевіч) (4.2.1878, Мінск — 1942),

рускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у арміі, артылерыйскі штабс-капітан. З канца 1890-х г. журналіст у Мінску. Супрацоўнік газ. «Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции» (у 1907 яе рэдактар), «Минские ведомости» і інш. У 1907 асуджаны за змяшчэнне ў «Голосе провинции» антыўрадавых матэрыялаў. У 1919 супрацоўнік Наркамасветы БССР. У 1920—30-я г. ў розных рус. арг-цыях у Вільні. Чытаў лекцыі па бел. л-ры. У час Вял. Айч. вайны трапіў у армію Андэрса. Памёр за мяжою. У вершах услаўляў барацьбітоў за волю, падчас рэакцыі выяўляў настроі песімізму. Пісаў гіст. паэмы («Князь Глеб Усяславіч», 1899), паэмы паводле бел. нар. паданняў («Вір», 1898; «Два браты», 1899; «Вадзянік», «Помста шынкара», 1900), апавяданні, нарысы, фельетоны. У рэцэнзіях, публіцыст. і літ.-крытычных артыкулах выступаў супраць натуралізму і дэкадэнцтва, адстойваў рэалізм. Збіраў і апрацоўваў мясц. паданні («Вока Хрыстова: Мінскае паданне», 1898; «Мінскія паданні і легенды», 1901). Пераклаў на рус. мову «Слова пра паход Ігаравы» (пад назваю «Ігар, князь Северскі», 1897), творы польск. паэтаў (зб. «З польскай паэзіі», 1906).

Літ.:

Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977;

Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976. № 8;

Зарэмба Л.І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д.​Д.​Бохана // Веснік БДУ. Сер. 4. 1993. № 3;

Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan — tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązania kulturowe, literackie i językowe 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994.

І.​У.​Саламевіч.

т. 3, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)