По́шва 1 ’шво’ (чэрв., Сл. ПЗБ; рэч., нараўл., добр., Мат. Гом.; брагін., Шатал,; Ян.). Ад по- (*po‑) і *šъvъ ’шво’ (Фасмер, 4, 443–444, 463–464). Да шво, шыць (гл.).
По́шва 2, по́шавачка, по́шаўка, по́шыўка, по́шуўка, пошувка ’навалачка’ (баран., в.-дзв., маст., віл., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; маладз., карэліц., Янк. Мат.; Інстр. 1, Бес.), ’насыпка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. пошва, пошовка ’пасцельная бялізна’, укр. по́шивка, поши́ванка ’навалачка’, польск. poszewka ’навалачка’, poszwa ’навалачка’, ’насыпка’. Ад по́шва1 (гл.) па мадэлі ’дзеянне’, ’спосаб дзеяння’ > ’прадукт дзеяння’; літаральна по́шва ’тое, што пашылі’, якое да *posjъva < *po-sjy‑ti (Банькоўскі, 2, 719).
По́шва 3 ’прошва’ (паст., Сл. ПЗБ). Ад про́шва (гл.) з выпадзеннем зычнага -р-, магчыма, пад уздзеяннем по́шва1 ’шво’ (гл.)
По́шва 4, по́швіна ’тонкая жардзіна, якая накладаецца на разасланую кулявую салому і прывязваецца віткаю за латы’ (Янк. 1), рус. дыял. по́шва ’дошка, якую прыбіваюць да борта лодкі, каб падоўжыць яго’, по́швы, по́шевни ’абшытыя лубам сані’. Да шыць > пашыць (гл.), параўн. зашыць ’забіць дошкамі, шалёўкай’, абшыць ’абабіць дошкамі, лістамі бляхі’.