ПАПЛА́ЎСКІ (Яўген Уладзіміравіч) (н. 20.9.1959, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1986, клас І.Лучанка, Дз.Смольскага). Адзін з арганізатараў і дырэктар (1992—96) нац.тэатр.-канцэртнага аб’яднання «Беларуская капэла», з 1996 муз. рэдактар Бел. ін-та праблем культуры. У творчасці звяртаецца да сучасных тэхнік кампазіцыі, яго музыка вылучаецца вытанчанасцю гучання. Асн. творы: кантаты «Бацькаўшчына» на вершы Н.Гілевіча, Л.Геніюш (1985), «Званы маёй Русі» на вершы А.Фета, М.Рубцова (1986); сімф. паэма «Quo vadis?» (1985), сімфонія «Lux aeterna» памяці Ф.Скарыны і эскізы «Поразава» (1991) для сімф.арк.; «Музыка для альта і камернага аркестра памяці Станіслава Глякоўскага» (1987), «Dea Luna» (1996), «Барбара Радзівіл» (1999), камерны балет «Людзі святла месяца» (1995); камерна-інстр. — Саната для альта і фп. (1984), «Навела» для гітары і стр. квартэта з керамічнымі званочкамі (1991); канцэрт «Мой ціхі дом» на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Геніюш (1987), цыклы «Пагода ўжо позняй восені» на вершы Л.Стафа (1998), «Супрасльскай мадонне» на тэксты з Супрасльскага ірмалагіёна (1999) для хору, вак. цыклы на вершы А.Гаруна, М.Багдановіча; электронныя творы «Карозія часу», «Лунаючы ў прасторы». Лаўрэат Рэсп. конкурсу, прысвечанага 500-годдзю з дня нараджэння Скарыны (1991), міжнар. конкурсу «Йіглава—2000» (Прага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
shine
[ʃaɪn]1.
v., shone or shined
1) сьвяці́ць; сьвяці́цца, блішчэ́ць, зіхаце́ць
2) вызнача́цца
Mary shines in French — Мары́я вызнача́ецца ве́дамі францу́скае мо́вы
3) ваксава́ць
to shine shoes — ваксава́ць, глянцава́ць чараві́кі
2.
n.
1) со́нечнае сьвятло́n.
2) бляск -у, гля́нец-цу m.
3) паго́даf., со́нечнае надво́р’е
rain or shine — дождж ці паго́да, у ко́жным ра́зе
•
- shine up to
- take a shine to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трыску́ць ‘марозная пагода’ (Сцяшк. Сл.). Да трэск, трашча́ць (пра мароз) (гл.), параўн. трэскоцень ‘траскучы мароз’ (гл.), рус.треску́н ‘вельмі моцны мароз, ад якога вянкі хаты ці дрэвы трашчаць’, в.-луж.třĕskać ‘трашчаць (пра мароз)’. Паводле Брукнера (579), вакалізацыя trysk < trzask (гл. трэск) характэрна для польскай мовы, што, магчыма, дае падставы бачыць польскі ўплыў, які дапускае Астроўскі (ABSl, 29, 148) у фіналі ‑уць (мазурэнне?), параўн. трыску́чы ‘траскучы’ (Вруб.), аднак форма ж. р. моцнайа трыскуць набліжае назоўнік да іншых абстрактных на ‑ць, хаця ў гэтым выпадку магчымы і ўплыў слова пагода ‘надвор’е’. Не выключаны таксама ўплыў суфікса літ.‑ūtis са зневажальным значэннем, параўн. фармальна блізкае літ.treškùtis ‘хто любіць шмат гаварыць’ < treškùs ‘траскучы’, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 264.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́раме ’час’ (Нас.: ве́реме). Адносіцца да прасл.*vermę ’час; пагода і да т. п.’ (укр.ве́ремє, ст.-рус.веремя, ст.-слав.врѣмѧ, балг.вре́ме, серб.-харв.вријѐме, славен.vréme). Агляд этымалогій гл. Фасмер, 1, 361–362. Гл. яшчэ Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 120–121; Матл, там жа, 143–144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сле́пець (сьле́пяць) ‘сырая пагода з мокрым снегам’ (навагр., Жыв. сл.). Рус.слепня́к ‘мокры снег камякамі’. Ад сляпы, параўн. сляпы́ снег ‘снег пры яркім сонцы’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, ‘такі, што слепіць вочы’, гл. сляпучы ‘які слепіць вочы’ (там жа); мяркуючы па рэдкасці суфікса ‑etь (параўн. Вондрак, Vergl. gr., 1, 483), даволі архаічнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суш, ‑ы, ж.
1. Сухая, без дажджоў пагода; засушлівы час; засуха. У сёлетнюю суш варта толькі іскру здзьмухнуць з папяросы, як ад шкоды не абярэшся.Пташнікаў.Гэтае месца на Капыльскай вуліцы славілася яшчэ і тым, што тут .. нават у самую суш красавалася велізарная лужына.С. Александровіч.
2. Што‑н. пазбаўленае вільгаці, сухое. Калісь і тут гарэла суш, Куды рабіць — і дыхаць цяжка!Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел.трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск.trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цямно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм. Тое, што і цемната. [Петрусёва маці:] — Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць...Гартны.[Сымон:] — Я хацеў бы ведаць ноты... Пашкадуй мае цямноты: Навучы, скінь з мяне ночку, Каб і я мог чытаць кнігі І па нотах граць, як пан!Колас.Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няхві́ля ’бура, навальніца’: «Поднялась да лихая нехвиля, човнокъ да затопила» (слуц., Шн. 3), няхваля ’навальніца’ (Марц.). Да хвіля ’бура’ (гл.), не тут мае узмацняльны характар; форма з ‑α‑ пад уплывам хваля (гл.) ці навала ’навальніца’. Іншаславянскія паралелі: чэш.nechvile ’непагода’, славен.neurje ’непагода, бура, навальніца’ (ад ura ’час’); параўн. таксама ням.Wetter ’пагода’ і ’бура, навальніца’, Unwetter ’бура, навальніца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр.бойк.планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес.пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск.planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnica ’неўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр.пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр.пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).