Няхві́ля ’бура, навальніца’: «Поднялась да лихая нехвиля, човнокъ да затопила» (слуц., Шн. 3), няхваля ’навальніца’ (Марц.). Да хвіля ’бура’ (гл.), не тут мае узмацняльны характар; форма з ‑α‑ пад уплывам хваля (гл.) ці навала ’навальніца’. Іншаславянскія паралелі: чэш. nechvile ’непагода’, славен. neurje ’непагода, бура, навальніца’ (ад ura ’час’); параўн. таксама ням. Wetter ’пагода’ і ’бура, навальніца’, Unwetter ’бура, навальніца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)