бу́дто

1. союз бы́ццам; (словно) ні́бы, нібы́та; (как будто) як бы́ццам, ні́бы;

2. частица (разве) хі́ба; (неужели) няўжо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Сіба́, сыба́няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Дайсці да якога‑н. стану; апусціцца. І не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

czyż

I кніжн.

хіба; няўжо; ці; ці ж;

czyż podobna zapomnieć? — хіба (няўжо; ці ж) можна забыць?

II м. заал.

чыж (Spinus spinus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Няго́няўжо’ (Бяльк., Яўс., Крыў., Дзіс.), няго́, няго́ж, няго́ш ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), параўн. таксама няўго́ ’тс’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што няўжо́ (гл.), рус. неужели ’тс’; (ў)го замест ўжо, відаць, адлюстроўвае старажытную варыянтнасць часціц *‑go і *‑že, параўн. прасл. *nego/neže, ESSJ SG, 2, 455; гл. таксама ужэ́, угэ́, уге́, ’ужо’ (ТС). Меркаванне пра запазычанне бел. няго́, няўго́ з літ. niaugù ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Baltistica, III (1) Priedas, 72) у святле сказанага вышэй здаецца недастаткова абгрунтаваным, хутчэй мела месца арэальная падтрымка пры захаванні архаізма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Страціць розум; звар’яцець. — Звіхнуцца можна ад такога візгату. Пянкрат.

2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло. Карпюк. Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...» Лукша. // Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

though1 [ðəʊ] adv. адна́к, тым не ме́ней; усё ж;

Did he do it though? Няўжо ён гэта зрабіў?;

I believe him though. Я ўсё ж веру яму.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

why3 [waɪ] interj.

1. як!; глянь!; а!; ах! (выражае здзіўленне); Why, it’s you! Глянь! Каго́ я ба́чу!

2. (ды) ну, няўжо́ ? (выражае нецярпенне);

Why, sure! Ну, вядома ж!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаску́лы, ‑ага, м. Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрміно́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.

2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)