невменя́емость по́ўная адсу́тнасць па́мяці; (беспамятство) непрыто́мнасць, -ці ж., бессвядо́масць, -ці ж.;

в состоя́нии невменя́емости у ста́не по́ўнай адсу́тнасці па́мяці; (в беспамятстве) у (ста́не) непрыто́мнасці, у (ста́не) бессвядо́масці;

эксперти́за установи́ла невменя́емость обвиня́емого эксперты́за ўстанаві́ла по́ўную адсу́тнасць па́мяці (стан бессвядо́масці) у абвінава́чанага;

он де́йствовал в состоя́нии невменя́емости ён дзе́йнічаў у (ста́не) непрыто́мнасці (бессвядо́масці);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мак ’мак, Papaver L.’ (ТСБМ, Кіс., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мін., брэсц., маг. мак‑цякун ’мак-самасей’, ’снатворны мак’ (Кіс.), тураў. глухі мак ’тс’ (ТС), макава расінка ’зусім мала’ (Шат.), макам ’рассыпаючыся дагаджаць’, ’беззваротна знікаць’ (Нас.), макам сядзець ’павольна расці’ (калінк., З нар. сл.). Укр., рус. мак; польск., н.- і в.-луж. mak; чэш., славац. mak, славен. màky серб.-харв. ма̏к, макед., балг. мак ’тс’. Прасл. makъ звязана з грэч. μὴκων, дарыйск. μᾱ́κων ’мак’, ст.-в.-ням. maho > новав.-ням. Mohn, с.-в.-ням. mān, ст.-сакс. mâgo, ст.-швед. val‑moghi, швед. vallmo (у якіх герм. *walha‑ ’аглушэнне, непрытомнасць’), ірл. meacon ’мак’ (Бернекер, 2, 9; Цупіца, Gutturale, 135; Траўтман, 166). Слова праеўрапейскае (або старажытнае азіяцка-міжземнаморскае) — гл. Махэк₂, 349; Эльквіст, 1305; Фасмер, 2, 560; Сабаляўскас, КСИС, 28, 1960, 70; Скок, 2, 359; БЕР, 3, 618–619). Покарны (698) выводзіць гэту лексему з і.-е *mak(en) ’мак’. Сюды ж ма́кавы, ма́кавый (ТСБМ, Бяльк.), макаві́нне, макавіннік, макавінё, макавеня, макавіеня ’сцябло з лісцем маку’ (гродз., беласт., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.; Федар. 6, Мат. Гом., Ян.), ’адрэзаныя вяршкі сцёблаў канапель з насеннем’ (Нас.), ма́кавішча, макаві́шча, ма́ковышчэ ’града, дзе рос мак’ (ТСБМ, слаўг., Яшк.; пін., Нар. лекс.), даць макаўца́ ’пстрыкнуць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рум1 выкл. ’шась, тух, бах’: госьці рум на двор (ЭШ), агледзеліся паны да рум назад (Сержп. Казкі). Укр. рум ’тс’, польск. rum ’шась, скрып, бух’. Гукапераймальнага паходжання (Брукнер, 468; Смаль-Стоцкі, Приміт., 97). Сюды ж таксама ру́мнуць ’нечакана зайсці, ускочыць’ (ТС), польск. rumać ’грукаць, стукацца ў дзверы’, каш. rumac ’моцна кашляць’, якое Борысь (SEK, 4, 219) параўноўвае з блізкім па значэнні і фанетыцы ням. rummeln ’шумець, крычаць, ляскатаць’. Гл. таксама румзаць, румза. Мяркулава (Этим. иссл., 6, 24–25) адносіць сюды і рус. ру́манепрытомнасць’, стараж.-рус. рюма ’эпілепсія’, узводзіць апошнія да прасл. *ruti, *rʼuti ’рухацца’ + суфікс *ma, пастулюючы для ўкр. рум ’шась, тух’ першаснае значэнне руху.

Рум2 ’месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сержп. Казкі, ТС), рум, ром ’тс’ і ’штабель бярвенняў, дроў’, ’вялікая па плошчы прастора’ (Сл. ПЗБ), рюм ’месца на беразе ракі, куды звозяць сплаўны лес’ (віц., Нар. сл.). Ст.-бел. румъ ’руіны’, ’вольнае месца’, ’месца пагрузкі’, што з ст.-польск. rum ’вольнае месца’, ’вольны праход, дарога’, якое ўзыходзіць да с.-в.-ням. rūm, сучаснае ням. Raum ’прастора’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189; БЛ, 29, 45–46; SEK, 4, 218.

Рум3 ’уся будоўля’ (Сцяшк. Сл.), ’агульная страха жылога будынка і гаспадарчых пабудоў’, ’зруб’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. румъ ’будаўнічы матэрыял’, ’вольнае месца’. Параўн. польск. дыял. rum ’вялікі пакой у жылым памяшканні’, в.-луж. rum ’прастора, абшар’, ’пакой’, што выводзяцца з ням. дыял. rūm ’прастора’, ’частка будынка, абмежаваная сценамі, пакой’, н.-ням. Rūm, Rüm ’прастора’, ’памяшканне’, параўн. Борысь, SEK, 4, 218. Гл. рум2.

Рум4 ’сена з першага ўкосу’ (хойн., Арх. ГУ). Няясна.

Рум5 ’ром’: “Подмовивши да красную девку, румом напоили” (гом., Рам. 1, 135). Гл. ром.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)